Ды́ґацьмоцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́таваць ’берагчы каго-небудзь, шкадаваць’ (ТСБМ), літава́ць ’тс’ (Нас., Гарэц.), літава́цца ’літасцівіцца’ (Нас.), літоваць ’ныць, моцна балець’ (ТС), ст.-бел. литовати ’шкадаваць, берагчы’, запазычана са ст.-польск. litować ’праяўляць спачуванне, літасць’ < ст.-польск. lutować < паўн.-прасл. ljutovati ’злавацца, шалець’ < ljutъ ’люты’ (Слаўскі, 4, 305; Булыка, Лекс. запазыч., 133). Да лю́ты (гл.). Махэк₂ (337) родніць чэш. litovati ’шкадаваць’ з ням. leid.

Літава́ць ’паяць, плавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), літава́цца ’плавіцца’ (Нас.). З польск. litować, lutować ’паяць’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < Lot ’сплаў металу’ < с.-в.-ням. lōt ’тс’ (Слаўскі, 4, 390). Сюды ж літоўшчык ’ліцейшчык, паяльшчык’ (Нас.). Неабгрунтавана Карскі (Белорусы, 1, 137), які суадносіць з літ. litúoti ’паяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахра́пам ’раптоўна, гвалтоўна, супраць жадання’ (Нік., Оч.; Мядзв.), ’нахабна’ (Ян., Растарг.), на́хрыпым ’дзёрзка, нахабна’ (Бяльк.), нахрапкі ’тс’ (Ласт.), рус. нахра́пом ’тс’, укр. нахрапом ’тс’. Ад хра́паць, хропаць ’ламаць з трэскам, біць з шумам’, параўн. рус. нахра́п ’напралом; моцна, вельмі’, нахрапки́ ’напралом (задзірацца, лезці)’ (СРНГ); менш верагодна ад храпе́ць ’хрыпець’, укр. храп, польск. chrap ’злосць’ (параўн. Бернекер, 1, 401; Праабражэнскі, 1, 595; Фасмер, 3, 50). Варбат (Слав. языкозн., 1988, 74) прапануе рус. нахра́п ’дзёрзкасць, нахабства’, польск. chrapka ’жаданне’, славац. sxrapiť ’схапіць’, каш.-славін. sxrapnǫc ’украсці’ аддзяліць ад гукапераймальнага *xrap‑ і ўвесці ў гняздо прасл. *rap‑ з семантыкай ’хапаць, рваць’ з магчымым пачатковым x‑ экспрэсіўнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ма1моцна, роспачна (крычаць)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1), не́мо ’страшна, дзіка; глуха’: немо гораць ногі; удырыло не́мо (ТС). Супрацьлеглыя значэнні аб’ядноўваюцца зыходнай семантыкай прыметніка не́мы ’страшны, замагільны’, гл.

Не́ма2 ’тварам да зямлі’ (Чач.). Калі гэта не развіццё семантыкі папярэдняга слова (’глуха’ > ’тварам да зямлі’), то можна меркаваць пра глыбокі архаізм, які грунтуецца на старажытным проціпастаўленні верх — ніз, неба — зямля, гэты свет — той (падземны) свет і г. д., пры гэтым для першага элемента проціпастаўлення характэрна наяўнасць голасу, для другога — немата, параўн. чэш. věhlas ’свядомасць, дасведчанасць’ і nevěglas ’недасведчанасць; язычнік’, таксама тураўск. неве́глас ’смерць’ (гл.), г. зн. ’тое, што належыць таму свету, які не ведае голасу (= нямому)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кацца ’лямантаваць, моцна крычаць’: пукаяцца там, аж с шкуры вылазіць (Шат.), ’паміраць (ад болю, ад прагнасці, ад смеху і пад.)’: у раскошы дзеўка аж пукаетца — хочэ замуж (Сержп.). Магчыма, у выніку эліпсіса, параўн.: (крычыць, смяецца і г. д.) аж на ём шкура пукаецца (Сержп.), што зводзіцца да пу́кацца ’лопацца’, гл. пукаць1. Аднак чэш. pykat ’цярпець’, ст.-чэш. ’аплакваць, шкадаваць каго-небудзь, галасіць’, серб.-харв. pȉčiti ’крычаць, плакаць’, якія Гаўлава (Acta Univ. Olomouc., Misc. Ling., 1971, 71–72) лічыць роднаснымі лат. pukātiēs ’наракаць, прычытаць’, а таксама ’стукаць, біць’ і літ. pukuoti ’біць’, сведчаць, магчыма, пра старажытны характар семантычнага пераходу ’біць, лопаць’ — ’лямантаваць’ — ’паміраць’, гл. таксама Кралікава, Česka slavistika, 1998, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пушы́ць1 ’раздуваць, надуваць’ (Арх. Федар.; мсцісл., З нар. сл.; Шымк. Собр.; Шат.; Янк. 1; Некр.; ТС), ’брадзіць’ (Жд. 1), ’пучыць’ (Сцяц.), пу́шыць ’апухаць, рабіць пухлым’ (Ян., ПСл), ’веяць’ (паст., Сл. ПЗБ), параўн. укр. пу́шити ’рабіць поўным, надуваць; узрыхляць’, польск. puszyć ’раздуваць’, славен. pušiti ’рыхтавацца да раення (пра пчол)’, серб.-харв. пу̏шити ’дыміць, пыліць’, балг. пу́ша ’тс’ і пад. Да пу́хаць, пухнуць (гл.).

Пушы́ць2 ’рабіць пушыстым; абсыпаць пухам’; перан. ’моцна лаяць, распякаць’ (ТСБМ, ТС, Юрч.). Да пух (гл.), пераноснае значэнне, магчыма, на базе гукапераймальнага пу́хаць ’дуць’, параўн. пу́шыцца ’дуцца на каго-небудзь’, пушы́сты ’пушысты; той, хто ў выпадку незадавальнення дзьмецца (“пушыцца”)’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тугі́, ‑ая, ‑ое.

1. Моцна, да адказу нацягнуты. Тугая струна. Тугі лук. □ Цяпер конь не паспяваў за .. [Засмужцам]: ішоў на тугім повадзе. Мележ. Да тугіх правадоў гуртам ластаўкі ліпнуць, Каб у родных краях Заказаць сабе гнёзды. Нядзведскі. // Шчыльна сплецены, скручаны, звіты. Тугія косы. □ Густыя .. валасы [Акіліны], сабраныя ў тугую куклу.., зусім не кранула сівізна. Вітка. // Які шчыльна аблягае, моцна сціскае (фігуру, часткі цела). Тугі каўнер. Тугі гарсэт.

2. Напоўнены, моцна напханы чым‑н. Тугі мяшок. □ З лавак падымаюцца салдаты. Абвешаныя тугімі ранцамі з парашутамі, рукзакамі і зброяй, яны падобны да казачных жыхароў невядомай планеты з фантастычнай кнігі. Жычка. // Наліты, пруткі, ядраны. Тугі колас. Тугі качан. □ А калі лісты з тугіх пупышак Вырваліся ў свет сям’ёй густой, — Ён [лось] зусім пакінуў наш зацішак, Перастаў хадзіць на вадапой. Бялевіч. [Дзяўчына] ўсміхнулася, і на тугіх маладых шчоках з’явіліся дзве прывабныя ямінкі. Ваданосаў. Заганяе [Алёша] ў капу па самы чаранок вілы, напружваецца ўсім сваім тугім, налітым сілай целам і — цэлую гару сена валіць на драбіны. Вышынскі. // Не рыхлы, крамяны. Скажы: хвала і слава тым, Хто слова даў, палі араў. Начэй нямала недаспаў, Раллі тугія камякі Зрабіў рукой мякчэй мукі. Панчанка. // Круты (пра цеста).

3. Які цяжка сціскаецца або расцягваецца, нацягваецца; пругкі. Тугая гума. Тугая спружына. // Які вызначаецца вялікай сілай; напружаны. У шыбах зашумеў, засвістаў тугі сустрэчны вецер, і нейкі час чуваць былі толькі гэты шум і свіст, толькі песня вялікай хуткасці. Палтаран. Калючая, тугая вада страляе з крана. Вялюгін. Над прыціхлай зямлёй павіс тугі гул танкавых матораў, з-за лесу паказаліся лабатыя, з вуглаватымі вежамі машыны. «ЛіМ».

4. перан. Непадатлівы або скупы на што‑н., у якіх‑н. адносінах (пра чалавека). [Харытон:] — Тугія ў Муравейніках людзі. Не тое гета, што ў Бродзе. Адным словам, натурыстыя. Баранавых. [Афіцэр:] — Ціха! Глядзіце, каб вам не захацелася плакаць. — На плач мы тугія... — сказаў нехта з кутка. Пестрак. // Які марудна, з вялікімі цяжкасцямі ўспрымае, засвойвае што‑н. (пра разумовыя здольнасці чалавека). Нягледзячы на ўзрост — яму ўжо ішоў трэці год — хлапчук быў вельмі тугі на мову. Васілевіч.

5. перан. (звычайна ў спалучэнні са словамі «камяк», «камок»). Які сціскае моцна горла (пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.). Горкі тугі камяк вырас у грудзях, падступіў пад горла. Навуменка. У Паўла то падкочваўся к горлу тугі камок, то яму рабілася смешна. Грахоўскі.

•••

Тугі кашалёк гл. кашалёк.

Тугі (тугаваты) на вуха — які дрэнна чуе, недачувае, глухаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацягну́цца сов.

1. (стянуться) затяну́ться;

ву́зел мо́цнау́ўсяу́зел кре́пко затяну́лся;

2. разг. (с трудом зайти) забрести́;

3. (покрыться) затяну́ться; заволо́чься; (слегка) подёрнуться;

не́ба ~ну́лася хма́рамі — не́бо затяну́лось ту́чами;

4. (продлиться) затяну́ться, заме́длиться;

спра́ва ~ну́лася — де́ло затяну́лось (заме́длилось);

5. (втянуть в себя табачный дым) затяну́ться;

6. (просунуться в узкое отверстие) вде́ться, проде́ться;

ні́тка ~ну́лася ў іго́лку — ни́тка вде́лась (проде́лась) в иго́лку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліць, лью, льеш, лье; льём, льяце і лію, ліеш, ліе; ліём, ліяце; пр. ліў, ліла, ліло; заг. лі; незак.

1. што. Даваць магчымасць выцякаць якой‑н. вадкасці; выліваць. [Кабета] скінула хустку, падышла к вядру і стала ліць на рукі ваду. Чорны. Варожаць сёстры. Над лучынай льюць воск у поўнае вядро. Бялевіч.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Вельмі моцна ці безупынна цячы, ісці. З раны ліла кроў. □ Было цёмна, асенні дробны дождж ліў на зямлю, з ракі рваў халодны вецер. Мікуліч.

3. перан.; што. Распаўсюджваць (святло, гук, пах і пад.). Узышоў месяц і ліў над зямлёй сваё сумнае серабрыстае святло. В. Вольскі. Шчодра ліло цяпло яскравае красавіцкае сонца. Шамякін.

4. што. Рабіць што‑н. з расплаўленага рэчыва; выплаўляць. Ліць гарматы. Ліць свечкі.

•••

Ліць ваду на млын каго, чый — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

Ліць кракадзілавы слёзы — двудушна, няшчыра скардзіцца або спачуваць каму‑н.

Ліць пот — многа, цяжка працаваць. І не будуць болей людзі Пот і слёзы ліць ракой. Грахоўскі.

Ліць (праліваць) кроў — а) за каго-што; гінуць, абараняючы каго‑, што‑н., змагаючыся за каго‑, што‑н.; б) каго, чыю; забіваць каго‑н.

Ліць слёзы — плакаць; моцна плакаць.

Лье як з вядра — аб праліўным дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бла́зан і бла́зен, ‑зна, м.

Разм.

1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазнюк. [Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслуж[а]нае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? Быкаў.

2. Малады чалавек несур’ёзных паводзін. — Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косця і пайшоў па вуліцы. Карпюк. // Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх. [Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. Шамякін.

3. Уст. Асоба пры двары манарха ці феадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасцей. Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)