ячэ́істы, -ая, -ае.
З мноствам ячэек (у 1 знач.); наздраваты.
Я. бетон.
|| наз. ячэ́істасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
взорва́ть сов.
1. узарва́ць, мног. паўзрыва́ць; падарва́ць; (разрушить) разбуры́ць;
2. (возмутить) перен., разг. абу́рыць;
меня́ (тебя́, его́) взорва́ло безл. мяне́ (цябе́, яго́) абу́рыла, я (ты, ён) абу́рыўся;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пая́с, мн. л. паясэ́ ’пояс’, ’перакладзіна ў драўляным ложку’, ’брус паміж кроквамі’ (ст.-дар., Нар. сл.; Сл. ПЗБ), воран. ’клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак’ (Шатал.). Да по́яс (гл.). Пад уплывам лексемы пас націск на ‑я‑. Сюды ж паяся́сты ’паласаты’ (астрав., Сл. ПЗБ) — пад уплывам польск. pasiasty ’тс’, а воран. паяса́ваты (Сл. ПЗБ) ’тс’ — пад уздзеяннем польск. pasowaty ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
П’е́ўка п’ёўка ’п’яўка’ (калінк., бярэз., Сл. ПЗБ), пʼеўга ’тс’ (ТС). З піяўка (як рус. пиявка ’іх:’), якое з піява < прасл. *pijcn > a < *pijali ад *piti > піць (гл.). З аднаўленнем “несапраўднага” е (на месцы я), якое ў палескіх гаворках можа пераходзіць у ё пад націскам перад jp, параўн. хлеў ’хлеў’. Параўн. ст.-рус. шанца, пиавица, пиявица (XV ст.) ’тс’. Гл. п’яўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарго́ўля ’торг, купля’ (Байк. і Некр.), ’гандаль’ (Бяльк.), ’гандлёвая сетка’ (даўг., Сл. ПЗБ), ’гандлёвая дзейнасць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Укр. торгі́вля ’гандаль’, рус. торго́вля ’тс’. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне ад таргаваць (гл.) па тыпу гадоўля (ад гадаваць), галадоўля (ад галадаць) і пад.; адносна ўтварэнняў з суф. ‑оўл‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 91. З захаду беларускага моўнага арэала актыўна выцяснялася германізмам (ідышызмам?) гандаль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
знітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.
1. гл. нітаваць.
2. што. Пераплесці, злучыць чым-н.
З. правады.
3. перан., каго-што. Аб’яднаць, згуртаваць.
З. брыгаду.
|| незак. зніто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зніто́ўванне, -я, н.
|| наз. знітава́нне, -я, н. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., што.
Сілай цяжару зрабіць выгіб у чым-н.
П. металічны прут.
|| незак. прагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прагіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прагі́б, -у, м., прагіна́нне, -я, н. і прагіба́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., каго-што.
1. Забіраць сілай, разбоем што-н. у каго-н.; грабіць.
Р. людзей.
2. перан. Разараць паборамі, падаткамі; абіраць (разм.).
|| зак. абрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; наз. абрабава́нне, -я, н.
|| наз. рабава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак., што.
1. Ламаючы, падзяліць на часткі, на кавалкі.
Р. крэсла.
2. Разбурыць, разваліць.
Р. дзверы.
|| незак. разло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і разло́мваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. разло́м, -у, м., разло́мліванне, -я, н. і разло́мванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)