Мэрля, мэрліна, мэрлячка ’марля’ (бялын., Янк. Мат.; міёр., Нар. словатв.; капыл., Жыв. сл.; паст., смарг., лід., Сл. ПЗБ). З польск. merla ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 97).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Навяшча́ты, навышчитый: навышчатый койіэлік ’кашэль з накрыўкай, які падвешваўся за спіной’ (палес., З нар. сл.). Ад навёсіць ’павесіць, падвесіць’, параўн. «згорнутую» назву такога кашаля — на́выска (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крос ’спартыўны бег па перасечанай мясцовасці’ (ТСБМ). Ад англ. to cross ’перасякаць’ (там жа, 2, 728). Запазычанне праз рус. кросс з англ. cross (Шанскі, 2, 8, 409).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кусюга́н ’вялікі кусок’ (З нар. сл.). Да кус (гл.). Канглютынацыя эксгірэсіўных суфіксаў: юг‑ан. Гл. аб ‑юг Сцяцко, Афікс. наз., 177–178, аб ‑антам жа, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́чар ’фурман’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кучер ’тс’ (Там жа, 2, 594; Бяльк.). Запазычана з рус. кучер ’тс’, якое з ням. Kutscher (Шанскі, 2, 8, 463).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барбуха ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Мабыць, да той самай асновы babr‑, bobr‑ (> барб‑), што і ў слове бобер ’божая кароўка’ (гл.; там і меркаванні аб паходжанні асновы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабачо́к ’расліна Cucurbita melo pepo; плод гэтай расліны’ (БРС, КТС, ТСБМ). З рус., дзе кабак да цюрк., параўн. тур., там., чагат. кабак ’тс’, гл. Фасмер, 2, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расхле́йдацца ’расшпіліцца’ (іўеў., LKK, 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. (išsi)skleĩsti ’разгортвацца, распускацца’. Сюды ж расхле́йстаны ’расхрыстаны’, расхіле́йстрыць ’шырока раскрыць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́слены ’прарослы’ (Нас.) — дзеепрыметнік з суф. *‑ěn‑ ад дзеяслова раслі́ць ’дапускаць збожжа да прарошчвання (у калоссях), зерне — на солад’ (там жа), які з назоўніка рослік, росля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смакі́ша ‘сыракваша’ (бялын., Нар. сл.). З самакіша, съмакіша (там жа, 55) ад сам і кіснуць (гл.) з суф. ‑j‑a. Параўн. таксама рус. пск., наўг. простоки́ша ‘сыракваша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)