По́геладзь ’імжа’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, можна суаднесці з джолыдь (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ожеледица ’галалёдзіца’, рус. ожеледь ’тс’, ’наледзь на дрэвах’, гледзьі глюдь ’галалёдзіца’, поглездка ’галалёдзіца; коўзанне па лёдзе’ (гл. гладкі). Мог адбыцца перанос значэння з выніку на прычыну: наледзь на дрэвах ці галалёдзіца часта з’яўляюцца пасля адлігі з імжой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лап ’столь’ (беласт., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. połap, półap (1437), pułap ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 965), ’мазавецкае слова” ад łapić, łapać ’хапаць’, гл. асабліва pułapka, połapka ’пастка’, połapić ’схапіць’, параўн. аблапіць ’абхапіць’. Іншае паходжанне можна дапусціць для по́лаб ’столь’ (гл.), што, магчыма, сведчыць аб старых мазавецка-палескіх сувязях (Тарн.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўжык1 ’птушка’ (Мат. Гом.). Можна меркаваць, што маецца на ўвазе попаўзень ’птушка Cerphia familiaris L.’, якая ўмее хутка і спрытна поўзаць па ствале дрэва, рус. поползень, польск. pełzacz, чэш. plhaček. Ад поўзаць (гл.). Верагоднае назва набыла такое фанетычнае афармленне пад уплывам слова жэўжык.

По́ўжык2 ’жэўжык’ (Мат. Гом.). Ад поўзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысы́пшчык ’чалавек, што няпрошаным умешваецца ў размову, справу’ (Бяльк.). Да прысы́паць (гл.). Параўн. рус. дыял. присы́пщик ’той, хто прыняты ў чыю-небудзь сям’ю, прыбіўся да чужога двара; спекулянт, ірвач’, присыпа́ться ’ўмешвацца ў чужую справу, размову’. Слова, з улікам семантыкі паралелей, можна лічыць пранікненнем з рускай, але не выключана і сумеснае арэальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нам́елісты ’спорны пры мліве’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Параўн. мараўск. namelnė obili ’збожжа, з якога можна намалоць многа мукі; выдатнае збожжа’, якое Махэк₂ (388) звязвае з чэш. nämel ’спарыш’ (наяўнасць спарынні ў збожжы, паводле народных уяўленняў, садзейнічае спорнасці пры мліве, што адлюстравалася і ў самой назве з коранем *spor‑). Да мялю, малоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галадо́ў ’голад, галодны час’ (Нас.): «другі год галадоў церпім». Гэтай формы няма ў іншых усх.-слав. мовах (і ў іншых слав.). Калі гэта сапраўдны назоўнік, то яго можна лічыць вельмі рэдкай дыялектнай формай, утворанай ад дзеяслова галадава́ць зваротным словаўтварэннем. Але не хапае дадатковых даных, іншага матэрыялу, таму такое тлумачэнне застаецца вельмі праблематычным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарма́та ’гармата’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). У ст.-бел. мове гармата, армата, ормата (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. мовы (harmata, armata) < лац. armata (Булыка, Запазыч., 79). Ст.-укр. гармата, армата, укр. гарма́та можна лічыць запазычаннем з іт. armata (гл. Рудніцкі, 1, 573, там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўга́нка ’конаўка, якая знаходзіцца ў лазні для разлівання вады’ (Касп.), каўганка. каўгарка ’драўляная міска’ (Сл. паўн.-зах., 2). Бясспрэчна, звязана з каўган ’міска, выдзеўбаная з дрэва’, калга, калгашка ’драўляная кружка, коўш’. Форму каўганка можна лічыць вытворным ад каўган (параўн. падобнасць тукавага складу гэтых слоў і значную блізкасць семантыкі). Параўн. Фасмер, 2, 165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ля, лёля, лёлё, люли ’анёл-абаронца’, ’купідон’ (КЭС), рус. лель ’тс’, а таксама прыпеў у песнях лелё, лёлем‑ю, лёлюшки, укр. лелё. Відавочна, да прасл. leleti/lelejati > бел. лялёць (гл.) (Брукнер, 294; Фасмер, 2, 479). Семантычна (вобразнае пераасэнсаванне) сюды можна дадаць і лёля ’кашуля’ (гл.), як покрыва, якое абараняе ад негатыўных уплываў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бараба́ншчык. Рус. бараба́нщик. Натуральна гэта слова можна лічыць вытворным ад бараба́н (гл.). Але ёсць думка, што гэта запазычанне з цюрк. *darabančy (ад daraban ’барабан’). Так Залеман (аб гэтым гл. ИОРЯС, 10, 2, 76). Сумняваецца Шанскі, 1, Б, 37 (лічыць, што тут утварэнне суфіксам ‑щик ад бараба́н). Цюрк. версію можа падтрымліваць укр. бараба́нчик ’барабаншчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)