цудадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Незвычайнай сілы ўздзеяння; чарадзейны; жыватворны. Для Коласа, напрыклад, вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі. Навуменка. Маці папрасіла, каб гэты цудадзейны ўрач паглядзеў яе сыночка. Мележ.

2. Чароўны, вельмі прыгожы. Рукі.. [Ніны] насіліся ў адзін, у другі бок, скакалі па клавішах, білі, і струны адказвалі на кожны яе рух цудадзейнымі гукамі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Уважлівы, чулы, душэўны; гуманны. Калі гляджу на роднае аблічча, На востры зрок з-пад стомленых павек, — Вось-вось з граніту сыдзе просты, блізкі І самы чалавечны Чалавек! Звонак. [Насця:] Які вы добры, чалавечны! Даруйце мне мой тон. Колас. Купала сябраваў з Міровічам, ён яму вельмі падабаўся і як творца, і як чалавек з вясёлым, жывым характарам, вельмі чалавечным і добразычлівым. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Німазна́цьвельмі’ (Ян.). Гл. немаведзь, з заменай другой часткі сінанімічным знаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кэ́шкавельмі стары падасінавік’ (Жыв. сл.). Да кеча (гл.)? Кэшка < і*кечка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вылі́рызны, выли́рызный ’вялікі, вельмі буйны’ (Клім.). З велізарны (гл.) у выніку метатэзы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раньвельмі ранні час’ (ТСБМ). Утварэнне з суфіксам ‑jь ад ра́на2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахле́йвельмі неахайны і нязграбны чалавек’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. рохля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэбо́ш, ‑у, м.

Шумны скандал з бойкай. Што асабліва было непрыемна, гэта чуткі .. аб вельмі частых пагулянках і п’яных дэбошах Байсака ў розных вёсках. Лынькоў.

[Фр. débauche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астачарце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі надакучыць; абрыднуць, апрыкраць. І дзе запыніцца яна [лава людзей]? Астачарцела ёй вайна. Колас. Але астачарцелі ўсе Старых канонаў рытмы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́льтаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да культу (у 2 знач.). Чорнаму ўласцівы глыбокі гістарызм мыслення. Ён вельмі стойка супраціўляўся культаўскім тэндэнцыям у літаратуры. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)