Ты́дзень (ты́дзянь, ты́дзінь) ‘частка месяца, сямідзённы тэрмін’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Касп., Ласт., Сержп. Прымхі, Яруш., Мал., Гарэц.; ашм., Стан., Сл. ПЗБ), ты́день ‘тс’ (пруж., Сл. ПЗБ, Растарг.), ст.-бел. тыдень, тыдзень ‘тс’ (1486 г., ГСБМ). Параўн. польск. tydzień, каш. tiƺėń, чэш. týden, славац. tíďen, в.-луж. tydźeń, н.-луж. tyźeń, славен. tė́den, tjéden, серб. тје̏дан, харв. кайк., чак. tjedan, téidan, tjȁden. Лексема ўзнікла на тэрыторыі Вялікай Маравіі і распаўсюдзілася разам з хрысціянствам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 403); пасля прыняцця хрысціянства і ўрэгулявання назваў тыдня (Брукнер, 588) лексема стала абазначаць ‘сямідзённы тэрмін’. Першая частка слова — прыметнікавая форма займенніка *tъ ‘гэты’, ускладненая ўказальным займеннікам *jь: *tъ‑jь > *t‑yjь, які яшчэ ў XV ст. скланяўся разам з другой часткай *dьnьдзень’, параўн. чэш. týden, téhodne, témudni, týmdnem. У беларускую мову слова трапіла з польскай мовы (Карскі 2-3, 89), дзе захавалася таксама форма Р. скл. адз. л. tygodnia ‘тыдня’ (Борысь, 657; Лер-Сплавінскі, JP, 1928, 13, 12–14), гл. тыгодзень. У тыдзень скланяецца толькі другая частка (як дзень). Для старабеларускай і народнай мовы характэрна варыянтнасць назвы тыдня, звязаная з рознымі шляхамі пранікнення і фанетычнай адаптацыі. Ст.-бел. тыйдень, тийдень (1498 г.), паводле Карскага (там жа), адлюстроўвае архаічную форму, блізкую да зыходнай; формы са спалучэннямі жьд, жд (ст.-бел. тыйжьдень, тыждень) Карскі (там жа) тлумачыць устаўкай ж (< часц. жа); зафіксаванае ў Рэчыцкім пав. ты́жджень Бузук (Спроба, 59) разглядае як вынік асіміляцыі д папярэднім ж, а тураўскае ты́здзень — як вынік адваротнай асіміляцыі. Рэдкая форма ты́жань (Ян., ПСл) узнікла, магчыма, па ўзоры нуда і нужда (гл.) як «аднаўленне» ўсходнеславянскага рэфлекса прасл. *dj, што, зрэшты, не выключае захавання архаізма, параўн. старое польск. tyżeń ‘тыдзень’ (Варш. сл.), параўн. чэш. týž ‘той самы’ (гл. наступнае слова), якое суадносіцца з рэканструяваным першасным значэннем ‘той самы дзень (праз сем дзён)’, гл. Махэк₂, 663; Борысь, 657. Адносна развіцця dj > ždž > ž гл. Голамб, МЈ, 40–41, 125. Сюды ж тыднёва ‘выезд маладых да бацькоў маладой у першы тыдзень пасля вяселля’ (Сцяшк. Сл.), тыднёво ‘застолле праз тыдзень пасля вяселля’ (Сл. рэг. лекс.), тыднёвы ‘штотыднёвы’, ‘які працягваецца цэлы тыдзень’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц.), тыднёвік ‘штотыднёвік’ (Гарэц.), ‘працоўны тыдзень’ (Варл.), ты́днік ‘тыдзень’ (віл., Сл. ПЗБ), ты́днічак памянш. ‘тс’ (Скарбы), спалучэнне tak tydzień ‘тыдзень таму назад’ (Федар. 1), параўн. такрок, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

весьI мест. увесь (род. усяго́, дат. усяму́, вин. усяго́, увесь, твор., пред. усі́м); мн., см. все; (целый — ещё) цэ́лы;

весь день уве́сь (цэ́лы) дзень;

во весь го́лос на ўвесь го́лас;

по всему́ ви́дно па ўсім (з усяго́) віда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ночь ноч, род. но́чы ж.;

по ноча́м нача́мі, па нача́х;

в ночь под Но́вый год у ноч пад Но́вы год;

поля́рная ночь паля́рная ноч;

споко́йной ночи до́брай но́чы, дабра́нач;

день и ночь дзень і ноч;

в ночь у ноч;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́лнечный прям., перен. со́нечны;

со́лнечная систе́ма астр. Со́нечная сістэ́ма;

со́лнечный день со́нечны дзень;

со́лнечное настрое́ние со́нечны настро́й;

со́лнечная ко́мната со́нечны пако́й;

со́лнечная сторона́ со́нечны бок;

со́лнечные часы́ со́нечны гадзі́ннік;

со́лнечный уда́р мед. со́нечны ўдар;

со́лнечное сплете́ние анат. со́нечнае спляце́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нарок ’прадвызначэнне, наканаванне’ (Гарэц.), ’прызначэнне, лёс’ (Др.), а таксама нарокам ’спецыяльна, наўмысна’ (Чач., Нас., Гарэц., Бяльк.), ’жартам’ (Чач., Нас., Яруш.), наракава́ць ’прадвызначыць лёсам’ (Нас.); рус. нарок ’зарок, клятва; намер, мэта’, ’паклёп, нагавор; няпраўда, ілжа; хвароба ад дрэнных вачэй’, польск. narok ’бачнасць’, ’намер’, ’абавязак пэўных паслуг для сярэднявечнага горада’, чэш. nárok ’прэтэнзія (юрыдычны тэрмін)’, славац. ’намер’, славен. nárok ’тэрмін, вызначаны дзень’, серб.-харв. на́рок ’прызначэнне, пастанова’, ’шчасце’, балг. дыял. на́рок ’прадузятасць; наўмысна ствараемы настрой супраць каго-небудзь’, нароча ’наўмысна абвінаваціць’, ст.-слав. нарокъ ’голас (за або супраць)’, нарокомь ’па імені’. З *na і *rokъ (ад *rekti ’сказаць’), гл. рэкнуць (Міклашыч, 274; Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 300; Бязлай, 2, 215; Скок, 3, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́хму́рны, похму́рны ’хмарны’, ’хмурны’, ’з хваравітым выглядам’ (Касп., ТС, Сл. ПЗБ), чач. по́хмарны ’сумны, маркотны’ (Мат. Гом.), пахма́рна ’пахмурна’ (Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), па́хмурак, похмарак, по́хмарок ’хмарка, воблака (летам у добрую пагоду)’ (ТС; лельч., Мат. Гом.), пахма́рваць ’зацягваць хмарамі’ (ТС, Ян.; светлаг., Мат. Гом.). Укр. похмари́ти, похмари́ти(ся), похмарі́ти, по́хмарний, по́хмарно ’тс’; рус. похму́ра (пск., цвяр.) ’суровае надвор’е’, похму́рый (пск.) ’хмурны (дзень)’ (пск., цвяр.), ’шэры’ (кузбаск., бран., арл.), хма́рый ’тс’. Польск. pochmurny, pochmury, pochmarny, pochmurowaty, в.-луж. pochmurjeny ’тс’, pochmurić ’зацямніць, пахмурнець’, н.-луж. pochmuriś ’тс’, pochmurny, чэш. pochmurný, ходск. pošmourný ’пакрыты хмарамі’. Паўн.-прасл. (po‑)xmurьnъjь, (po‑)xmarьnъjь. Да хма́ра, хму́ра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракало́ць I сов.

1. в разн. знач. проколо́ть; (насквозь — ещё) пронзи́ть;

п. іго́лкай папе́ру — проколо́ть игло́й бума́гу;

п. штыко́м — проколо́ть (пронзи́ть) штыко́м;

2. разг. (рогами) пробода́ть

пракало́ць II сов. проколо́ть;

уве́сь дзеньо́ў дро́вы — весь день проколо́л дрова́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́нечны прям., перен. со́лнечный;

с. дзень — со́лнечный день;

с. настро́й — со́лнечное настрое́ние;

с. пако́й — со́лнечная ко́мната;

с. бок — со́лнечная сторона́;

с. гадзі́ннік — со́лнечные часы́;

~ная сістэ́ма — со́лнечная систе́ма;

с. ўдармед. со́лнечный уда́р;

~нае спляце́ннеанат. со́лнечное сплете́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

торг I (род. то́ргу) м., в разн. знач. торг;

ве́сці т. — вести́ торг;

т. праця́гваўся цэ́лы дзень — торг дли́лся весь день;

паспе́еш з ко́замі на т.погов. не торопи́сь, успе́ешь

торг II межд., в знач. сказ., разг. дёрг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́йка 1, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. боек; ж.

Прылада для збівання масла з вяршкоў малака, са смятаны. Накрыўка ў бойцы выскачыла, і ўся смятана вылілася. Якімовіч.

бо́йка 2, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. боек; ж.

Сварка, сутычка з узаемнымі пабоямі; бой. Хацелася сваімі вачамі пабачыць тыя месцы, дзе не так даўно ішла такая бойка, якой яшчэ не ведаў свет. Кулакоўскі. // перан. Змаганне, барацьба з чым‑н., за што‑н. Трактары — гэта коні сталёвай хады — выйшлі ў бойку змагацца з нягодай. Хведаровіч.

бо́йка 3, прысл.

Жвава, энергічна. Гандаль ідзе бойка. □ Недзе побач бойка ціўкала сініца. Лынькоў. А з дзядзькам пойдзеш — так цікава! Яны [хлопцы] йдуць бойка і рухава, Бо зімні холад падганяе. Колас. — Добры дзень, — павіталіся мы з дзяўчынкай. — Добры дзень, калі не жартуеце, — бойка адказала [Аніся]. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)