Пы́пніць ’запінацца, гаварыць з перапынкамі; рабіць нядбала, абы-як’ (вілен., Нас.), ’рабіць павольна, марудна, неахайна’ (Чач.: “używany w Litwie w polszczyźnie”), ’няўмела прасці’ (пруж., Сл. ПЗБ), пьтніцца ’рабіць вельмі марудна’ (клец., Жыв. сл.). Лічыцца балтызмам, у якасці крыніцы падаецца літ. ру́рпіоіі ’корпацца, марудзіць; з цяжкасцю выбірацца з хваробы’, pipnóti ’марудна вастрыць касу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); аднак фармальная і семантычная блізкасць з пыпліць (гл.) дазваляе лічыць больш пераканаўчай версію пра імітатыўны характар дзеяслова (заіканне, пыхканне і пад.), параўн. лат. pipinät ’курыць’; балг. пипна, питу́вам ’дакранацца пальцам, хутка рабіць’, пипнеж ’марудная работа’, пипнив ’марудны’ і пад. (гукаперайманне, гл. БЕР, 5, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ндзіць ’гнаць, даганяць; хутка ісці, бегчы’ (Жд. 2; любч., Нар. словатв.; Скарбы), пэндыты экспр. ’нясці, цягнуць, валачыць’ (Клім., Сл. Брэс.), пэндзіцца ’прытрымлівацца моды’ (астрав., Сл. ПЗБ), пэндытысь экспр. ’насіцца, несціся’ (Клім., Сл. Брэс.), сюды ж пэнд ’парастак’: новыя пэнды парэчак (ваўк., Сл. ПЗБ). Запазычанне з польск. pędzić ’прымушаць да хугкага руху, падганяць; несціся’, параўн. пудзіць (гл.); значэнне ’цягнуць, валачыць’ — вынік экспрэсіўнага пераасэнсавання па прынцыпу кантраснасці; тэрмін для ’парастка’ запазычаны са штучна створанага польск. pęd ’атожылак’ у якасці калькі з ням. Trieb (ад treiben ’гнаць’, гл. Банькоўскі, 2, 537), параўн. батанічнае выганка ’вырошчванне пасынкаў’, чэш. vyhon ’адростак’, рус. побёг і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скіта́цца ‘блукаць, бадзяцца; вандраваць’ (Касп., ТС, Ян., Сержп. Прымхі; в.-дзв., узд., шальч., Сл. ПЗБ), скі́тнік ‘бадзяга’, ‘адзінокі чалавек’ (Ян.). Параўн. укр. скита́тися, рус. скита́ться ‘тс’, славен. дыял. skítati se, серб.-харв. ски́тати се, балг. скитам (се), макед. скита се, ст.-слав. скытати сѧ. Прасл. *skitati sę, роднаснае літ. kutéti ‘устрэсваць’, kutrùs ‘бойкі’, ст.-ісл. skundaхутка збіраць, прыбіраць, спяшацца’, ст.-в.-ням. scutten ‘трэсці, штурхаць’ і г. д.; гл. Фасмер, 3, 641; Шустар-Шэўц, 1289 (адносіць сюды в.-луж. skićić, чэш. skytati, славац. skytať з развіццём значэння ‘бадзяцца’ ≥ ‘прапаноўваць сябе’); Куркіна, Этимология–1971, 75; SEK, 4, 307–308.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр. туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск. turkotać ‘тс’, славац. trkotaťхутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен. trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск. turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тых — перадае гук ад біцця сэрца (Шат.; мсцісл., Нар. лекс.), тых‑тых ‘тс’ (Нас.), ‘так-так, стук-стук’ (Бяльк.). Гукапераймальныя ўтварэнні. Сюды ж ты́каць, ты́хыць, тыхъцьхутка дыхаць’, ‘тахаць, стукаць’, ‘вельмі часта біцца (аб сэрцы)’ (Нас., Яруш., Бяльк., Юрч., Байк. і Некр.; мёрск., Нар. сл.), ‘дрыжаць, калаціцца (пра рукі)’ (Варл.), ты́хкаць ‘біцца (пра сэрца)’ (Касп., Шат., Юрч., Яруш.), ‘цікаць, чыкаць’ (Некр. і Байк.), тыханне, ты́хання ‘біццё сэрца, тахканне’ (Бяльк., Байк. і Некр., Юрч. СНС), ‘пульс’ (Гарэц., Др.-Падб.); ты́хацца ‘няроўна біцца’ (Касп.), ты́хкацца ‘моцна біцца (пра сэрца)’ (Юрч. СНЛ); ты́хтання ‘біццё сэрца’ (Яруш.) — апошняе з інтэнсіўным суфіксам ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётаць лётыць ’лятаць (у розных кірунках)’, ’хутка бегаць, хадзіць’, ’насіцца’, ’заляцацца’ (Гарэц., Нас., Шат., ТСБМ; в.-дзв., паст., віл., барыс., Сл. паўн.-зах.; маладз., Янк. Мат.), драг. лётатэ і лэ́татэ ’тс’ (І. Лучыц-Федарэц). Рус. лётать, серб.-харв. ле́тети ’лётать туды-сюды’ (у адрозненне ад ле́тати — дзеяслова шматразовага дзеяння), магчыма, чэш. létati, lítat. Прасл. інтэнсіў lětati, які ўзыходзіць да першаснага lektati, параўн. роднасныя літ. lė̃kti, lekiù ’ляцець’, lakstýti ’пырхаць, лётаць’, lakstinė́ti ’тс’ (шматразовае дзеянне), лат. lèkt, lęcu ’скакаць’, ’узыходзіць (аб месяцы, сонцы)’, ’здарацца’, часам і ’ляцець’, lę̄kât ’скакаць’ (шматразовае дзеянне), — звычайна іх супастаўляюць са ст.-грэч. λακτίζω ’брыкаюся’, ’тапчу, б’ю нагой’, с.-в.-ням. lęcken ’брыкаць, скакаць’. Цяперашні час гэтага інтэнсіва ўтвараўся пры дапамозе суф. ‑te‑ (Мее, Общеслав., 188–189); рэшткі старога спражэння можна бачыць у бел. (ашм., астрав., лаг., паст., смарг.) ляту́ — 1‑я ас., ляту́ць — 3‑я ас. (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. letę, letą. Група ‑kt‑ перад ‑a‑ перайшла ў ‑t‑ (Махэк₂, 328), падаўжэнне галоснай, як у lěgati (Слаўскі, 4, 65). Пазней да інтэнсіва быў даўтвораны ітэратыў letěti, а lětati стала імперфектам. Сляды інтэнсіва назіраюцца ў бел. лята́ць ’ляцець у розных кірунках’, ’хутка бегаць’ (Янк. II, ТСБМ). Праблематычным застаецца націск на галоснай кораня (як у інтэнсіва) у ітэратывах па форме бел. ваўк., івац., лях. ле́цець, чэрв. ле́ціць ’ляцець’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. таксама ляце́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлі́к, -ку м., в разн. знач. расчёт;

узя́ць р. — взять расчёт;

кулямётны р. — пулемётный расчёт;

р. параво́га катла́ — расчёт парово́го котла́;

па маі́х ~ках ён паві́нен ху́тка прые́хаць — по мои́м расчётам он до́лжен ско́ро прие́хать;

ная́ўны р. — нали́чный расчёт;

гаспада́рчы р. — хозя́йственный расчёт;

бра́цца (прыма́цца) у р. — принима́ться в расчёт;

скі́нуць з ~ку — сбро́сить со счето́в;

прыня́ць у р. — приня́ть в расчёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тады́

1. нареч., в разн. знач. тогда́;

я тады́ жыў у вёсцы — я тогда́ жил в дере́вне;

я ху́тка вярну́ся, тады́ і пагаво́рым — я ско́ро верну́сь, тогда́ и поговори́м;

2. союз тогда́;

не хо́чаш? Ну, тады́ не трэ́ба — не хо́чешь? Ну, тогда́ не на́до;

калі́ вы́расцеш, тады́ аб усі́м даве́даешся — когда́ вы́растешь, тогда́ обо всём узна́ешь;

тады́ яксоюз тогда́ как

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́ты, ‑аў; адз. бот, ‑а, М боце, м.

1. Абутак з высокімі халявамі (скураны, гумавы і пад.). [Ніна] зняла левы бот і з-пад халявы выняла невялікую паперку — запіску ад Тураўца. Мележ. На будоўлі кожны дзень з’яўлялася сціплая невысокая жанчына ў гумовых ботах і ў цёплай хустцы. Грахоўскі.

•••

Боты-скараходы — у казках: чарадзейныя боты, якія хутка пераносяць на вялікія адлегласці таго, хто іх абуе.

Дурны як бот гл. дурны.

Лізаць боты каму гл. лізаць.

Пад ботам (быць, апынуцца) — апынуцца пад уладай, аказацца ў поўнай залежнасці ад каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, наткнуцца, ускаціцца на каго‑, што‑н. Бочка пакацілася на нагу.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Коцячыся, набегчы, пакрыць сабою. [Васіліна] стаяла, чакаючы, пакуль накоціцца і ўдарыць па нагах хваля — мяккая, ласкавая і цёплая. Савіцкі. // З’явіцца (пра слёзы). Накаціліся слёзы на вочы і ў Алімпы. Сабаленка.

3. перан. Нечакана ўзнікнуўшы, ахапіць. З поўдня накацілася на лагер водгулле.. выбуху. Курто. Некалькі дзён.. [Анэля] не выходзіла з хаты, думала, што гэтая навала так жа хутка адкоціцца, як і накацілася. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)