ці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; незак.

1. Прыціскацца, набліжацца да каго‑, чаго‑н. Захопленая ліўнем у полі жывёла ціснулася адна да другой. Васілевіч. У капліцы было холадна, і, як ні ціснуліся Надзя з Ванем адно да аднаго, не маглі сагрэцца. Бураўкін.

2. Стаяць, сядзець, размяшчацца цесна, блізка адзін да аднаго. Суседзі [Пеці] перабраліся на іншыя парты і цяпер там ціснуліся аж па чацвярых. Ракітны. Унізе, ля падножжа і па схілах горкай грады, ціснуцца на вузкіх вуліцах маленькія аднапавярховыя мураванкі і драўляныя дамы. В. Вольскі. // Жыць у цеснаце. У гэтым пакоі і жыве Алена з той пары, як пераехала сюды з хаты.., дзе ціснулася тры сям’і пагарэльцаў. Мележ.

3. Пасоўвацца, набліжацца цясней адзін да аднаго, каб вызваліць месца. — Калі ласка, юнак, садзіся! — стары ахвотна ціснецца на лаве. Карпюк. // Штурхаючыся, ісці, рухацца куды‑н. З-за рэчкі ціснуцца каровы. Колас. Алег памалу ціснуўся да пярэдніх дзвярэй. Ярашэвіч. / у паэт. ужыв. Ідзе прэм’ера. І паўнатвары Месяц магам З пытаннем ціснецца ў дзверы: Ці будуць новыя аншлагі? Тармола.

4. перан. Разм. Скупіцца, скнарнічаць. Прасілі, каб я загадаў Рошчысе раскашэліцца, не ціснуцца, як звычайна, і выставіць звыш нормы з НЗ. Шамякін.

5. Зал. да ціснуць ​1 (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цудо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца цудам (у 1 знач.), робіць цуды (у 1 знач.). І стаў Іванка.. на цудоўнай дудцы іграць. Якімовіч.

2. Вельмі добры; выдатны, адмысловы. Цудоўны будынак. Цудоўнае надвор’е. □ На дварэ была цудоўная летняя ноч. Чарнышэвіч. // Які вылучаецца высокім майстэрствам, незвычайным талентам. [Клава:] — Я ўпэўнена, што .. [Праменны] цудоўны паэт, а вы [Язва] яму зайздросціць. Крапіва. // Вельмі добры па характару, паводзінах і пад. (пра чалавека). — Дарэчы, яна не раўнуе, што ты бываеш... у мяне? — Здаецца, не. — Мне таксама здаецца, што не. Твая Люся — цудоўная жанчына. Разумніца. Светлая галава. Васілёнак. [Аня:] — Каб вы [Казанцаў] ведалі, які цудоўны чалавек мой муж! Васілевіч.

3. Незвычайна прыгожы; маляўнічы. У Веры Засуліч цудоўныя пышныя валасы цёмна-каштанавага колеру. Зарэцкі. Струменьчык вады.. пераліваецца цудоўнай вясёлкай. Даніленка. // Цікавы, захапляючы. Цудоўная казка зноў захапіла ўяўленне хлопчыка. Шыловіч.

4. Прыемны; дзіўны. Цудоўны водар. □ Цудоўны пах расцвітаючых ліп ліўся з парку. Чарнышэвіч. // Мілагучны (пра голас, гукі). Цудоўны голас. Цудоўныя спевы. □ Я сяджу на высокім узгорку і слухаю гэтую цудоўную сімфонію вясны. Ігнаценка.

5. Небывалы, нябачаны. Бульба парасла цудоўная: ядраная, буйная — адна ў адну. «Беларусь».

6. Жыватворны, цудадзейны. Хто спеў хоча скласці такі, Каб песня душу акрыляла, — Напіся з цудоўнай ракі: Рака гэта Янка Купала. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да электрычнасці. Электрычны зарад. Электрычнае поле. □ Для награвання газу ў камеры выкарыстоўваецца электрычны разрад выключнай магутнасці. «Маладосць». // перан. Нечаканы і моцны. Праняла электрычная дрож, Бацька сціснуў нервова нож І крануўся ісці да дзвярэй. Глебка.

2. Які праводзіць, дае электрычнасць. Электрычная батарэя. Электрычны акумулятар. □ Электрычная станцыя — не навіна, Сёння шмат іх па рэках стаіць, не адна. Куляшоў. // Звязаны з перадачай электраэнергіі, з яе рухам. Для таго, каб не парушыць электрычнай праводкі школьнага званка, паралельна яго выключальніку падключаюць электрычную разетку і замацоўваюць яе непасрэдна пад выключальнікам. «Маладосць».

3. Які дзейнічае пры дапамозе электрычнасці. Электрычны матор. Электрычная печ. □ Завод яшчэ стаяў, калі Рыгор увайшоў у майстэрні: не рухалі нядаўна спыненыя начною зменаю варштаты, не шыпелі разцы і зубілы, не ляскала электрычная тачылка. Гартны.

4. Які служыць для вырабу апаратуры, машын і пад., што працуюць на электрычнасці. Электрычная прамысловасць.

5. Звязаны з выкарыстаннем электраэнергіі. Электрычныя метады разведкі каштоўных выкапняў.

6. Які мае орган, што ўтварае разрады электрычнасці (пра рыб). Электрычны скат. Электрычны вугор.

•••

Электрычная дуга гл. дуга.

Электрычная іскра гл. іскра.

Электрычная лямпа гл. лямпа.

Электрычны імпульс гл. імпульс.

Электрычны стул — у ЗША — прыстасаванне для выканання смяротнага прыгавору пры дапамозе электрычнага току высокага напружання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капе́йка ж.

1. (монета) копе́йка;

2. собир., разг. (деньги) копе́йка;

завяла́ся лі́шняя к. — завела́сь ли́шняя копе́йка;

3. мн. (маленькая сумма) гроши́;

гэ́та кашту́е ~кіэ́то сто́ит гроши́;

све́жая к. — све́жая копе́йка;

жыва́я к. — жива́я копе́йка;

лі́шняя к. — ли́шняя копе́йка;

на ~ку — на копе́йку;

не мець ~кі пры душы́ (за душо́й) — не име́ть копе́йки за душо́й;

к. ў ~ку — копе́йка в копе́йку;

як адна́ к. — как одна́ копе́йка;

як адну́ ~ку — как одну́ копе́йку;

без ~кі ў кішэ́ні — без копе́йки (гроша́) в карма́не;

да (апо́шняй) ~кі — до (после́дней) копе́йки;

узбі́цца на ~ку — разжи́ться на де́ньги;

у бе́лы свет, як у ~ку — в бе́лый свет, как в копе́йку;

абарва́ць ~ку — зашиби́ть копе́йку;

збі́цца з ~кі — оста́ться без де́нег; обезде́нежать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лебяда́1, лябяда, лібіда ’расліна лебяда звычайная, Che nopodium album L.’ пустазелле з лісцем, якое звычайна пакрыта мучністым налётам’ (Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Кіс.), лобода (беласт., Сл. паўіі -зах., Бес.), лабада (Мат. Гом.; паўн.-зах., КЭС), свіная лабада (гом., Кіс.), белая лебяда ’тс’ (маг., Кіс.), лібідзінаадна сцябліна лебяды’ (міёр., Нар. словатв., Юрч. Вытв.). Укр. (дика, собача) лобода, рус. лобода, лебеда, польск. lebioda, в.-луж. Ιο- bodą, чэш. lebeda, славац. loboda, серб.-харв. лобода, чак. лобода, лобода, харв. кайк lobuda, балг. лобода ’лебяда’, ст.-слав. лобода ’лябеднік’. Не зусім яснае слова. Першапачаткова elb‑ odä, якое ў выніку асіміляцыі дало lebeäa і loboda, але тэарэтычна магчымым з’яўляецца і leboda (Слаўскі, 4, 90). Фасмер (2, 469) з формы leboda выводзіць lebeda (в. скл. lobódę) © з апошняга ў некаторых гаворках адбылося выраўноўванне. Такім чынам, можна прыняць прасл. leb‑/ ІоЬ‑ЦЬ, якое хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным з лац. albus, умбр. alfu ’белы, светлы, ясны’, ст.-грэч. αλφός ’белая высыпка на целе’, познягрэч. άλωφής · λευκός ’тс’, αλφιτον ’ячменная мука, крупа’, алб. еір ’ячмень’ — так названа расліна паводле белай афарбоўкі лістоў яе пылком. Падобным чынам утвораны літ. balanda, лат. baluódis ’лябеднік’, якія таксама суадносяцца з baltas ’белы’ (Фрэнкель, Zl’sIPh, 20, 59). Махэк₂ (323) для слав., балт. і н.-в.-ням. Melde (< Z*belde) выводзіць праеўрапейскую форму *bheleda/ʼ*bholoda. Больш падрабязна этымалагічныя версіі гл. апрача Фасмера (2, 469–470), Слаўскага (4, 89–91), Махэка₂ (323) яшчэ ў Скока (2, 312), Бязлая (2, 147), Шустэра–Шэўца (769–770). Генетычна роднаснае з лебедзь (гл.).

Лебяда́2 ’лябеднік, Atriplex hortensis L.’ (Кл.), лабада, лабоднік, лабадоўнік ’тс’ (паўн.-зах., КЭС). Укр. лобода, рус. кур. лобода, ярасл. лобуда, польск. łoboda ogrodowa, н.-луж. loboda (hoboda, oboda, obeda, loboda, lobeda, lobyda), b.- луж. loboda, чэш. lebeda, ходск. lebada, славац. lebeda, славен. loboda (прэкмурек. loboda), lebėda, leboda, серб.-харв. лобода (космецк. лобода), кайк. lob uda, макед. лобода, лобуда, (питома) лобода, балг. лобода, лобуда, лобда, лабда, ст.-слав. лобода. Да лебядаі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўтара́ (м. і н. род), паўтары́ (ж. род), ’адзін з палавінай’, ст.-бел. полуторы гривны (1229 г.). Укр. півтора́, рус. полтора́, ст.-рус. полтора, польск. półtora. Паўн.-прасл. роlъ vъtora ’тс’. Да паў- (гл.) і прасл. vъtorъ ’другі’, роднаснага да ст.-інд. vítras ’які вядзе далей’, vitarám ’далей’, авест. vitara‑ ’тс’ (Педэрсан, KZ, 38, 395; Младэнаў, там жа, 44, 371). Аднак Мее (Études, 407; Мікала, BB, 22, 253), Траўтман (10) імкнуліся рэканструяваць прасл. vъtorъ як ступень рэдукцыі да літ. añtras, añtaras, лат. ùotrs ’другі, іншы’, ст.-прус. antars, ст.-інд. ántaras, anyás ’другі’, асец. ændær, гоц. anþar (Фасмер, 1, 364–365). У іншых слав. мовах у другой частцы выступае drugъjь: чэш. půl druhého, славац. poldruha, славен. poldrúgi, серб.-харв. pódrug, рус. полъ друга ’паўтара’ (XVIII ст.). Слова паў- у літар. бел. мове і сучасных бел. гаворках яшчэ актыўна ўдзельнічае ва ўтварэнні іншых лічэбнікаў: паўтраця́ ’два з паловай’, паўтраці́, паўтраціна ’тс’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Шат.; швянч., воран., Сл. ПЗБ); паўчварта́ ’тры з палавінай’ (ТСБМ, Сцяшк., Нас., Шат.; гродз., Сл. ПЗБ), ’адна восьмая’ (Касп.); паўпята́ ’чатыры з паловай’ (Сцяшк.); паўшаста́ ’пяць з паловай’ (Сцяшк.; навагр., Сл. ПЗБ); паўсяма́ ’шэсць з паловай’ (лід., Сцяшк. Сл.); паўсядзьма́, поўсядзьма́ ’тс’ (ігн., Сл. ПЗБ). Такія лічэбнікі былі пашыраны і ў ст.-рус. мове: полчета, полчети, полчеть (XVI ст.) ’3½’, полчетверта ’тс’ (XV ст.), полчетвертадесять ’35’, полчетвертанадцата ’13½’ (XV ст.) і інш., а таксама і ў іншых слав. мовах: чэш. půl třetího, půl čtvrta, польск. półpięta, półpiąta, ’4½’, в.-луж. połtřeća ’2½’, połštwórta ’3½’, połpjata ’4½’, połšesta ’5½’, połdwanata ’11½’, połsta ’50’; н.-луж. połtera ’паўтара’, połtśeśa ’2½’, połštworta ’3½’, połpěta ’4½’, połsta ’50’. Ёсць аналагічныя ўтварэнні ў літ. (pusañtro ’паўтара’, pustrẽčio ’2½’, pusketvir̃to ’3½’, pusšẽšto ’5½’, pusseptiñto ’6½’ і лат. (pusótra ’паўтара’, pusótras ’паўтары’, pusʼtreša, pusʼtrešas ’2½’, pusʼčetri ’палавіна чацвёртай’, pusseši ’паўшостай’, pusʼseptiņi ’паўсёмай’. Сюды ж паўтарні́к ’(добры) сорт ільну’ (шум., Сл. ПЗБ), ’паўтарацалёвая дошка’ (там жа), паўтарак ’прадмет паўтарачнага памеру’ (ТСБМ), паўтарачка ’дошка ў 1,5 цалі’, ’бутэлька ў 1,5 л’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаці́на ‘чатырохногая сельскагаспадарчая жывёла’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘свойская жывёла’ (ЛА, 1; Нас., Касп., Бяльк., Сержп. Прык.), скоці́на ‘жывёла’, ‘грубы, бяздушны чалавек’ (ТС), скот ‘тс’ (Мат., Бяльк.; в.-дзв., лід., пух., Сл. ПЗБ; Ян.), скаці́на, скот лаянк. ‘погань, падла, хамула’ (Ласт.). Ст.-бел. скотина (XVI ст., Скарына), скоть кравїи и ѡсвечьи (Альтбаўэр); апошняе, паводле Мацкевіч і Грынавяцкене (ЖНС, 213), было карэлятам слова быдло, гл. укр., рус. скот, скоти́на, ст.-рус. скотъ ‘скаціна; маёмасць’, ‘грошы, падатак’, скотьніца ‘казна’, ст.-польск. skot ‘скаціна’, в.-луж., н.-луж. skót ‘тс’, чэш. skot ‘буйная рагатая жывёла’, серб.-харв. ско̏т, славен. skòt ‘дзіцяня жывёліны, прыплод’ і skotína ‘гной, кал жывёлы’, балг. скот ‘скаціна’, ст.-слав. скотъ, ‘скаціна, маёмасць, грошы; жывая істота’. Прасл. *skotъ. Адна з асноўных версій — запазычанне з германскіх моў з прычыны адсутнасці, як лічылі, надзейных сувязей на славянскай глебе. Параўноўвалі з гоц. skatts ‘манета’, ст.-ісл. stattz ‘падатак’, ст.-сакс. skot ‘манета; маёмасць’, ст.-в.-ням. scaz ‘манета’, нова-в.-ням. Schatz ‘скарб’; гл. Кіпарскі, Gemeinslav., 186 і наст.; Фасмер, 3, 655. Аднак германская лексічная група таксама не мае надзейнай этымалогіі; да таго ж славянскае слова захавала больш старое значэнне ‘статак’, у герм. толькі ст.-фрыз. sket ‘грошы, статак’, што дало падставы бачыць у германскіх мовах запазычанне з славянскага, гл., напр., Праабражэнскі, 2, 310; Брукнер, AfslPh, 23, 626; таксама Ільінскі (РФВ, 73, 283 і наст.), які звязваў *skotъ чаргаваннем галосных з шчацінне (гл.). Супраць па фанетычных прычынах Фасмер (там жа) з-за немагчымасці вытлумачыць герм. tt у гэтым выпадку. Пераважаюць версіі славянскага паходжання: Мартынаў (Лекс. взаим., 183 і наст.: славянскае пранікненне ў прагерманскую); Жураўлёў (Этимология–1981, 38–44), Шустар-Шэўц (1297) — ад *kotiti se ‘нараджаць (аб жывёлах)’ з s‑рухомым або прыставачным з развіццём значэння ‘нараджаць (дзіцянят)’ — ‘дзіцяня’ — ‘маладая жывёліна’ — ‘скаціна’. Агляд версій гл. яшчэ Трубачоў, Происх., 99 і наст. Станкевіч (Зб. Унбегаўну, 222) прапанаваў вывядзенне *skotъ < *skop‑tъ, што да *skopiti (гл. скапец2) і тлумачыць гемінацыю t у прагерманскім skatta ‘статак, маёмасць’. Крытыку гэтай этымалогіі гл. Страхаў, Palaeoslavica, 13, 2, 18 (“сохранение узкой технической конкретики в обобщенном наименовании не представляется вероятным”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Тое, што з’явілася ў выніку разваг, меркавання; прадукт мыслення. Цікавая думка. Выказаць думку. □ У галаве Марыны варушылася то адна, то другая думка, вельмі ж хацелася ўгаварыць шафа, каб ён пусціў яе на паравоз. Кавалёў. // Меркаванне, здагадка. І раптам бліснула думка: перабежчык мог у час вярнуцца назад. Шамякін. [Мангу] прыйшла ў галаву вельмі разумная думка — зняць і мундзір. Маўр. // Намер, задума. Насіцца з думкай. □ [Зося] увайшла ў хату з цвёрдай думкай ісці заўтра да Сегенецкага. Чорны. — Думка асушыць Калхіду з’явілася даўно, — гаварыў Андрэй Міхайлавіч. Самуйлёнак. // Сукупнасць ведаў у якой‑н. галіне. Навуковая думка. Тэхнічная думка.

2. Мысліцельны працэс; мысленне. Няма нічога шпарчэй за людскія думкі, бо сам ты яшчэ тут, а думкі ўжо далёка-далёка. Якімовіч.

3. Тое, што і дума ​1 (у 1 знач.). Неадступная думка не давала .. [Сцёпу] спакою: як адабраць у Юркі ліхтарык. Курто. Алегу часта рабілася прыкра ад думкі, што ён, старэйшы, не можа прынесці ў хату нават таго, што прыносіў Алёшка. Брыль.

4. толькі мн. (ду́мкі, ‑мак). Сістэма перакананняў, поглядаў, уяўленняў. Абмен думкамі паміж дэлегацыямі.

•••

Грамадская думка — погляды шырокай грамадскасці на што‑н.

Без усякай задняй думкі — без скрытага замыслу, намеру.

Падаць думку гл. падаць.

Прыйсці на думку гл. прыйсці.

Сабрацца з думкамі гл. сабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капе́йка, ‑і, ДМ ‑пейцы; Р мн. ‑пеек; ж.

1. Грашовая адзінка, роўная адной сотай рубля, а таксама манета гэтай вартасці. Рыгор дастаў з кішэні капейку і падаў яе хлапчуку. Гартны.

2. толькі мн. (капе́йкі, ‑пеек). Разм. Дробныя разменныя манеты. [Сяргей] разгарнуў кулак і паказаў капейкі. Брыль.

3. зб. Разм. Грошы, грашовыя сродкі. — Навучыўся — і добра, пасаду бяры, Можа й нам дапаможаш капейкай. Глебка. Беражы бацькаву капейку, то і сваю здабудзеш. Прыказка.

•••

Абысціся ў капейку гл. абысціся.

Без капейкі — без якіх‑н. сродкаў існавання.

Да (апошняй) капейкі — усё, цалкам, поўнасцю, без астатку (патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.).

Жывая капейка — пра ўсё, што дае прыбытак, даход.

З капейкамі — трохі больш за якую‑н. суму (пры недакладных падліках).

Збіцца з капейкі гл. збіцца.

Капейка ў капейку — абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.

Лішняя капейка — пра запас грошай.

На капейку — вельмі мала, зусім нямнога.

Ні за капейку — тое, што і ні за грош (гл. грош).

Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.

Ні ў капейку не ставіць гл. ставіць.

Свежая капейка — толькі што заробленыя грошы.

У белы свет, як у капейку гл. свет.

Узбіцца на капейку гл. узбіцца.

Як адна капейка — зусім дакладна, ні больш ні менш (пра названую суму грошай).

Як адну капейку — усё поўнасцю (страціць, зрасходаваць, заплаціць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Нягладкі, з упадзінамі і ўзвышшамі. Дарога была няроўная, з каляінамі, Варавіцкі ледзь выкручваў машыну паміж імі. Лобан. Месца тут няроўнае — то высокая гара, то глыбокая нізіна. Шамякін.

2. Размешчаны не па прамой лініі; крывы. Пёрка выводзіць на паперы няроўныя радкі. Гартны.

3. Неаднолькавы па велічыні, памерах, якасці, умовах і пад. з кім‑, чым‑н. І хаты няроўныя тут, як і людзі: адна большая, другая меншая. Колас. У наваколлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё ўшчэнт вымакала. Чорны. Аднаго бацькі і адной маткі няроўныя бываюць дзіцяткі. Прыказка.

4. Нераўнамерны ў працэсе дзеяння; перарывісты, з перабоямі. Няроўны пульс. Няроўнае дыханне. □ Калі-нікалі халадзіў лагодны, ціхі ветрык, што варушыўся няроўнымі слабымі павевамі. Мележ. [Газоўка] кідала няроўнае, трапяткое святло на сцены з бярвенняў, між якіх тырчаў сухі.. мох. Васілеўская.

5. перан. Неўраўнаважаны; няўстойлівы. Няроўны характар.

6. перан. Не заўсёды аднолькавы, з лепшымі і горшымі часткамі (пра стыль).

7. Такі, у якім прымаюць удзел неаднолькавыя ў якіх‑н. адносінах бакі. Весці няроўны бой. □ Аб .. падзеях [у Іспаніі] пісалася ў газетах, аб іх гаварылі ў школе, у часе піянерскіх кастроў, дома. І ўсім так хацелася дапамагчы тады іспанскім героям у іх мужнай і няроўнай барацьбе. Лынькоў. І жнівеньскім ранкам У сорак другім Змаганне няроўнае Выпала ім. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)