Бу́чны ’буйны’ (Нас.; б. пшаніца). Укр. бучни́й. Мабыць, запазычанне з польск. buczny (падрабязна аб польскім слове Слаўскі, 1, 48). Рудніцкі (279–280) адносіць укр. бучни́й да бу́ча трывога, мітусня’ (да апошняга параўн. Фасмер, 1, 256). Параўн. ст.-бел. бучный ’ганарысты, надзьмуты’ (< польск.; Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазон 1 ’гаршчок з кветкамі’ (Шпіл., Янк. III). З польск. wazon (Сцяц. Нар.), якое, паводле Брукнера, 604, з’яўляецца ўласнапольскім утварэннем ад waza. Параўн. Фасмер, 1, 267; Рудніцкі, 1, 293.
Вазо́н 2 ’выгін ракі на роўным месцы, парослы вакол алешнікам’ (Яшк.). Да вазоны 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вудо́ба ’месца, дзе побач з населеным пунктам знаходзіцца поле, лес, луг, папас і рэчка’ (Яшк., слаўг., рэч.). Рус. дыял. удобье ’ўгоддзі’. Ст.-рус., ст.-слав. оудобь ’лёгкі, магчымы’. Ад у і доба (гл.) (Фасмер, 4, 149). Параўн. неўдобіца, неудобка (Выгонная, Лекс. Палесся, 40 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Латы́галь ’прагаліна ў лесе’ — складанае слова: латы ’пустое, голае месца, на якім нічога не расце’, ’прагаліна’ (Жд. 1; в.-дзв., Шатал., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.) і галь (мяккае ‑ль пад уплывам голь) < :літ. galas, лат. gals ’канец’. Гл. таксама Фасмер (2, 523–524).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люстры́н ’тонкая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна з глянцам’ (ТСБМ). Запазычана з франц. мовы праз польскую, дзе lustryna ’тс’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), запазычана з рус. люстрин ’тс’, якое з ням. Lüstrin або непасрэдна з франц. lustrine < lustr ’бляск’ (Фасмер, 2, 546; Слаўскі, 4, 386).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маг ’чарадзей, чараўнік’, ’жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае’, (ТСБМ). Ст.-бел. макгъ, макгусъ (пач. XVII ст.). Запазычана праз польск. (ці рус.) мову з лац. magus < грэч. μάγος < ст.-перс. maguš (Барталомэ, 1111; Фасмер, 2, 554; Лёхін, 414). Сюды ж ма́гія, ма́гічны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́тачка (БРС), вы́тычка ’вытачка, клінок, устаўлены ў адзежы’ (Бяльк.). Мяркуючы па адсутнасці слова ў Насовіча і па яго геаграфіі, можна лічыць запазычаннем з рус. вы́тачка ’тс’, якое ад жарг. кравец., шавец, тача́ть ’шыць, шыць суцэльным швом’. Апошняе к тачыць, ток, цяку (гл.) (Фасмер, 4, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяршкі́ 1 ’кончыкі пальцаў’ (гродз., дзятл., Сцяшк. МГ), адз. лік. вяршок — да прасл. vьrx‑ьkъ < vьrxъ (Фасмер, 1, 302). Гл. вяршок 2.
Вяршкі́ 2 ’верхні слой малака, смятана’ (БРС, КТС, Бяльк.). Да вяршок 3 (гл.). Параўн. таксама рус. смал., бранск. вершки ’салодкая смятана’, варон. ’смятана’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ла ’дом-асабняк’ (БРС, КТС) запазычана з рус. вилла (Крукоўскі, Уплыў, 73), хаця не выключана магчымасць запазычання з польскай мовы. Рус. слова паходзіць з іт. villa ’дача, вёска’ < лац. villa ’дача’ (Фасмер, 1, 315; Шанскі, 1, В, 98; КЭСРЯ, 81; Махэк₂, 689; БЕР, 1, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віртуо́з ’артыст, які дасканала валодае тэхнікай свайго майстэрства’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виртуо́з (Крукоўскі, Уплыў, 76) < франц. virtuose < іт. virtuoso ’выдатны, моцны, дабрачынны’ (Шанскі, 1, В, 103–104). Фасмер (1, 319 выводзіць рус. лексему з іт. virtuoso < лац. virtus ’дабрачыннасць’. Сюды ж віртуозны, віртуознасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)