мя́ккі, -ая, -ае.
1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.
М. хлеб.
М. абутак.
Мяккія валасы.
Мяккія рукі.
2. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі.
М. голас.
Мяккае святло.
3. Плаўны, павольны.
Мяккія рухі.
4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.
М. характар.
М. чалавек.
5. Нястрогі, паблажлівы.
М. прыгавор.
6. Цёплы, несуровы.
М. клімат.
Мяккая зіма.
7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.
Мяккая вада.
8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.
М. вагон.
9. Аб зычным гуку: які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; проціл. цвёрды.
○
Мяккі знак — назва літары «ь».
|| ласк. мя́кенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).
|| наз. мя́ккасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ *По́свістал 1, бяроз. посвыстол, посвыстол, брэсц. посвыстэя ’свісток’, ’распуснік’ (Сл. Брэс., Шатал.), пасвісцёл ’дудка, жалейка’ (Арх. Бяльк.), пасвісцёлка ’тс’, ’свісток’ (Сцяшк. Сл.), пасві‑ ступака ’тс’ (Нас.). Аддзеяслоўная назва прылады ці выканаўцы дзеяння, утвораная пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. ‑л‑ ад свістаць (гл.). Мадэль, якая часта сустракаецца ў антрапонімах — мянушках і прозвішчах, параўн. рус. посмотрил ’той, хто падгледзеў’, постреліш ’той, хто стрэліў’ (Анамасцікон, 59), польск. Pomagiel — прозвішча ад мянушкі са значэннем ’памагаты, памочнік’, чэш. Pospisil. Значэнне ’распуснік’ аналагічнае польск. fujara / fujarka ’дудачка, жалейка’ і ten fujara ’расцяпа, недарэка’.
◎ *По́свістал 2, пбсвістол ’дуднік лясны, Angelica silvestris L.’ (ТС), назва матываваная формай сцябла, што нагадвае дудку ці свісток. Да пасвісталі (гл.), свісцег^ь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыбу́лька ‘скарада, Allium schoenoprasum L.’ (гродз., Кіс.), ‘дробная цыбуля’ (Гарэц.). Параўн. укр. трибу́лька ‘цыбуля-скарада, Allium L.’, трембу́лька ‘тс’, ‘дробная цыбуля для пасадкі’, рус. трибу́лка ‘цыбуля-шалот’. Паводле ЕСУМ (5, 634), назва перанесена з требу́ля ‘маркоўнік цямянечналісты, Anthriscus сеrefolium Hoffm.’, які таксама, як і цыбуля, ужываецца ў кулінарыі ў якасці вострай прыправы. Назва апошняга запазычана праз польскую мову (trzebuła, trzebula, trzebulka, trybulka і з несапраўдным насавым — trębulka), дзе з чэш. třebule (< *čřebule, паводле Бочка (Studia Etym. Brun., 49) < *čerbūlʼa) < італ. cerfoglio, якое ўзыходзіць да лац. cerefolium < ст.-грэч. χαιρέφυλλον (Брукнер, 580; Махэк, Jména, 168–169; Махэк₂, 656). Паводле SWO (1980, 779), узыходзіць да лац. tribulus ‘асот, Sonchus L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.
1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце. Вясковая ластаўка. Ластаўка беражанка. □ Мы, трое жэўжыкаў, стаім каля плота і назіраем, як над гразкай вуліцай вывіваюцца белагрудыя ластаўкі. Пальчэўскі.
2. (звычайна пры звароце). Разм. Ласкавая назва жанчыны, дзяўчыны, дзяўчынкі. [Дзюмон:] — А ну, адгадай, ластаўка, што я сёння прынёс табе? Шамякін.
3. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.
•••
Першая ластаўка — пра першыя прыкметы з’яўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́бінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Маршчынка на воднай паверхні ад лёгкага ветру. Ветру зусім не было, і вада ў возеры стаяла спакойнай, без ніводнай рабінкі. Галавач.
рабі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Памянш. да рабіна; маладая невялічкая рабіна. На маладзенькай рабінцы перад вокнамі чырванела пучкоў тры ягад — першы ўраджай на маладым дрэўцы. Чорны.
2. Адна ягада рабін.
3. Народная назва піжмы. У дробным альшэўніку, дзе стаяла карова, цвіла трава-рабінка. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаў 1, става, м.
Абл. Сажалка; запруда (у 2 знач.). Дарога праз высокі вішняк, кусты бэзу, язміну павяла да мосціка цераз шырокі стаў. Пестрак. Забялелі на ставах снягі, Ціха журацца ў шэрані клёны. Трус.
стаў 2, става, м.
1. Разм. Тое, што і запруда (у 1 знач.). Непадалёк стаяў шэры, пасівелы млын, цераз ставы якога з нейкім глухім, таямнічым гулам спадала вада. Броўка.
2. Спец. Назва сцецыяльных прыстасаванне ў розных галінах тэхнікі для ўмацавання, замацоўвання чаго‑н. Стаў для ўмацавання пароды ў шахтах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
універсітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.
1. Вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова з асобнымі аддзяленнямі (факультэтамі) па розных гуманітарных і прыродазнаўча-матэматычных навуках. Рэктар універсітэта. □ [Сцёпка:] — Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва універсітэт. Колас. // Будынак, дзе знаходзіцца гэта ўстанова. // перан. Тое, што дае вопыт, веды без навучальнай установы. [У Лукішках] .. [М. Танк] праходзіў той жыццёвы універсітэт, у якім адбывалася апошняя загартоўка сапраўдных рэвалюцыянераў. Бугаёў.
2. Назва навучальных устаноў па павышэнню агульнаадукацыйных і навукова-палітычных ведаў. Вячэрні універсітэт марксізма-ленінізма. □ [Сакратар партбюро:] — З калгаса прыслалі пісьмо. Універсітэт культуры адкрываюць. Просяць лектара. Марціновіч.
[Ад лац. universitas — сукупнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыбу́ля, ‑і, ж.
1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з ядомымі цыбулінай і трубчастымі лістамі. Рэпчатая цыбуля. □ Была б добрая вясна, дык ужо ў такі час вырасла б цыбуля ў агародзе, шчаўе на лузе. Колас.
2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або галоўкі гэтай расліны. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч. [Чалавек:] — Магу даць пляцёнку цыбулі або вясельца сушаных грыбоў. Кулакоўскі.
3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных. Цыбуля мядзведжая. Цыбуля заячая.
[Ад ням. Zwiebel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баро́к ’могілкі’ (ДАБМ, 914). Відавочна, сюды ж баро́к ’назва ўчастка лесу’ (Янк. Мат.). Гл. яшчэ Яшкін. Памяншальнае ад бор (першапачаткова ’могілкі ў бары’; могілкі нярэдка бываюць сярод хвойных дрэў). Параўн. рус. дыял. (ноўгарад.) боро́к ’могілкі’ (гл. СРНГ, 3, 114, там і меркаванні наконт этымалогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валася́нка 1 ’сіло’ (Шатал.). Да валасяны.
Валася́нка 2 ’ядавіты грыб’ (Мат. Гом.). Назва звязана з павер’ем, быццам у грыбе жывуць вельмі шкодныя чарвякі-валасні, якія і выклікаюць хваробу, атручванне.
Валася́нка 3 ’травяны матрац’ (Мат. Гом.). Да валасень 4 ’моцная высокая трава’, валасяны (ад назвы травы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)