пакро́вы, ‑аў.

Царкоўнае свята, якое адзначаецца праваслаўнай царквой першага кастрычніка па старому стылю. «Прыйшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы», — гаворыцца ў прыказцы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго-што.

Разм. Трохі пасарамаціць. Гарасім прысарамаціў майстра, і той пасля гэтага не меў на яго вока. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамака́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Прамакальная папера. Але, пакуль адшукаў прамакатку, пляма ператварылася ўжо ў добрую лужыну. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брако́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае якую‑н. загану, брак, не адпавядае запатрабаванням. А як жа.. [бульба] на смак? — схамянулася маці. — Можа якая бракоўная? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяздзе́туха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Разм. Бяздзетная жанчына. Сама Антоля бяздзетуха і старая ўжо, не можа адна даць рады сваёй гаспадарцы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касціна́, ‑ы, ж.

Разм. Асобна ўзятая косць; костка. Спаліў Іван злога Кашчэя так, каб касціна да касціны, сустаў да сустава не сышліся. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малёк, малька, м.

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры. [Старшыня] прывёз аднекуль на машыне цэлую кадушку малькоў і запусціў іх у сажалку... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Адно бервяно, адна дошка закота. Аляксей адарваў закоціну, паклаў туды сцяг і зноў старанна прыбіў закоціну на месца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзылі́нканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дзылінкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Дзесьці на калідоры рассыпаўся вясёлым дзылінканнем школьны званок. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́бчык, ‑а, м.

Памянш. да дубец; невялікі дубец. У кустах на выгане, пры чарадзе гусей, стаяла з дубчыкам у руках малая дзяўчынка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)