уда́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. аб каго-што і чым. Наткнуўшыся ці сутыкнуўшыся, атрымаць удар (у 1 знач.).

У. аб шула.

У. галавой.

2. у што і аб што. У час імклівага руху наскочыць на што-н., сутыкнуцца з чым-н.

Човен ударыўся ў бераг.

3. перан., у што. Пачаць займацца чым-н. з захапленнем, імкненнем; прыйсці ў які-н. стан.

У. ў навуку.

У. ў слёзы.

|| незак. удара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́дкі, ‑дак; адз. ладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Уст. Удар лінейкай па далоні як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе. Даць пяць ладак лінейкай.

2. толькі мн. Дзіцячая гульня, пры якой удзельнікі ўдараюць адзін аднаго спачатку правай далонню аб правую, потым левай аб левую і г. д.

•••

Біць (пляскаць) у ладкі гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пат 1, ‑а, М паце, м.

Становішча ў шахматнай гульні, калі ігрок не можа зрабіць чарговага ходу, не падставіўшы пад удар свайго караля, і калі партыя лічыцца нічыёй.

[Фр. pat.]

пат 2, ‑у, М паце, м.

Сорт пасцілы.

•••

Жамчужны пат — густая маса серабрыстага колеру, знешне падобная на перламутр, якая прымяняецца для пакрыцця паперы, шкляных пацерак і інш.

[Ад фр. pâte — цеста.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Путч ’мяцеж, рокат’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. путч ’тс’ з ням. Putsch ’тс’, упершыню ў значэнні ’дзяржаўны пераварот’ адзначана ў Швейцарыі (1431 г.); паходзіць ад гукапераймання, першапачаткова ’штуршок, удар’, параўн. харв. državni udar, puč ’тс’ (Глухак, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пада́ча, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падаць.

2. У спорце — удар па мячу, шайбе і пад., які ўводзіць апошнія ў гульню. Бакавая падача. □ [Алесь] гуляў азартна, бегаў за мячом, стараўся перахапіць кожную падачу. Шыцік.

3. Адноснае перамяшчэнне інструмента і дэталі, якая апрацоўваецца. Падача супарта. // Механізм, які забяспечвае гэтае перамяшчэнне. Гурба выключыў аўтаматычную падачу, адвёў дэталь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каршэ́нь ’каршэнь, карак’, ’удар у патыліцу’ (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Гарэц., Янк. БП, Мат. АС), «мужык … выпіхнуў папа ў каршэнь за дзверы» (Шн.), ’шыя, карак’ (Янк. III, Нар. сл., Шатал., Нас.). Утворана, як і каршэль, ад карх (гл.) ’карак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пка ’лупцоўка’ (Юрч., Ян., Мат. Гом.; браг., Нар. словатв.; глус., Мат. Маг.), укр. лу́пка ’тс’, рус. лу́пка ’лупленне, здзіранне кары’, польск. łupka ’лупцоўка’, чэш. lupkaудар’. Паўн.-слав. lupъka < lupiti > лупі́ць1 (Слаўскі, 5, 343; Слаўскі, SP, 1, 94–95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыву́х(а) (треву́ха, треву́х) ‘удар, поўха’ (Нас.), трыву́шина ‘аплявуха’ (там жа), трыву́шыць ‘біць у вуха’ (Юрч. Вытв.). З рускай мовы: треу́х ‘поўха’. Паводле Фасмера (4, 101), з тре‑ і у́хо, першая частка, відаць, з тре́снуть ‘ударыць, стукнуць’, параўн. рус. затре́щина ‘аплявуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кухта́льудар кулаком’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Янк. БП, Некр.). Балтызм. Параўн. літ. káukštelėti ’стукнуць, цюкнуць’. Арэал распаўсюджання лексемы — практычна ўся беларуская тэрыторыя. Час пранікнення вельмі старажытны (да падзення дыфтонгаў). Бел. кухталь можа разглядацца як вынік уздзеяння балтыйскага субстрату.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тух — выклічнік, што перадае глухі стук, удар, стрэл: се́рца тух, тух, як ня выскачыць (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Сюды ж ту́хаць ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Варл.), ту́хкаць ‘цяжка, гулка тупаць, бегучы ці ходзячы’ (Нар. Гом., Янк. 3.), тухаце́ць ‘неспакойна біцца (пра сэрца)’ (чэрв., Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)