Снаўдулі́, снаўда́лі, снаўдэ́лі ‘агаткі, Antennaria Gaertn.’ (брасл., швянч., ігн., Сл. ПЗБ). З літ. snaudãlės ‘тс’, ад snausti ‘драмаць’, параўн. ад іх спаць хочацца (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

богаты́рский

1. (героический) гераі́чны;

богаты́рский э́пос гераі́чны э́пас;

2. (атлетический) во́латаўскі, атлеты́чны;

спать богаты́рским сном спаць мо́цным сном;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мя́гко нареч. мя́кка;

мя́гко выража́ясь мя́кка ка́жучы;

мя́гко сте́лет, да жёстко спать погов. мя́кка сце́ле, ды му́лка спаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́ведник

1. рел. пра́веднік, -ка м.;

2. перен., ирон. пра́веднік, -ка м.;

спать сном пра́ведника спаць сном пра́ведніка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зя́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шырока раскрываючы рот, хапаць паветра. Зяваць ротам.

зява́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Міжвольна глыбока ўдыхаць паветра шырока раскрытым ротам (пры жаданні спаць, стоме і пад.); пазяхаць. Зяваць увесь вечар. □ [Паўлінка:] Нешта спаць як бы хочацца. (Зявае). Купала.

2. Быць няўважлівым, някемлівым; упускаць зручны выпадак. — Ну дык вось, браткі, пакуль у вёсцы такія парадкі, трэба не зяваць. Прыпасайце зброю. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.

Спаць некаторы час. Добра, што заснуў хлапец, каб толькі ўдалося яму паспаць. Кулакоўскі. — Цяпер бы паспаць з гадзінку, — пацягнуўшыся, сказаў Сяргей. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто падае сігналы на горне. Эй, гарніст, іграй паход! Колас. Даў адбой гарніст, і ўсе мы Спаць паклаліся на сене. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Тое, што і салавець. Спаць пара, — раптам скажа гаспадыня. — Дзеці, пайшлі. — І я кажу, годзе вам савець, — грубавата пацвердзіць Іван. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шво́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Абл. Корпацца, поркацца. Толькі ў сваім куту шворыўся і шамацеў не то паперай, не то плашч-палаткай Майсей, укладваючыся спаць. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бай-ба́й, выкл.

1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці. Раса на палянах, Нахмурыўся гай. Засні, паслухмяны, Бай-баінькі-бай. А. Александровіч.

2. у дзіц. мове. Спаць. Пара бай-бай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)