хва́ткі, -ая, -ае (разм.).

1. Які спрытна, учэпіста хапае што-н.

Хваткія рукі.

2. перан. Спрытны, кемлівы.

Х. хлопец.

|| наз. хва́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тру́дзіць несов., разг. утомля́ть; натру́живать;

т. ру́кі — натру́живать ру́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замерза́ть несов.

1. замярза́ць;

2. (зябнуть) ме́рзнуць;

ру́ки замерза́ют ру́кі ме́рзнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

погре́ть сов. пагрэ́ць, (долго, неоднократно) папаграва́ць, папагрэ́ць;

погре́ть ру́ки пагрэ́ць ру́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караго́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Калектыўны танец у славянскіх народаў, удзельнікі якога з песнямі ходзяць па крузе (звычайна ўзяўшыся за рукі), а таксама ўдзельнікі такога танца.

Вадзіць к.

Кружыцца ў карагодзе.

2. Круг, утвораны людзьмі, якія ўзяліся за рукі падчас гульні, танца і пад.

Дзеці сталі ў к. вакол ёлкі.

|| прым. караго́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́віх, -у, мн. -і, -аў, м.

Зрушэнне косці ў суставе, а таксама месца, дзе адбылося такое зрушэнне.

В. рукі.

Фармалістычныя вывіхі ў творчасці (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кісць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Частка рукі, якая складаецца з запясця, пясці і пальцаў.

|| прым. кі́сцевы, -ая, -ае (спец.).

Кісцевае раненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзелы, адубянелы.

Здубянелыя на марозе рукі.

З. ад сырасці плашч.

|| наз. здубяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нату́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Тузаючы, ушчуць, пакараць.

Н. за валасы.

2. Натрудзіць цяжкай працай (разм.).

Н. рукі за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэч, прысл.

Убок, далей ад якога-н. месца, далоў.

Пайшоў п. адгэтуль!

Рукі прэч!знач. выкл.) — патрабаванне не ўмешвацца не ў сваю справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)