По́льны ’палявы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ), ’які пасецца ў полі’ (Нас.), ’які працуе ў полі’ (Сцяшк. Сл.), ’які жыве ў бязлеснай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ), польныя дзверы ’другія дзверы, вароты, якія выходзяць у поле’ (Мат. Гом.), польны ’палявы; дзікі’ (ЖНС), ст.-бел. польныи ’палявы’ (Сл. Скар.); параўн. польск. polny ’палявы’, чэш. polní, славац. poľný ’тс’. Словаўтваральная мадэль, як воля — вольны. Гл. поле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зало́жнік 1 ’асоба, затрыманая ў якасці гарантыі (залогу)’. Рус., укр. зало́жник, балг. зало̀жник, макед. заложник ’тс’. Утворана ад прым. заложны (які ад залогъ — слова, вядомага яшчэ ў ст.-слав.) са знач. ’такі, што пакінуты ў залог’ з дапамогай суфікса ‑ік (гл. пра словаўтваральную мадэль Сцяцко, Афікс. наз., 104–105). Час утварэння — ст.-рус. ці нават познепрасл., паколькі адпаведныя словы вядомы паўд.-слав. мовам. БЕР, 1, 595. Паводле Шанскага (2, З, 44), рус. слова ўтворана ад дзеяслова заложить ’аддаць у залог’ з дапамогай суфікса ‑ник, аднак гэта азначала б позняе ўтварэнне слова.
Зало́жнік 2 ’паліца для пасуды’ (Жд. 1; круп., Нар. сл.), ’паліца з дзіркамі для лыжак’ (пін., Нар. лекс., 108), залэжнік, залажэ́тнік ’паліца для посуду’ (Сцяшк.). Рус. смал. заложник ’тс’. Назоўнікі з конфіксам за‑ + ‑нік абазначаюць прадметы, размешчаныя за тым, што названа ў аснове (Сцяц., Афікс. наз., 238). Таму, магчыма, слова ўтворана ад ло́жак, а паліца змяшчалася за ложкам (?). Трэба адзначыць, што слова распаўсюджана шырэй, чым словатворчая мадэль, паводле Сцяцко (гом., маг.). Гл. жаложнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вужо́ўнік ’расліна, Ophioglossum L.’ (БРС, Кіс.); ’вераніка шчытковая, Veronica scutellata’ (Касп.). Рус. ужо́вник ’тс’. Ад вуж. Назва ўтворана на базе перакладу грэч. назвы: ophis ’змяя’, glossa ’язык’ (Аненкаў, 232). Параўн. серб. гадји језик, змијски језик, ням. Natterzunge (Сіманавіч, 325). Але не выключана і самастойнае ўтварэнне на слав. глебе ад вуж(овы), таму што расліна ўжываецца пры ўкусе змей (параўн. вужака ’змяя’). Семантычная мадэль ’назва хваробы’ — ’назва лекавай расліны’ сустракаецца даволі часта; гл. вогнік 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карава́й ’рытуальны вясельны хлеб’, укр. коровай ’тс’, рус. коровай ’тс’, балг. кравай ’тс’, серб.-харв. кра̀ва̑ј ’тс’, славен. kravâj ’тс’ (заходнеславянскія паралелі адсутнічаюць). Аб фальклорных даных гл. Іванаў-Тапароў, Иссл., 243 і наст. Традыцыйна каравай разглядаецца як «бык-жаніх» («каравай — карова»), каравай — варапай ’выкрадальнік нявесты’ ў адпаведнасці з абрадам «умыкання». Словаўтваральная мадэль выкарыстоўвае фармант ‑ějь/‑(j)ajь (Ваян, Gram. comp. IV, 532; SP, 1, 88). Параўн. літ. vasarà ’лета’, vasarójis ’яравы хлеб’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 115).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асе́ліца ’наваколле; луг, поле, гароды каля вёскі’, осэлиця ’выкапаны на мяжы дзірван’ (пруж., Выг. дыс.), асёлак ’тс’ (Шат.). Польск. дыял. osielica ’луг каля сядзібы’, з беларускай. Карскі (1, 334) адзначае оселица ў помніку 1532, Булахаў, Працы IM, 7, 141, оселичный — у Мінскіх актах 1582–1590. Чачот справядліва лічыў слова беларускім ідыяматычным. Карскі (2–3, 33) выдзяляў марфемы о‑сел‑и‑ца. Шлях утварэння прэфіксальна-суфіксальны ад кораня сел‑ (гл. сяло), тая ж мадэль, што аколіца: ’месца каля (о‑) сялібы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́бры 1 ’лазовыя дубцы, якімі сплятаюць нерат’ (Жыв. НС). Перанос паводле знешняга падабенства. Гл. рабро.
Рэ́бры 2 ’басаножкі’ (Мат. Гом.). Відавочна, ад рабро (гл.), перанос паводле знешняга падабенства. Падобная семантычная мадэль у рус. ре́мни ’сандалі’. Але нельга выключыць, што лексема ўтворана шляхам фанетычных змен паводле народнай этымалогіі на базе першапачатковага трэпы, трэбы ’абутак на драўлянай падэшве; басаножкі’, дрэпы ’абутак на драўлянай падэшве’ (ЛА, 4). На семантыку маглі паўплываць дрэбы, драбы (гл.) ’рэбры ў кошыку’ (ЛА, 4). Гл. далей трэпы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
станда́рт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Прынятыя за аснову ўзор, мадэль, эталон, якім павінна адпавядаць што‑н. сваім намерам, формай, якасцю і пад. Дзяржаўны стандарт. // Ідэальны, узорны экземпляр. Бялявая галава была пастрыжана «пад бокс» і прылізана на прабор, вочы — светла-блакітныя, па стандарту арыйскай расы. Брыль. // Аднастайная, тыпавая форма арганізацыі, ажыццяўлення чаго‑н. Выпрацаваны стандарт выпрабавання металу.
2. Нарматыўна-тэхнічны дакумент, якім вызначаюцца адзінкі велічынь, тэрміны і іх азначэнні, патрабаванні да прадукцыі, вытворчых працэсаў і г. д. Стандарты на харчовыя прадукты.
3. перан. Тое, што не мае ў сабе нічога арыгінальнага, своеасаблівага; шаблон, трафарэт. Узнік сцэнічны стандарт «жалезабетоннага камісара», у якім вельмі мала было агульначалавечага. «Маладосць».
•••
Залаты стандарт — форма арганізацыі капіталістычнага грашовага абароту, пры якой існаваў размен банкнотаў на залатыя манеты, залатыя зліткі ці на замежную валюту.
[Англ. standard.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рага́ль — пра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам ‑аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́нейка, со́няйко, со́ўнейко ‘божая кароўка, Coccinella’ (пін., карэліц., ЛА, 1; ТС). Да сонца (гл.). Шырока распаўсюджаная мадэль другаснай намінацыі ў розных мовах, што звязана з яркасцю афарбоўкі або міфалагічнымі ўяўленнямі («пасланец сонца»), параўн. укр. со́нечко, чэш. дыял. slunéčko, в.-луж. bože słónčko ‘тс’, для якіх выводзіцца праформа *sъlnьčьko з тыпалагічнымі паралелямі ням. Sonnenkälbchen, Sonnenkäfer і інш., параўн. Шывіц–Дулар, Traditiones, 26А, 67. Для беларускіх назваў праформа была б *sъlnьnьko (змены ъl > оў/о і nьk > йк). Параўн. со́нейко ‘сонца’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казлі́ць ’пець непрыемным, прарэзлівым голасам’ (Нас.). Празрыстае ўтварэнне ад казёл 1, матывацыя таксама зразумелая. Дакладных адпаведнікаў няма, рус. козлить, козлиться ў значэнні ’весці сябе як казёл і інш.’ можна разглядаць як незалежныя ад бел.; аднак мадэль, па якой утвораны гэтыя лексемы, з’яўляецца, відаць, архаічнай. Бел. казліць можа захоўваць вельмі старажытную канструкцыю, якая ў выніку яе экспрэсіўнасці магла і змяняць структуру (клас дзеяслова) і спецыялізаваць значэнні. Рус. лексему, такім чынам, можна разглядаць як найбольш блізкую да архетыпу, хоць, зразумела, вельмі ўмоўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)