мадэ́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. мадэ́ль мадэ́лі
Р. мадэ́лі мадэ́лей
мадэ́ляў
Д. мадэ́лі мадэ́лям
В. мадэ́ль мадэ́лі
Т. мадэ́ллю мадэ́лямі
М. мадэ́лі мадэ́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мадэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Узорны экзэмпляр для вырабу чаго-н.

Новая м. сукенкі.

2. Макет якога-н. вырабу, часцей у зменшаным выглядзе.

М. самалёта.

3. Тып, марка канструкцыі.

Новая м. аўтамабіля.

4. Схема якой-н. з’явы або фізічнага аб’екта (спец.).

М. атама.

|| прым. мадэ́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадэ́ль ж., в разн. знач. моде́ль;

но́выя ~лі абу́тку — но́вые моде́ли о́буви;

но́вая м. аўтамашы́ны — но́вая моде́ль автомаши́ны;

м. раке́ты — моде́ль раке́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мадэ́ль, ‑і, ж.

1. Макет чаго‑н., часцей у зменшаным выглядзе. Мадэль самалёта. Мадэль карабля.

2. Узорны экзэмпляр якога‑н. новага вырабу. Мадэль зімовага паліто. Выстаўка мадэлей абутку.

3. Тып, марка, узор канструкцыі. Новая мадэль аўтамабіля.

4. Тое, што служыць матэрыялам для мастацкага адлюстравання; натура.

5. Узор дэталі, прадмета і інш., з якога робіцца форма для адліўкі. Двое наладчыкаў на фармовачным участку ўстанаўлівалі на машыны новыя мадэлі. Карпаў.

6. Спец. Схема якой‑н. з’явы або фізічнага аб’екта. Мадэль атама. Словаўтваральная мадэль.

[Фр. modèle — узор ад лац. modulus — мера, узор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мадэль ’макет чаго-небудзь’, ’узорны экземпляр новага вырабу’, ’тып, марка, узор канструкцыі’, ’схема з’явы або фізічнага аб’екта’ (ТСБМ). Запазычана з рус. модель < ням. Modelle < франц. modèle < італ. modello, якое з’яўляецца памяншальнай формай modo < лац. modus ’спосаб’, ’мера’. Магчыма і другаснае запазычанне (XX ст.) з рус. мовы (гл. Фасмер, 2, 636; Махэк₂, 371; Голуб-Ліер, 318; Брукнер, 342). Параўн. таксама мо́дэль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́п-мадэ́ль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. то́п-мадэ́ль то́п-мадэ́лі
Р. то́п-мадэ́лі то́п-мадэ́лей
то́п-мадэ́ляў
Д. то́п-мадэ́лі то́п-мадэ́лям
В. то́п-мадэ́ль то́п-мадэ́лей
то́п-мадэ́ляў
Т. то́п-мадэ́ллю то́п-мадэ́лямі
М. то́п-мадэ́лі то́п-мадэ́лях

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

суднамадэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Мадэль судна¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авіямадэ́ль, -і, мн. -і, -ей, м.

Мадэль лятальнага апарата.

|| прым. авіямадэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́п

мадэль; разнавіднасць і інш.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ты́п ты́пы
Р. ты́пу ты́паў
Д. ты́пу ты́пам
В. ты́п ты́пы
Т. ты́пам ты́памі
М. ты́пе ты́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Мадэль, папярэдні ўзор чаго-н.

М. кнігі.

|| прым. маке́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)