Лаба́нькакарова без рагоў’ (З нар. сл.), рэгіянальнае ўтварэнне з памяншальна-ласкальным суф. ‑сінька. Да ла‑ !!!ĆIH2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́ша ’бязрогая карова’ (Сцяшк.). Да лобі, лабаты (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна^ суф. ‑уш‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 125, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мум ’глухое бурчанне’, ’бурчанне мядзведзя’ (паўн.-усх., КЭС). Гукапераймальнае. Параўн. аналагічнае літ. mū́mauti ’раўці з перапынкамі, бляяць’, mū̃mėкарова’ (дзіцяч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Маладая карова, якая яшчэ не цялілася; цялушка. Прыкрыў цянёк сваім крылом Кароў паважных, цёлак тлустых. Панчанка. — На гэтай ферме каля двухсот дойных кароў, — працягваў .. [Яўген], — ды цёлкі і сёлетнія цяляты. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыбці́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і хрыбет. То тая, то другая карова жалобна мычала, трасучыся лахматаю хрыбцінаю ад с[цю]жы над аржаною саломаю. Гарэцкі. Далёка ўнізе шырока раскінулася даліна, за ёй у бледна-сіняватай смузе млелі хрыбціны суседніх гор. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́жны (о растворе) бра́жный;

в других случаях переводится описательно: ~ная бо́чка бо́чка для барды́ (бра́жки);

~ная каро́ва — коро́ва, кото́рую ко́рмят бардо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лыс1, лысь ’ліс’ (Клім., Дразд.), лысу́к, лысю́к ’маленькае лісянё’ (Дразд.). Да ліс (гл.). Аб другасным ацвярдзенні л‑ гл. Карскі (1, 316–317).

Лыс2 ’назва быка з лысінай на галаве’ (КЭС, лаг.), лы́сакарова з белым ілбом’ (Клім.), параўн. в.-луж. łysa ’назва лысай каровы’, чэш. lysaкарова з белай лысінай’, славац. lyska, славен. lisa ’белая лысіна ў жывёлы’. Да прасл. lysъ > лы́сы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Маладая карова, якая яшчэ не цялілася. Каб паскорыць рост пагалоўя кароў, было дамоўлена закантрактаваць усіх лепшых цялушак у калгаснікаў. Дуброўскі. // Дзіцяня каровы жаночага полу. [Марыля:] — І рабая ж наша ўчора ацялілася. Цялушку прывяла. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да мора, уласцівы мору (у 1 знач.). Марское дно. Марская вада. □ Халодны полаг снегападу Укрыў марскія берагі. А. Александровіч. // Які бывае, адбываецца на моры. Марское плаванне. Марскі бой. // Які жыве або расце ў моры. Марскія водарасці.

2. Звязаны з плаваннем на моры. Марскі флот. // Звязаны з флотам. Марское вучылішча. Марскі шпіталь. // Прызначаны для маракоў. Марская куртка. Марская роба.

•••

Марская зорка гл. зорка.

Марская капуста гл. капуста.

Марская карова гл. карова.

Марская міля гл. міля.

Марская хвароба гл. хвароба.

Марскі вузел гл. вузел.

Марскі кот гл. кот.

Марскі леў гл. леў.

Марскі воўк гл. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабу́ля ’ластаўка’ (Сцяшк. Сл.), ’рабая або пярэстая карова’ (ТС). Утворана ад рабы́ (гл.) з дапамогай суф. ‑ул‑я, як рагу́ля ад рага́ты (Сцяцко, Афікс. наз., 122–123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)