Лысь! ’пра ўдар па лбу’ (мсцісл., Нар. лекс.). Этымалагічна ўзыходзіць да лызь! — аддзеяслоўнага выклічніка. Да ⁺лызнуць, параўн. рус. пск., цвяр., паўн.-дзв. лызнуть, лызнуть ’ударыць’, славац. luznúť ’ударыць па твары’, даехаць па вуху’, якія ўваходзяць у групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑. Да лузнуць, лузаць (гл.). Тое, што ў семантыцы слова прысутнічае ’лоб’, абумоўлена (пад уплывам народнай этымалогіі) ад’ідэацыяй лексемы лысы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)