Пала́ці ’палаткі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, калінк.), пала́ты ’полка ў лазні’ (Сл. ПЗБ), пала́ць ’палаткі’ (Мат. Гом.). Рус. пола́ти ’палаткі; гара; вышкі; лабаз; падмосткі’, ст.-рус. полати ’хоры ў царкве; верхнія падсобныя памяшканні; палаткі’, пола́ть ’палаці’. Фасмер (3, 307) лічыць яго словам таго ж паходжання, што і палата (гл.). Адрозненні ў семантыцы, відавочна, пад уплывам пол, полка, паліца (гл.). Бел. палаці, лічачы па крыніцах, прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, таму, магчыма, з рус. полати. Параўн. палаткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцеп ’стэп, бязлесная роўная мясцовасць’ (Бяльк., Косіч, ТС), степ ’тс’ (Растарг.). Гл. стэп; формы з цеканнем, магчыма, сведчаць пра архаічны характар слова, у сувязі з чым уяўляе цікавасць алб. step ’вострая вяршыня; вяршыня скалы’, якое Арол (Этимология–1983, 140) разглядае як доказ існавання ў паўднёваславянскім арэале адпаведніка прасл. *stьpьгара, узвышша’, што ўзгадняецца з перанесеным анатамічным тэрмінам прасл. *stьpь ’спіна’ (Куркіна, Этимология–1983, 24); паводле Борыся (Etymologie, 408), зыходнае значэнне для славянскіх лексем ’штосьці крутое, застыўшае, цвёрдае’. Гл. і сцяна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пако́т1 ’столь’ (ДАБМ, 755), поко́т, поку́т ’столь, гара’ (Шушк.), поко́т ’столь’ (Тарнацкі, Studia) ’шчыт дома, які закладзены бярвеннем’ (Шат.), ’жэрдкі, якія кладуць замест столі ў гумне ці на хляве’ (Бяльк.), ’жэрдкі для ўмацавання саломы на страсе’ (Сл. ПЗБ), поко́т, часцей поко́ты мн. ’лагі, па якіх закочваюць бярвенні на зруб (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пакаціць < каціць (гл.). Параўн. таксама павал.

Пако́т2 ’кола’ (Анімілле), покато́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), пакатцо́ ’драўляная падстаўка круглай формы пад патэльню’ (Сл. ПЗБ), пакаты́ ’прыстасаванне для пагрузкі лесу’ (Мат. Гом.). Да каціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грамада́ ’натоўп, гурт; вясковая абшчына’ (БРС, Шат.), таксама грама́да (Касп.). Прасл. *gromada (: *gramada). Параўн. рус. грома́да, укр. грома́да, польск. gromada, чэш. hromada, далей паўд.-слав. (пераважна ў значэнні ’куча’, ’каменне’, ’гара’ і да т. п.): балг. грома́да, серб.-харв. гро̀мада, грома́да, славен. grmáda, gromáda. Роднаснае: ст.-інд. grāma‑ ’натоўп, гурт; вёска, абшчына’, лац. gremium ’бярэмя, ахапак, звязак’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 103; Фасмер, 1, 460–461, Слаўскі, 1, 347–348 (апошні спецыяльна адзначае сувязь з балт. мовамі, аднак Трубачоў, там жа, мяркуе, што літ. grãmatas хутчэй запазычанне са слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кальва́рыягара, на якой стаяў ці стаіць касцёл, а таксама многа капліц вакол яе’ (вілен., мін., Яшк.), ’могілкі’ (мін., Яшк.). Слова, відаць, з польскага перыферыйнага дыялекта, у беларускай мове, як паказваюць крыніцы, распаўсюджання не атрымала. Польск. kalwaria ’цыкл малюнкаў або іншых вобразатвораў, якія адлюстроўваюць розныя сцэны мукі Хрыста; месца, дзе яны размешчаны’ з лац. calvāria, (Calvariae locus) назва гары. на якой Ісус Хрыстос быў пакараны на крыжы, а лац. да арамей. gulgoltā (GolgothēГалгофа); суадносіцца з calva, calvus ’чэрап’, адносна семантыкі параўн. прыклад Дарашэўскага, 3, 484: Lysa Góra.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́сіна ’месца на галаве, дзе вылезлі валасы’, ’белая пляма на лбе некаторых жывёл’, ’праталіна’, ’невялікая палянка сярод лесу’, ’пустыя мясціны на сенажаці’, ’голае месца сярод пасеваў, няўзыдзены пасеў’, ’месца, дзе качаўся конь’ (ТСБМ, Яруш., ТС, Бяльк., Выг., Янк. 3., Яшк., Сл. ПЗБ; міёр., Нар. словатв.; хоц., Шатал.). Укр. ли́сина, лисина́, рус. лы́сина, польск. łysina, каш. łësëna ’лысая гара’, чэш., славац. lysina, серб.-харв. лѝсина, балг. лисина́. Прасл. lysina, утвораная ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.) (Слаўскі, 5, 417–418). Аб суфіксе ‑ін‑а гл. Слаўскі (SP, 1, 120–123), Сцяцко (Афікс. наз., 107–108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пава́л1 ’дзеянне паводле значэння дзеяслова паваліць; тое, што павалена; павалены лес, буралом’ (ТСБМ, Яруш., Касп.), пава́ла (Шат.), пава́лка ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. валіць.

Пава́л2 ’столь’ (Сцяшк. Сл., Шатал.), ’гара на хаце’ (Шатал.), пава́ла ’столь’ (Тарн.), пова́л ’тс’ (Шушк., ДАБМ, 116). Запазычанне з польск. powała ’столь з бярвення’, на што паказвае геаграфія слова. Муж. род, відавочна, пад уплывам павал1. Польск. слова ад прасл. valiti (параўн. Брукнер, 599; Махэк, 676).

Пава́л3 ’эпідэмія, мор’ (Сцяшк.). З рус. пова́л ’эпідэмія, чума, мор’ (ср. повальная болезнь). Далей да вал, валіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люхт, лю́хцік, лю́хта, лю́хтачка, лю́кта ’дымавы ход у печы, грубцы’, ’юшка ў коміне’, ’гара ў хаце’, ’адтуліны ў падмурку’, ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’, ’душнік, прадуха ў лазні’, ’нешта лёгкае, паветранае’, ’фортачка’ (Сцяшк., В. В., Касп., Бяльк.; КЭС, лаг.; ветк., чачэр., Мат. Гом.; лунін., в.-дзвін., Шатал.; навагр., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; Сцяшк. Сл.). Запазычаны з с.-в.-ням. luft і с.-н.-ням. lucht ’паветра, адтуліна, акно’ (суч. ням. Luft) праз польскую мову, у якой luft, lucht, lukt абазначаюць ’праход у коміне, печы’, ’паветра, цяга паветра’ (Слаўскі, 4, 372–373; Чартко, Бел. лінгв. зб., 147, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слу́два ‘закалец у хлебе’, перан. ‘шчыльны, спрасаваны іл’ (ТС). Укр. слу́два ‘скала; сталактыт’, рус. дыял. слу́да ‘круты бераг ракі’, ‘камяністая глеба’, стараж.-рус. слуда, слуды, Р. скл. слудъве (адкуль беларуская і ўкраінская формы), ‘гара, круча, уцёс’, ц.-слав. слудъвьнъ ‘абрывісты, круты’. Параўноўвалі (Міклашыч, 308) з рус. слуд ‘заліўны луг’, слудь ‘шарон’, якое, магчыма, мае і.-е. паралелі: нарв. sludd, дац. slud ‘снег і дождж упярэмешку’, нова-в.-ням. Schlott, Schlutt ‘гразь; адліга’, с.-н.-ням. slôten мн. л. ‘град’, slôt ‘іл, лужа’; гл. Фасмер, 3, 676–677; далейшыя сувязі няясныя. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 309–310.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узгорак, пагорак, прыгорак, узгор'е, горка, гара, узвышша, узвышак, груд, грудок, курган / на Далёкім Усходзе: сопка; горб (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)