Гара́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Гара́
Р. Гары́
Д. Гары́
В. Гару́
Т. Гаро́й
Гаро́ю
М. Гары́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гара́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гара́ го́ры
гары́
Р. гары́ го́р
Д. гары́ го́рам
гара́м
В. гару́ го́ры
гары́
Т. гаро́й
гаро́ю
го́рамі
гара́мі
М. гары́ го́рах
гара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гара́, -ы́, мн. го́ры і (з ліч. 2, 3, 4) гары́, гор, ж.

1. Значнае ўзвышша, што ўзнімаецца над мясцовасцю або выдзяляецца сярод іншых узвышшаў.

Каўказскія горы.

Спускацца з гары.

Снежная г.

2. толькі мн. Горная краіна, гарыстая мясцовасць.

Жыхары гор.

Паход у горы.

3. перан., чаго, з чаго. Вялікая колькасць чаго-н. складзенага ў кучу.

Г. дроў.

Горы кніг.

4. Памяшканне, прастора паміж столлю і дахам у будынку; гарышча.

Злажыць сена на гару.

Зёлкі сушаць звычайна на гары.

5. (з прыназ. «у», «з», «на»). Вышыня, верх.

Шум чуўся з гары.

Абяцаць залатыя горы — абяцаць надта многа.

Гарою стаяць за каго-што — усімі сіламі абараняць.

Горы варочаць — вельмі многа рабіць.

Горы вярнуць на каго (разм., неадабр.) — няславіць каго-н., гаварыць пра каго-н. многа непрыемнага.

Горы перавярнуць — зрабіць вельмі значную работу.

Не за гарамі

1) пра нешта блізкае, што хутка наступіць;

2) блізка, недалёка (быць, знаходзіцца).

|| памянш. го́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. го́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Г. хрыбет.

Горная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́ ж.

1. в разн. знач. гора́;

сне́жная г. — сне́жная гора́;

го́ры кніг — го́ры книг;

жыць у гара́х — жить в гора́х;

2. черда́к м.;

як г. з плячэ́й — как гора́ с плеч;

не за гара́мі — не за гора́ми;

стая́ць гаро́ю — стоя́ть горо́й;

го́ры варо́чаць — го́ры воро́чать;

го́ры перавярну́ць (звярну́ць, зру́шыць) — го́ры свороти́ть;

як на каме́нную гару́ (апіра́цца) — как на ка́менную го́ру (опира́ться);

абяца́ць залаты́я го́ры — обеща́ть (сули́ть) золоты́е го́ры;

г. нарадзі́ла мышпогов. гора́ родила́ мышь;

сла́вен бу́бен за гара́міпогов. сла́вны бу́бны за гора́ми;

ты на гару́, чорт за нагу́погов. ты на́ гору, чёрт за́ ногу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гара́, ‑ы; мн. горы, гор; ж.

1. Участак зямной паверхні, які высока ўзнімаецца над акаляючай мясцовасцю; проціл. нізіна. Гара Эльбрус. Узысці на вяршыню гары. Спусціцца к падножжу гары. Скалістыя горы. □ На многа вёрст былі відаць з гары.. палі жытоў і канюшыны. З. Астапенка. // толькі мн. (го́ры, гор). Гарыстая мясцовасць, горная краіна. Жыхары гор. Адправіцца ў горы. □ Мадам Гамрэкелі ад пачатку лета выехала з Гіо.. ў горы, на дачу, дзе не было малярыі. Самуйлёнак. // Прыроднае або штучнае ўзвышэнне для катання на санках, лыжах і пад. Ледзяная гара. Катацца з гары.

2. чаго. Награмаджэнне, вялікая колькасць чаго‑н. складзенага ў кучу, зваленага кучай. Махае даўжэзнай стралой экскаватар, Ім цэлыя горы Зямлі тут узняты. Нядзведскі. Шумейка зняў гару нейкіх папер і кніжак з крэсла. Дамашэвіч. // перан. Увогуле вялікая колькасць чаго‑н. Праўду могуць падказаць толькі дзве глыбокія маршчыны на лбе, ды яшчэ рукі, вялікія цёмныя рукі, якія перарабілі гару работы. Васілевіч.

3. Памяшканне, прастора паміж столлю і дахам на хаце; гарышча. Міхась перабраўся на гару, на хату, дзе была яго пасцель. Дамашэвіч. [Люба] палезла на гару і заўважыла, што дождж засякае ў акенца без шкла ў шчыце. Чорны.

4. (звычайна з прыназоўнікамі «у», «з», «на»). Верх, вышыня. Аконца-шчыліна ў скляпенні Так скупа шле святло з гары. Колас.

5. у знач. прысл. гаро́й. Высокай кучай; як гара. Сталы адсунулі ў куток, да ложка, на якім.. гарой узвышаліся падушкі. Шахавец.

•••

Абяцаць залатыя горы гл. абяцаць.

Гара з плячэй звалілася — пра збаўленне ад якіх‑н. вялікіх клопатаў, цяжкіх душэўных перажыванняў.

Горы варочаць гл. варочаць.

Горы вярнуць на каго гл. вярнуць.

Горы зрушыць гл. зрушыць.

Горы перавярнуць гл. перавярнуць.

Звярнуць горы гл. звярнуць.

Не за гарамі — а) пра што‑н. блізкае, што хутка наступіць, з’явіцца. Ён ідзе, камунізм! Гэта свята не за гарамі. Панчанка; б) блізка (быць, знаходзіцца і пад.). — Мы не за гарамі. Звяртайцеся, дапаможам. Асіпенка.

Стаяць гарой за каго-што гл. стаяць.

Як на каменную гару — цалкам, поўнасцю (спадзявацца, апірацца на каго‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́ра ’гарэлка’ (Шат., Сцяшк. МГ). Няма ў іншых усх.-слав. мовах. Польск. дыял. hara ’тс’ запазычана з бел. мовы (гл. Карловіч, II, 168). Можна меркаваць, што га́ра — гэта жаргоннае ўтварэнне ад гарэ́лка ’тс’. Параўн. і польск. gocha, gochna < gorzałka (аб польск. словах гл. Брукнер, 151: пад gorzeć). Трэба дадаць, што ў Шат. га́ра кваліфікуецца як пагардлівая назва.

Гара́гара’. Параўн. рус. гора́, укр. гора́, польск. góra, чэш. hora, балг. гора́ ’лес’, серб.-харв. го̀ра, ст.-слав. гора і г. д. Прасл. *goraгара; лес’. Лічыцца роднасным з прус. garian ’дрэва’, літ. girià ’тс’, ст.-інд. giríṣгара’, авест. gairi‑ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 438; раней Бернекер, 1, 329; Траўтман, 78. Падрабязны агляд слав. слоў, іх семантыкі, геаграфіі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 29–31 (там і новыя меркаванні адносна першапачатковай семантыкі і.-е. лексемы). Агляд семантыкі слова гара́ як геаграфічнай назвы (назвы рэльефа) гл. у Яшкіна, 46. Звычайнымі з’яўляюцца ў слове *gora новыя значэнні ’верхняя частка хаты’, ’верх і да т. п.’ (зафіксавана ў бел. мове; гл. Нас., Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ), таксама і ў іншых усх.-слав. мовах (рус., укр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на-гара́

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
на-гара́ - -

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бара́нь-Гара́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Бара́нь-Гара́
Р. Бара́нь-Гары́
Д. Бара́нь-Гары́
В. Бара́нь-Гару́
Т. Бара́нь-Гаро́й
Бара́нь-Гаро́ю
М. Бара́нь-Гары́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Паляжа́ч-Гара́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Паляжа́ч-Гара́
Р. Паляжа́ч-Гары́
Д. Паляжа́ч-Гары́
В. Паляжа́ч-Гару́
Т. Паляжа́ч-Гаро́й
Паляжа́ч-Гаро́ю
М. Паляжа́ч-Гары́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

на-гара́, прысл. (спец.).

У шахцёраў: з шахты на паверхню зямлі.

Выдаць вугаль н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)