Тры́нчык ‘невялікі рэмень, дзяга’ (Скарбы), ‘маленькая салдацкая торбачка’ (Бяльк.), укр. три́нчик, тре́нчиквузкі мужчынскі раменны пасак, дзяга’. З рус. тре́нчик ‘раменьчык’ < трень ‘тонкая вяроўка, пракладзеная паміж пасмамі ліны’ < нідэрл. trensing ‘тс’ (Фасмер, 4, 98; ЕСУМ, 5, 629–630).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсталы, неадукаваны, абмежаваны, кансерватыўны; цёмны, забіты, недалёкі, вузкі, дзікі (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пёрка 1, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

Свердзел, які прымяняецца ў сталярскай справе.

пёрка 2, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

1. Памянш. да пяро (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Доўгі вузкі ліст якой‑н. расліны. Пёрка часнаку. Пёрка цыбулі. □ Сіняватыя пёркі аўса радавалі вока мяккімі, прыемнымі пералівамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безыме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае імя, назвы або яны не вядомыя. [Яраш:] — Я звярнуў у вузкі безыменны завулак, па якім некалі хадзіў да ракі. Шамякін. Безыменнай, безгалосай Ты была, краіна. Колас. // Аўтар якога невядомы; ананімны. Песня Шаўчэнкі безыменнай жыла ў беларускім народзе многія дзесяткі год. Купала.

•••

Безыменны палец гл. палец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струк, ‑а, м.

Доўгі і вузкі плод некаторых раслін, які складаецца з дзвюх палавінак, да якіх прымацавана насенне. Струк гароху. □ Пракопава жонка на ўслончыку каля прыпечка лузгала ў вялікае рэшата сухія струкі фасолі. Грахоўскі. Мы [Міхасёва група] сабраліся ўсе гуртам, выскубваючы з сярэдзіны жмені вікі. Камячылі яе ў руках, нюхалі, раскалупвалі струкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галерэ́я, ‑і, ж.

1. Вузкі крыты калідор, праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка. // Доўгі крыты калідор або балкон уздоўж сцяны дома. Вісячая галерэя. // Доўгая вузкая, адкрытая з бакоў або зашклёная пабудова, якая размешчана асобна ад жылля і прызначана для прагулак, адпачынку і пад.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад. Галерэі тэатра запоўнены гледачамі.

3. Доўгі і вузкі падземны ход у ваенных збудаваннях, горных вырабатках і пад. Падземная галерэя. □ [Дошцы] прыйдзецца ляжаць у новым доме, у моцнай столі, ці галерэю абшываць дзе-небудзь у далёкай штольні. Дудар.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выстаўкі мастацкіх твораў; мастацкі музей. Карцінная галерэя.

5. перан. Пералік, шэраг, сістэма чаго‑н. Галерэя вобразаў. □ Купала паказвае цэлую галерэю прадстаўнікоў капіталістычнага драпежніцтва. Івашын.

[Іт. galleria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ручні́квузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці посуду’ (ТСБМ), рушні́к ’тс’ (ТС, Касп.), ’ручнік для ўпрыгожвання хаты’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.). Уласнае ўтварэнне ад ручны ’для рук’ або з польск. ręcznik ’ручнік’. Гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́дзерка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. часцей мн. (ку́дзеркі, ‑рак). Кучаравыя або накручаныя валасы. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. Карпюк.

2. Абл. Невялікі вузкі ўчастак лесу. Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі невялічкага кучаравага сасонніку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіёрд, ‑а, М ‑дзе, м.

Вузкі, з крутымі і высокімі берагамі марскі заліў, які глыбока ўразаецца ў сушу. Дамовіўся.. [датчанін] з некалькімі эскімосамі, што яны на сваіх чаўнах паплывуць на той бок фіёрда. — так завуць марскія затокі з вельмі крутымі скальнымі берагамі, — накосяць там травы, насушаць яе і прывязуць яму гатовае сена. Дубоўка.

[Нарв. fjord.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галерэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

1. Вузкі крыты калідор, які злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.

Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.

Г. запоўнена гледачамі.

3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выставы мастацкіх твораў.

Карцінная г.

5. перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.

Г. станоўчых вобразаў у рамане.

|| прым. галерэ́йны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)