Пекяры́ца, (пекеры́ца) ’пякотка’ (нараўл., Мат. Гом.). Да пе́кці, пячы́ (гл.), аснова якіх была падоўжана экспрэсным суф. ‑ер‑ (параўн. блюзн‑ер‑ыць).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
кро́сны, красён; адз. няма.
1. Ткацкі станок. Ставіць кросны. □ І маці праз доўгія, сумныя вёсны Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах. Броўка.
2. Ніцяная аснова, якая навіваецца на навой станка. Снаваць кросны. Навіваць кросны.
3. Палатно, тканіна. Ткаць кросны. □ Гэлька кросны тчэ на коўдру, на бялізну, на радно. Сташэўскі. / у перан. ужыв. [Апанаска] добра бачыў кроплі расы на кроснах, вытканых павукамі. Даніленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Банбе́нак ’бубен, барабан; чалавек, што гучна гаворыць’ (мазыр., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Польск. bębenek (bęben ’бубен’; прасл. аснова bǫb‑). Параўн. бамбэ́нак.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Зві́вач, зві́тач ’дрэва з пакручастымі валокнамі’ (КСТ). Да віць > звіць з суфіксам ‑ач. Аснова ў першым выпадку звіваць, у другім дзеепрыметнік звіты.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Карнаву́хі ’з адрэзанымі або абвіслымі вушамі’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Жыв. сл.). Складаны прыметнік. Першая аснова да карна́ць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Памошнік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (Кіс., Касп.; КЭС, лаг.). Да мох (гл.); словаўтваральная аснова (па)мош‑, параўн. замошша, миіара і інш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пе́чак ’фундамент печы’ (Ян.). З апечак ’цагляны ці металічны падмурак печы’. Параўн. ст.-рус. опечекь аснова для печы1 (1561 г.). Да печ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ско́іцца ‘адбыцца’ (ТС), ‘знябыцца, абцяжарыцца’ (Варл.). Прыставачнае ўтварэнне ад *kojiti, параўн. укр. ско́їти ‘зрабіць нешта нядобрае, учыніць’; чыстая аснова прадстаўлена ў койкнуць ‘памерці’, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пача́так¹, -тку, м.
1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.
П. жніва.
У пачатку восені.
П. навучальнага года.
Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).
2. Зыходны пункт, кропка.
У пачатку вёскі.
Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.). Браць п. (пачынацца).
3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.
Арганізуючы п.
Стрымліваючы п.
4. мн. -ткі, -ткаў. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.
Пачаткі дзяржаўнасці.
5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.
На калектыўных пачатках.
На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Аса́да 1 ’рама, аснова акна, воза, сельскагаспадарчых прылад; драўляная частка сякеры’, ’паліца каля акна’, матэрыял для рам’ (Янк. II). Укр. осада ’ложа ў ружжа’, ’аснова воза’, ’частка (аснова) млына’. Аддзеяслоўны назоўнік ад слова асадзіць ’змясціць нешта на месца’ (параўн. рус. у Даля асаживать токарные колодочки ’стаўляць іх у калодкі, ручкі’).
Аса́да 2 ’аблога’, стар. ’сядзіба, пасяленне, умацаванае месца’ (Нас., Гарб.), дыял. насаджэнні вакол сядзібы, саду’ (Янк. II). Рус. осада (ваен.), укр. асада ’сядзіба’, ст.-рус. осада ’аблога; абарона ўмацаванага месца, пасяленне’. Польск. osada ’пасяленне, сядзіба, асада, калонія, група людзей’, чэш. osada ’пасяленне, калонія, група людзей’, славац. osada ’пасяленне, калонія’, в.-луж. wosada ’абшчына, калонія’. Паўночнаславянскае бязафікснае ўтварэнне ад дзеяслова асаджвацца ’сяліцца’, адкуль развіццё іншых значэнняў, у тым ліку ваеннага.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)