абсмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., каго-што.

1. Пасмактаць з усіх бакоў, па ўсёй паверхні.

2. перан. Разм. Усебакова, да драбніц вывучыць, абдумаць, апрацаваць. Абсмактаць тэму даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Апрацаваць на вальцах. Гаспадары паехалі па млын з поўнымі вазамі, каб звальцаваць пшаніцы на пірагі, абдзерці круп з добрага ячменю... Ралько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

1. Выпаліць чым‑н. едкім (кіслатой).

2. Апрацаваць пратравай (у 2 знач.). Пратравіць тканіну.

3. Абеззаразіць перад сяўбой, пасадкай. Пратравіць насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Накрыць (пакрываць) метал слоем хрому (у 1 знач.).

2. Апрацаваць (апрацоўваць) скуру солямі хрому (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак., што.

1. Спаліць частку прадмета; перапаліўшы, аддзяліць.

А. кавалак шнура.

2. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло для надання адпаведнай якасці (спец.).

3. перан. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае.

Адпаліць штуку (разм., неадабр.) — учыніць што-н. недарэчнае, непрыстойнае.

|| незак. адпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што і без дап.

1. Папрацаваць менш, чым патрэбна.

2. Недастаткова апрацаваць; не закончыць працы над чым‑н., апрацоўкі чаго‑н. Недапрацаваць праект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашлюхтава́ць1апрацаваць ніткі адварам ільнянога семя’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З польск. szlichtować ’насычаць аснову тканіны спецыяльным крухмальным клеем’ < ням. schlichten ’тс’, ’згладжваць’.

*Пашлюхтава́ць2, пошлюхтоваць ’пачысціць кішкі’ (ТС). У выніку кантамінацыі пашлюхтаваць 1 і слова (магчыма, з ідыш), роднаснага да ням. Schlick ’ціна, гразкі іл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апылі́ць, апылю́, апы́ліш, апы́ліць; апы́лены; зак., што.

1. Зрабіць апыленне (у 2 знач.).

А. кветку.

2. Апрацаваць пылападобным саставам для знішчэння шкодных насякомых.

А. пасевы.

|| незак. апыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.) і апы́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.); наз. апы́льванне, -я, н.

|| наз. апыле́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перавалачы́ць (переволочы́ць) ’апрацаваць (грады)’ (хойн., Мат. Гом.), сюды ж піравалака́ць ’пасеяную і забаранаваную збажыну пераяжджаць бараной уздоўж загонаў’ (Варл.). Да пера- і валачы́ць са старым значэннем ’рыхліць (зямлю)’, з якім слова ўжывалася ў больш старажытныя часы, калі замест сахі або бараны выкарыстоўвалася вершаліна ’верхняя частка яліны з завостранымі сукамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; зак., што.

1. Даць пракіпець; кіпячэннем давесці да гатоўнасці. Пракіпяціць малако. // Апрацаваць кіпячэннем для надання якіх‑н. якасцей. Пракіпяціць шпрыц.

2. і без дап. Кіпяціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)