апрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Вырабіць, адшліфаваць, ачысціць, зрабіць гатовым для чаго-н.

А. дэталь.

А. камень.

2. што. Падрыхтаваць для пасеву, пасадкі.

А. зямлю.

3. перан., каго-што. Уздзейнічаць на каго-н. у пажаданым кірунку, схіліць да чаго-н.

4. Надаць чаму-н. завершаны выгляд; зрабіць больш дасканалым.

|| незак. апрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апрацо́ўванне, -я, н. і апрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрацава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апрацу́ю апрацу́ем
2-я ас. апрацу́еш апрацу́еце
3-я ас. апрацу́е апрацу́юць
Прошлы час
м. апрацава́ў апрацава́лі
ж. апрацава́ла
н. апрацава́ла
Загадны лад
2-я ас. апрацу́й апрацу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час апрацава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апрацава́ць сов.

1. обрабо́тать, обде́лать, отде́лать;

а. дэта́ль — обрабо́тать дета́ль;

а. ка́мень — обде́лать ка́мень;

2. (приготовить для посева) обрабо́тать, возде́лать;

3. (идеологически) обрабо́тать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго-што.

1. У працэсе вытворчай аперацыі абрабіць што‑н. Апрацаваць дэталь. □ Са шкурамі было шмат клопату: трэба было зняць іх, крыху апрацаваць, падсушыць. Маўр. // Уздзейнічаць чым‑н. з мэтай надаць патрэбныя якасці, уласцівасці. Апрацаваць што-небудзь кіслатой. // Спец. Ачысціць, дэзінфіцыраваць. Няўпэўненымі рухамі [Саша] апрацавала .. чорную ранку, з дапамогай Анатоля старанна забінтавала. Шамякін. // Разм. Зрабіць артылерыйскі абстрэл або бамбардзіроўку пазіцый непрыяцеля.

2. Падрыхтаваць для пасеву, пасадкі. Адзін толькі «Свецік» Назара Трацюка апрацаваў сёлета.. тысячу восемсот гектараў! Паслядовіч.

3. Надаць чаму‑н. завершаны выгляд; зрабіць больш дасканалым. [Крушынскі і Стэфка] разам меркавалі.., разам апрацавалі праграму. Бядуля. Вось вам верш, які мой сусед апрацаваў, пакуль мы з вамі гутарылі. Крапіва.

4. Разм. Уздзейнічаць на каго‑н. у пажаданым кірунку, схіліць на свой бок. [Платон:] — Не ведаю я, як можна апрацаваць шляхціца, калі ён, можна сказаць, нарадзіўся мужыцкім ворагам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрацава́ць

1. berbeiten vt; behndeln vt (рану): verrbeiten vt (сыравіну);

2. (глебу) bebuen vt, bestllen vt;

апрацава́ць по́ле den cker bestllen;

3. разм. (уздзейнічаць на каго-н.) j-n berbeiten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апрацаваць, абрабіць; урабіць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

апрацо́ўваць гл. апрацаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

возде́лать сов.

1. апрацава́ць, урабі́ць;

2. (вырастить) вы́расціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

polish up

прыве́сьці ў ле́пшы стан; апрацава́ць (стыль)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вы́часаць¹, -чашу, -чашаш, -чаша; -чашы; -часаны; зак., што.

Часаннем выдаліць, ачысціць, апрацаваць.

В. галаву.

В. лён.

|| незак. вычэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)