абно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец.

1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай. Ермаловіч.

2. толькі мн. (абно́жкі, ‑жак). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Сабраць у адно месца, стоўпіць. Скучыць авечак на пашы.

2. Размясціць каго‑, што‑н. на невялікай плошчы блізка адзін ад аднаго (звычайна ў вялікай колькасці). Скучыць будынкі. Скучыць машыны на плошчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пась-пась-пась — падзыўныя словы для авечак (маг., ДАБМ, к. 305). Гукапераймальнае. Пра генезіс падзыўных гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кы́ча-кы́ча ’воклік, якім адганяюць авечак’ (Нар. лекс.). Параўн. чэш. kyč‑kyč (так адганяюць коз). Аб генетычнай сувязі такіх воклічаў гаварыць немагчыма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абы́р ’вокліч пры адгоне авечак’ (КСТ), суадносіцца з назвай барана. Параўн. укр. бирь, рус. барь. Германовіч, ИКПИ, 19, 308; Трубачоў, Происх., 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тут-тут — падзыўныя для авечак (горац., ДАБМ, камент., 896). Гл. ту-ту-ту1. Магчыма, у выніку распадабнення з тут‑тут (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акы́ч ’вокліч для адгону курэй’ (Дразд.), акыч(а) ’вокліч для адгону авечак’ (Дразд., Сцяшк., Арх. Бяльк.), а кʼіч ’тс’ (КСТ). Гл. акыз і акыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Масіню́рына, полац. мъстю́рына мая! — лашчыць кошку, кацянё (Нар. лекс.). Да ⁺масенькі. Параўн. рус. пск., цвяр., смал., валаг., каст., вяц. ма́сенький ’вельмі маленькі’, перм. ма́си‑ма́си‑ма́сенькі — падзыўное для авечак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Авур-авур-авур ’падзыўныя словы для авечак’ (Інстр. III), авуль‑вуль‑вуль ’тс’ (Дразд.). Калі пачатковае а‑ не мае пратэтычнага характару, магчыма, ав‑ звязана з назвай авечкі. Параўн. (а)быр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бірко́вы ’танкарунны (аб авечках)’ (Влад.). Бясспрэчна, звязана з укр. би́рка, би́рька ’авечка’ і выклічнікамі, якімі завуць або адганяюць авечак: укр. бир, бирь‑бирь, рус. бы́рка ’авечка; авечая шкура’, быр‑быр, бырь‑бырь (выклічнік). Слова гэта не зусім яснага паходжання, ёсць у многіх мовах. Параўн. рум. bircă, bîrcă, bercă і г. д. ’парода авечак’, bîrcă‑bîrcă (выклічнік), венг. birka ’авечка’, чэш. birka, burka, bira ’парода авечак’. Таксама выклічнік вядомы ў многіх мовах. Да этымалогіі і магчымай гісторыі слова гл. Махэк₂, 54 (у аснове ляжыць выклічнік); Рудніцкі, 124; Кніежа, 92; Тамаш, 117–118; MESz, 1, 304–305. Врабіе (RornSl., XIV, 136) непераканаўча бачыць крыніцу ўсх.-слав. выклічніка ў рум. bîr, bîrr (супраць гэтага геаграфія слова). Да праблематыкі пытання параўн. яшчэ Клепікава, Паст. терм., 54–59; Губшмід, Этимология, 1967, 245–246.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)