Супо́лкааб’яднанне людзей, злучаных агульнымі мэтамі, умовамі, задачамі; арганізацыя, таварыства’ (ТСБМ, Ласт., Варл.), ’сумесная работа’ (Сцяшк.), ’група людзей за супольнай работай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), су́палка ’тс’ (Гарэц.). У іншых славянскіх мовах з прыст. с‑/s‑: укр. спі́лка, польск. spółka, в.-луж. społk, чэш. spolek, славац. spolok. Борысь (570) выводзіць з прыслоўя społu, якое да прасл. *sъ polu ’з (сумесна) паловай’ (гл. палова, супольны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згуртава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. згуртаваць (у 2 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. згуртавацца. Рыбакоў доўга расказваў пра марксізм, пра тое, як згуртоўваецца рабочы клас у Расіі і хто перашкаджае гэтаму згуртаванню. Асіпенка.

2. Злучэнне, аб’яднанне. Лясы жывілі і множылі партызанскія групы і цэлыя згуртаванні іх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рыя, ‑і, ж.

1. Гіст. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме.

2. Разрад выбаршчыкаў па нацыянальнай, маёмаснай, расавай і інш. прыметах у капіталістычных краінах. Рабочая курыя.

•••

Рымская (папская) курыя — сукупнасць цэнтральных устаноў, цераз якія рымскі папа ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.

Феадальная курыя — савет сеньёра з яго васаламі ў сярэднія вякі.

[Лац. curia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злучэ́нне, -я, н.

1. гл. злучыцца, злучыць.

2. Месца, дзе што-н. злучана.

Сустрэцца на злучэнні дарог.

3. Вайсковае аб’яднанне, група, якая складаецца з асобных воінскіх часцей і некаторых іншых самастойных вайсковых адзінак.

Партызанскае з.

4. Рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў знаходзяцца ў пэўнай хімічнай сувязі.

Арганічнае з.

5. У граматыцы: спосаб сувязі некалькіх слоў або простых сказаў на аснове іх граматычнай раўнапраўнасці.

Спосаб злучэння і падпарадкавання сказаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́льдыя, ‑і, ж.

1. У сярэдневяковай Еўропе — аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якое абараняла інтарэсы або цэхавыя прывілеі сваіх членаў.

2. У царскай Расіі — адзін з трох саслоўнападатковых разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад велічыні капіталу. Купец першай гільдыі.

•••

Першай гільдыі — пра чалавека з крайнім праяўленнем якіх‑н. якасцей. Штукар першай гільдыі.

[Ад ням. Gilde — таварыства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калга́с, ‑а, м.

У СССР — кааператыўная арганізацыя сялян, якія дабравольна аб’ядналіся для сумеснага вядзення буйнай сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы. Перадавы калгас. Старшыня калгаса. // зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі. Неўзабаве на балотца прыйшоў увесь калгас. [Дзеці] аддалі бацькам рыдлёўкі і ўвесь свой інвентар. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кампа́нія ’група блізка знаёмых людзей, якія разам праводзяць час’, ’аб’яднанне прадпрыемцаў, ваенны паход’ (ТСБМ, Яруш.), кампа́ня ’таварыства, кампанія’, кынпа́нія, кумпа́нія ’тс’ (Бяльк.). Ст.-бел. компания, конпания (XVII ст.), запазычанне са ст.-польск. kompania, якое з італ. compagnia < нар. лац. *campānia < compagno ’таварыш’ (Булыка, Запазыч., 164; Слаўскі, 2, 394–395). Пазней, у XIX–XX стст. на значэнне лексемы ўплывалі (праз рус. мову) ням. і франц. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́рмія, -і, мн. -міі, -мій, ж.

1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.

Служыць у арміі.

Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).

2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.

3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій аднаго або некалькіх родаў войск.

Танкавая а.

4. перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.

А. настаўнікаў.

А. змагароў за мір.

|| прым. арме́йскі, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трэстаб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трест) з англ. trust (ст.-англ. trust, trost) ‘давер, вера; крэдыт; апекаванне’, якое са ст.-ісл. traust ‘давер’, параўн. ст.-в.-ням. trōst ‘давер, вернасць’, нова-в.-ням. Trost ‘зацішша’; ‘уцеха’, гоц. trausti ‘пагадненне, саюз’, ст.-англ. threowian ‘давяраць, верыць’, якія ўзыходзяць да і.-е. *dru‑ ‘магутны, моцны’ > ‘моцны, як дрэва’ (Голуб-Ліер, 491; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арганіза́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арганізаваць, арганізавацца.

2. Аб’яднанне, саюз людзей, грамадскіх груп, дзяржаў, з’яднаных агульнай праграмай дзеяння; дзяржаўная, партыйная ці грамадская ўстанова. Нізавая партыйная арганізацыя. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Спартыўная арганізацыя. Будаўнічая арганізацыя.

3. Будова чаго‑н., лад. Сацыялістычная арганізацыя сельскай гаспадаркі. Саветы — сацыялістычная форма палітычнай арганізацыі.

4. Фізічная ці псіхафізічная будова асобнага арганізма.

[Фр. organisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)