гі́льдыя, ‑і,
1. У сярэдневяковай Еўропе — аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якое абараняла інтарэсы або цэхавыя прывілеі сваіх членаў.
2. У царскай Расіі — адзін з трох саслоўнападатковых разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад велічыні капіталу.
•••
[Ад ням. Gilde — таварыства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)