Крывы́ 1 ’выгнуты, з загібамі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.). Укр. кривий, рус. кривой ’тс’, балг. крив, макед. крив, серб.-харв. кри̑в, славен. krȋv ’тс’, польск. krzywy, чэш. křivy, славац. krivy, в.-луж. křiwy, н.-луж. kšiwy, палаб. kraivĕ ’тс’. Прасл. krivъ ’не прамы, несправядлівы, левы’ мае дакладны адпаведнік у літ. kreĩvas ’тс’, лат. krievs ’тс’. Значэнне ’левы’ зафіксавана ў літ. kairė̃ ’левая рука’, лат. keĩre ’тс’, krẽilis krèiss ’левы’ з няясным словаўтваральным статусам (параўн. Фрэнкель, 203). Са славянскіх паралелей толькі серб.-харв. кри̑в зберагло абодва значэнні (’крывы’ і левы’). У астатніх выпадках значэнне ’левы’ было выцеснена прасл. lěvъ (гл. Мартынаў, Изоглоссы, 26). Параўн. Слаўскі, 3, 253–254.
Крывы́ 2 ’зайздросны’ (Жд. 3, ТС). Гл. крывы 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
валту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; незак.
Разм.
1. Рабіць хуткія, бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога‑н. становішча. Вельмі забаўка было глядзець, як маленькія шэрыя трусяняткі валтузіліся ў клетцы, куляліся адзін цераз аднаго. Краўчанка. Узбягаю на ганак, бачу — валтузіцца нехта ў мяшку. Машара. // Змагацца доўга з пераменным поспехам. Шкірман ускаквае, хапае Касарэвіча загрудкі. Б’е кулаком.. Той дужы таксама — абодва падаюць на падлогу, валтузяцца. Навуменка.
2. Доўга займацца якой‑н. справай; важдацца, корпацца. Пакуль.. [Росцік] валтузіўся са скорасцямі, Якаў рыўком адкрыў яго кабіну і з-пад носа выхапіў ключы. Кулакоўскі. Валтузіцца са старой сеткай болей не было сэнсу. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., каго-што.
1. Закрыць, засланіць чым‑н. Затуліць вочы далонямі. □ Апоўначы Свіст.. затуліў нейкім рыззём абодва акенцы і ўзяўся распальваць у грубцы. Быкаў. [Зыбін] заўважыў, што Жэня, у сваёй кароткай ватоўцы, у няцёплай хустцы, стыне на ветры, і стаў так, каб затуліць яе. Мележ. // Пакрыўшы, засланіўшы сабой, зрабіць нябачным. Пад вечар шэрыя хмаркі ўсё ж такі сабраліся ў адну і затулілі неба. Маўр.
2. Схаваць, захінуць у што‑н.; утуліць. [Хрысціна] шчыльней захуталася ў куртку, падняла каўнерык, затуліла ў яго твар. Асіпенка. Вінцэсь падышоў к грамадзе, адвярнуўся ад ветру, затуліў бараду ў каўнер сваёй світкі. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напала́м, прысл.
Разм.
1. На дзве прыблізна роўныя палавіны; надвае. Зламацца напалам. Падзяліць напалам. □ Сама вялікая шаша рэжа гэтае месца напалам. Чорны. Кандрат паклаў разламаную напалам бульбіну і прыліп тварам да шыбы. Галавач.
2. У роўнай долі, на паях з кім‑н. Наймаць пакой напалам. // перан. Перажываць што‑н. разам. Ішлі на ўсход шляхамі белымі, Дзялілі напалам бяду. Панчанка.
3. Удвая. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток. Краўчанка.
4. Напалавіну, у сумесі з чым‑н. Мы пяклі праснакі Напалам з лебядою І чакалі вясны, Каб адтала кара. Броўка. Па абодва бакі дарогі стаяла няскошаная, напалам з цімафееўкай канюшына. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассла́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расслабіць.
2. у знач. прым. Пазбаўлены сілы, аслабелы. Вялым і расслабленым злазіў Алёшка з елкі, на якую так спадзяваўся. Якімовіч. Няхай вецер галаву асвяжыць, адгоніць тое, што, нібы гіпноз, падначальвае, супакойвае і робіць мяккім, расслабленым. Васілевіч. // Які сведчыць пра ўпадак сіл, слабасць. У падпалкоўніка быў расслаблены голас, быццам сп хворы ці дужа змарыўся. Асіпенка. Словы .. [Савіньскага] пераходзяць у нейкі расслаблены, амаль дзіцячы лепет, просьбу, пяшчоту, якая болем адгукаецца ў душы... Брыль. // Вялы, няцвёрды, без напружання мускулаў. Расслабленая поза. □ [Хлопцы] пайшлі прэч — абодва надзіва падобныя і нават хада ў іх была таксама аднолькавая — якаясь расслабленая, віхлястая. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туды́, прысл.
У той бок, у тое месца; проціл. сюды. Вунь там, каля тых дубоў, і Просцінка. Цімох накіраваўся туды. Колас. Бягун выхапіў з кішэні наган, стрэліў у каноплі і ў той жа момант рынуўся туды сам. Кулакоўскі. [Вера] пайшла туды, дзе грыміраваліся дзяўчаты. Асіпенка.
•••
(І) туды і сюды — а) у той і ў другі бок; б) па-рознаму; і так і гэтак.
Ні туды ні сюды — ні ў які бок; ні з месца.
То туды, то сюды — то ў адзін, то ў другі бок; узад і ўперад; у розныя бакі.
Туды і дарога каму-чаму гл. дарога.
Туды і назад — у абодва канцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цягу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая рызіна.
2. Густы, клёпкі, ліпкі. У дзежках брага з хмелем, Цягучы мёд з вулля. Калачынскі.
3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы. Песні былі ягадныя, старадаўнія, доўгіядоўгія і цягучыя-цягучыя... Сачанка.
4. перан. Стамляюча доўгі, аднастайны. Мокры цягучы дзень нарэшце схіліўся к вечару. Кулакоўскі.
5. перан. Тое, што і цягавіты. [Марцін] паехаў на будаўніцтва і працаваў там чатыры месяцы. Працаваў так, што аж сам здзівіўся, які ён цягучы і дужы. Чарнышэвіч. Капаем мы [акоп], капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жнасць, ‑і, ж.
1. Значнасць, вялікае значэнне. Набліжалася першая гадзіна ночы, а трэба было яшчэ знайсці сваіх памочнікаў і растлумачыць ім усю важнасць загаду каменданта. Дамашэвіч. Беларускія паэты ўсведамлялі ўсю важнасць задач эпічнага паказу падзей рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Перкін.
2. Велічнасць, саліднасць; фанабэрыстасць. Важнасць, якую.. [Сініцын] набыў, займаючы ў свой час розныя.. пасады, цудоўна спалучалася ў ім з абыякавасцю, якую ён чорт ведае, дзе ўзяў. Шахавец. Абодва сакратары селі недзе ззаду, каб не дэманстраваць сваёй начальніцкай важнасці. Ермаловіч. Магло б некаму здацца, што справа ідзе пра нешта вельмі складанае, у чым найбольш разумее стары пастух Лукаш Саёнак, — столькі важнасці было ў яго голасе. Брыль.
•••
(Не) вялікая важнасць — нічога асаблівага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дро́бязны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дробязі (у 1 знач.); дробны, невялікі. Дробязны тавар. Дробязныя рэчы. // Які датычыцца ўсіх дробязей, дэталей. Дробязныя клопаты. □ — І хоць ты быў сябрам яго бацькі, гэта не дае табе права на дробязнае апякунства ва ўсім. Савіцкі.
2. Неістотны, дробны (у 7 знач.). Першае баявое заданне не ўзрадавала .. [Сашу], бо здалося дробязным: вялікая справа пашыць чатыры сцягі! Шамякін. Нарады ў канторы выпісваліся на дробязныя работы, на якіх і спіны не паломіш, але і зарабіць не заробіш. Ермаловіч.
3. Які надае занадта вялікае значэнне дробязям, нязначным рэчам. Дробязны чалавек. □ [Кашын і Комлік] былі вартыя адзін аднаго, абодва няшчырыя і дробязныя, якія дбалі толькі аб сабе. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схі́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак.
Разм.
1. Не трапіць у цэль, прамахнуцца. Першы стрэл жандара немінуча зваліў бы каня, і першы стрэл мог быць смяротны для яго, Мусатава, калі ў адказ грымнуць пісталеты ворага. Гэты не схібіць. Караткевіч. А я ўсё-такі не ведаў, ці насмерць забіў таго гада. А мо толькі параніў? Вельмі ж хваляваўся, рука магла схібіць. Сабаленка. [Лапецька:] — Паляванне — спорт для маладых і дужых. Дык не,.. [дзядзька Ціхон] яшчэ поўзае, пнецца давесці, што яго вока не схібіць. Паслядовіч.
2. перан. Зрабіць промах; памыліцца. [Зайчык] насцярожыўся, падрыхтаваўся, каб не схібіць, не пралічыцца. Мележ. У свядомасці цюкнула думка, што схібіць цяпер нельга інакш яны абодва загінуць. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)