Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТМАН-ГО́ЛЬВЕГ (Bethmann Hollweg) Тэабальд фон (29.11.1856, Гогенфінаў, Германія — 2.1.1921),
дзяржаўны дзеяч Германіі. У 1905—07 міністр унутр. спраў Прусіі, у 1907—09 імперскі міністр унутр. спраў і нам. рэйхсканцлера. У 1909—17 рэйхсканцлер-прэм’ер-міністр Прусіі. Абапіраўся на кансерватараў і Каталіцкую партыю цэнтра («Чорна-блакітны блок»). Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі і развязвання 1-й сусв. вайны. З 1917 у адстаўцы.
англійскі хімік; заснавальнік метаду канфармацыйнага аналізу. Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхнікі Лонданскага ун-та (1940). З 1957 праф. Лонданскага ун-та. З 1978 дырэктар Ін-та хіміі прыродных злучэнняў у Жыф-сюр-Івеце (Францыя). Навук. даследаванні па хіміі прыродных злучэнняў (стэроіды, тэрпеноіды, ферменты), фотахіміі і біясінтэзе. Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЕР (Geyer) Фларыян (каля 1490, г. Гібельштат, Германія — 10.6.1525),
адзін з кіраўнікоў паўстанцаў у Сялянскую вайну 1524—26 у Германіі. Імперскі рыцар. У 1519—23 на вайск. і дыпламат. службе ў магістра Тэўтонскага ордэна Альбрэхта Брандэнбургскага. Вясной 1525 узначаліў адзін з рэв.сял. атрадаў у Франконіі (т.зв. «Чорны атрад»), Дамогся пашырэння паўстання на 9 гарадоў. Выступаў за скасаванне прывілеяў дваранства і царквы. Забіты ў час задушэння паўстання войскамі Швабскага саюза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НГАЛД, Інгальд (Ingold) Крыстафер (28.10.1893, Лондан — 8.12.1970), англійскі хімік-арганік, заснавальнік фізічнай арган. хіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1924). Скончыў Імперскі каледж Лонданскага ун-та (1913), там і працаваў (з 1930 праф.). Навук. працы па даследаванні электроннай структуры араматычных злучэнняў. Распрацаваў тэорыю мезамерыі (1926—34), агульнапрынятую сістэму R- і S-абазначэнняў для прасторавых канфігурацый (разам з У.Прэлагам). Увёў уяўленне аб электра- і нуклеафільных рэакцыях.
Тв.:
Рус.пер. — Теоретические основы органической химии. 2 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СЕЛЬ (Kossel) Альбрэхт (16.9.1853, г. Ростак, Германія — 5.7.1927),
нямецкі фізіёлаг і біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі. Скончыў Імперскіун-т у г. Страсбур (1877). З 1883 у Берлінскім фізіял. ін-це (з 1887 праф.), з 1895 дырэктар ін-та фізіялогіі ў г. Марбург, у 1901—24 дырэктар Гейдэльбергскага фізіял. ін-та. Навук. працы па хіміі ядзерных бялкоў, нуклеінавых кіслот, нуклеапратэідаў. Распрацаваў канцэпцыю аб састаўных элементах клеткі, стварыў тэорыю будовы бялкоў. Адкрыў гістыдзін. Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЕР (ням. Heller, Haller),
1) разнавіднасць дэнарыя (маса 0,5 г), які з 1200 чаканіў Імперскі манетны двор г. Гале (Швабія).
2) Адна з назваў дэнарыя 14 ст., які чаканіўся ў Кракаве.
3) На тэр. Беларусі з 2-й пал. 15 ст. сярэбраная манета, разменны намінал у адносінах да гроша пражскага. У 14—15 ст. адпавядаў 1/12, потым 1/16 гроша. Вядомы пад назвамі «гарэль», «галер», «пенязь галелы». У 17 ст. разменная манета, роўная 6 дэнарыям польскім або 2 шэлегам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТС-САКРАТА́Р (ням. Staatssecretar, англ. Secretary of State, франц. Secrétaire d’État дзярж. сакратар),
1) у Расіі 18—19 ст. асабісты сакратар (дакладчык) імператара; таксама ганаровае прыдворнае званне вышэйшых саноўнікаў з правам асабістага даклада імператару і абвяшчэння яго вусных указанняў. С.-с. Дзярж. савета — нач. яго аддзялення Дзярж. канцылярыі.
2) У Герм. імперыі 1871—1918 — імперскі міністр з непасрэдным падпарадкаваннем рэйхсканцлеру.
3) У сучаснай Германіі і некат. інш. краінах (у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь) — вышэйшая службовая асоба ў апараце міністэрства, бліжэйшы пам. міністра.
4) У некаторых краінах афіц. тытул некат. міністраў (у Вялікабрытаніі, ЗША) або кіраўнікоў ведамстваў пры прэм’ер-міністру (у Францыі).
англійскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў металаарган. хіміі пераходных элементаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1965). Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхналогіі (Лондан; 1941). З 1943 удзельнік Англа-амерыканска-канадскага праекта па атамнай энергіі, з 1946 у Каліфарнійскім (г. Берклі, ЗША), з 1951 у Гарвардскім ун-тах, з 1956 праф. Лонданскага ун-та. Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў. Устанавіў будову («сэндвічавую» структуру) ферацэну (1952; разам з Р.Б.Вудвардам). Адкрыў каталізатар гамагеннага гідрыравання алефінаў і ацэтыленавых вуглевадародаў — комплекснае злучэнне родыю RhCl[(C6H5)3P]3 (каталізатар У.; 1958). Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Э.О.Фішэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Современная неорганическая химия. 4.1—3. М., 1969 (разам з Ф.А.Котанам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРДЭ́Н, Вердэн-сюр-Мёз (Verdun-sur-Meuse),
горад на ПнУ Францыі, у дэпартаменце Мёз, на р. Мёз (Маас). 23,4 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Харч. (цукеркі, лікёры), тэкст., паліграф.прам-сць. Музеі, у т. л. 1-й сусв. вайны (у ратушы 17 ст.). Сабор Нотр-Дам (11—18 ст.), сярэдневяковыя муры з брамамі, палац епіскапа (18 ст.).
У старажытнасці Вердэн — гальскае паселішча Verodunum. З 4 ст. епіскапская рэзідэнцыя. Тут быў заключаны Вердэнскі дагавор 843 аб падзеле імперыі Карла Вялікага паміж яго ўнукамі. Вердэн увайшоў у дзяржаву Лотара. З 880 у складзе Усх.-Франкскага каралеўства (Германія). З 13 ст.імперскі горад. У 1552 разам з епіскапствамі Мец і Туль далучаны да Францыі, канчаткова замацаваны за ёй у 1648. З 17 ст.ваен. крэпасць. У 1-ю сусв. вайну Вердэн — раён Вердэнскай аперацыі 1916. У 2-ю сусв. вайну ў 1940—44 акупіраваны ням.-фаш. войскамі. Вызвалены войскамі 3-й амер. арміі, якая дзейнічала разам з франц. арміяй і атрадамі партызан.