імпе́рскі, -ая, -ае.

1. гл. імперыя.

2. перан. Тое, што і вялікадзяржаўны.

Імперскія амбіцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпе́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. імпе́рскі імпе́рская імпе́рскае імпе́рскія
Р. імпе́рскага імпе́рскай
імпе́рскае
імпе́рскага імпе́рскіх
Д. імпе́рскаму імпе́рскай імпе́рскаму імпе́рскім
В. імпе́рскі (неадуш.)
імпе́рскага (адуш.)
імпе́рскую імпе́рскае імпе́рскія (неадуш.)
імпе́рскіх (адуш.)
Т. імпе́рскім імпе́рскай
імпе́рскаю
імпе́рскім імпе́рскімі
М. імпе́рскім імпе́рскай імпе́рскім імпе́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імпе́рскі импе́рский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імпе́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да імперыі. Імперскі герб. Імперская канцылярыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпе́рскі Reichs-;

імпе́рскі ка́нцлер гіст. Richskanzler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

імпе́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Манархічная дзяржава на чале з імператарам.

Рымская і.

2. перан. Буйная манаполія, якая ажыццяўляе кантроль над пэўнай галіной прамысловасці, над якой-н. дзейнасцю.

Імперыя прэсы.

|| прым. імпе́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імперскі сейм

т. 7, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

импе́рский імпе́рскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

imperial [ɪmˈpɪəriəl] adj. імпе́рскі; імпера́тарскі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БА́РТАН (Barton) Дэрэк Харальд Рычард

(8.9.1918, Грэйвзенд, графства Кент, Вялікабрытанія),

англійскі хімік; заснавальнік метаду канфармацыйнага аналізу. Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхнікі Лонданскага ун-та (1940). З 1957 праф. Лонданскага ун-та. З 1978 дырэктар Ін-та хіміі прыродных злучэнняў у Жыф-сюр-Івеце (Францыя). Навук. даследаванні па хіміі прыродных злучэнняў (стэроіды, тэрпеноіды, ферменты), фотахіміі і біясінтэзе. Нобелеўская прэмія 1969.

т. 2, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)