Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЧЭ́НСКАЯ (Людміла Рыгораўна) (н. 29.5.1937, с.Іванаўскае Істрынскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1992). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1960). Настаўнічала. З 1969 выкладае ў БДУ. Навук. працы па сацыялінгвістыцы, гісторыі рус. і бел. моў, іх узаемаадносінах. Аўтар манаграфіі «Як беларусы гавораць па-руску? Варыянты роду назоўнікаў у рускім маўленні беларусаў» (1992), шматлікіх артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́САРАЎ (Георгій Іванавіч) (23.3.1919, в. Ермалаеўка Убінскага р-на Новасібірскай вобл., Расія — 12.9.1981),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1965). Беларус. Скончыў Томскую саўпартшколу (1938), Іванаўскаеваен. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1953). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Варонежскім, Сталінградскім, Данскім, 4-м Укр., 1-м і 2-м Прыбалт. франтах. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, вызвалення Крыма, Малдовы, Прыбалтыкі. Камандзір мотастралк. батальёна маёр П. вызначыўся ў 1944 у баях на тэр. Літвы. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІНО́ЎСКІ (Мікалай Іванавіч) (5.11. 1916, в. Пірагова Нерахцкага р-на Кастрамской вобл., Расія —22.2.1991),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў Іванаўскаетэатр. вучылішча (1940). Працаваў у т-рах Расіі, Украіны, Латвіі. У 1959—82 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся рэалістычнасцю, яркімі сцэнічнымі дэталямі. Сярод роляў у Гомельскім т-ры: Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Кузьміч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Барыс Мікалаевіч («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Андрэй Ермаліцкі («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), дож Венецыі («Атэла» У.Шэкспіра), Рабурдэн («Наследнікі Рабурдэна» Э.Заля).