ФЯЦІ́САЎ Іван Якаўлевіч (21.10.1920, г.п. Тума Разанскай вобл., Расія — 5.10.1994),
бел. мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1989). Скончыў Іванаўскае маст. вучылішча (1947). Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго партрэтам уласцівы выразныя псіхал. і сац. характарыстыкі: «Беларус» (1949), «Будаўніца» (1958), А.А.Ус (1959), даярка Н.Жук (1962), «Ганаровыя грамадзяне Брэста» (1978), серыі партрэтаў будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС (1960), ветэранаў Вял. Айч. вайны (1958—80). Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Юныя мічурынцы» (1952), «Салдацкія хваляванні ў Брэсцкай крэпасці ў 1905 г.» (1956), «Пераемнасць» (1970), «Памяць пра невядомыя магілы» (1977), «Разведчыкі» (1985), лірычных пейзажаў, афармлення экспазіцый музеяў Брэстчыны: у гарадах Брэст, Баранавічы, Бяроза, Пінск, Столін, в. Камароўка.
т. 16, с. 512
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)