Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЫДЫКЕ́ЕВА (Бакен) (20.10.1923, с. Акцябр Канцкага р-на, Кыргызстан — 1994),
кіргізская актрыса. Нар.арт.СССР (1970). З 1936 працавала ў Кірг. т-ры юнага гледача, з 1944 у драм. т-ры (абодва ў г. Фрунзе). Сярод лепшых роляў: Айганыш («Курманбек» К.Джантошава), Жамал («Жывая вада» Дыйкамбаева), Айканыш («Зерне бессмяротнасці» А.Такамбаева), Сейдэ («Твар у твар» паводле Ч.Айтматава), Джэсі («Рускае пытанне» К.Сіманава), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), Кацярына («Навальніца» А.Астроўскага), Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Ганна («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Дэздэмона («Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЭ́ЦКАЯ (Вера Пятроўна) (31.7.1906, Масква — 17.8.1978),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1949). Скончыла школу-студыю пры Т-ры імя Я.Вахтангава (1924). З 1924 у Т-ры-студыі Ю.Завадскага, з 1940 у маскоўскім Т-ры імя Массавета. Для яе мастацтва характэрны шырыня дыяпазону, тэмпераментнасць, смеласць у выкарыстанні маст. прыёмаў. Сярод роляў: Маша («Чайка» А.Чэхава), Глафіра («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), Машачка («Машачка» А.Афінагенава), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні), Жыўка («Пані міністэрша» Б.Нушыча). Здымалася ў кіно: «Член урада» (1940), «Яна абараняе Радзіму» (1943), «Сельская настаўніца» (1947), «Маці» (1955). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1948, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАТКО́ВА (Ганна Васілеўна) (8.9.1911, в. Канаёўка Іванцееўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 9.9.1993),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1949). Скончыла Саратаўскае тэатр. вучылішча (1935). Працавала ў т-рах Расіі. З 1945 у Магілёўскім, у 1949—90 у Брэсцкім абл.драм. т-рах. Вострахарактарная, камед. актрыса. Сярод роляў: Паліна, Арына Радзівонаўна («Трыбунал» і «Верачка» А.Макаёнка), Калеснікава («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Паўла, Шурка, Насця («Зыкавы», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага), Кацярына і Купавіна («Навальніца» і «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Вара і Валя («Хлопец з нашага горада» і «Рускія людзі» К.Сіманава), Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РВІШАЎ (Віктар Андрэевіч) (2.11.1897, г. Прылукі, Украіна — 12.10.1951),
расійскі і бел. рэжысёр. Працаваў у т-рах Расіі. У 1933—38 маст. кіраўнік Бел.дзярж.драм.т-ра імя Я.Коласа (БДТ-2). Імкнуўся спалучаць у творчасці т-ра тагачасную сав. драматургію з нац. драматургіяй і рус. класікай. Сярод пастановак у БДТ-2: «Байцы» Б.Рамашова (1934), «Любоў Яравая» К.Транёва, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШЭ́ННАЯ (Вера Мікалаеўна) (19.9. 1887, Масква — 28.10.1962),
расійская актрыса, педагог. Нар.арт.СССР (1937). Дачка М.П.Рошчына-Інсарава. Скончыла Маск. тэатр. вучылішча (1907). З 1907 з перапынкам працавала ў Малым т-ры, у 1921—28 у Муз. студыі МХАТ, т-ры Корша і інш., у 1922—23 удзельнічала ў замежных гастролях МХАТ. З 1914 вяла пед. работу ў студыі Малога т-ра (з 1945 Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна; з 1941 праф.). Яе мастацтву ўласцівы тэмперамент, рамант. прыўзнятасць пры псіхалагічна-быт. дакладнасці. Сярод роляў: Кацярына, Ларыса, Яўгенія, Ганна Паўлаўна, Мурзавецкая («Навальніца», «Беспасажніца», «На бойкім месцы», «Жартаўнікі», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Ліза («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага), Любоў Яравая, Поля Сямёнава («Любоў Яравая», «На беразе Нявы» К.Транёва), міс Кір’якулі («Востраў Афрадыты» А.Парніса, Старая гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі) і інш. У 1962 паставіла п’есу «Навальніца» Астроўскага (з М.Гладковым) і выканала ў ёй ролю Кабаніхі. Дзярж. прэмія СССР 1943. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ РУ́СКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў з жн. 1940 да чэрв. 1941 у Брэсце. Створаны з выпускнікоў Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (маст. кіраўнік курса М.Тарханаў). Адкрыўся ў снежні спектаклем «Любоў Яравая» К.Транёва. Маст. кіраўнік т-ра Б.Кульнёў, рэж. В.Старасціна. Спектаклі вызначаліся высокапрафесійнай рэжысурай, акцёрскім ансамблем, глыбокай псіхал. распрацоўкай характараў: «Мяшчане» М.Горкага, «Небяспечны паварот» Дж.Б.Прыстлі. У 1941 пастаўлены «Слава» В.Гусева, «Самадуры» К.Гальдоні, працавалі над гіст. драмай «Мсціслаў Удалы» І.Прута.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭАТР.
Існаваў у 1940—41 і ў 1944—48 у г. Баранавічы. Створаны на базе Рагачоўскага калгасна-саўгаснага т-ра. Маст. кіраўнік Б.Нахімаў-Дольскі, з 1941 т-р узначальваў Я.Танальскі. Адкрыўся спектаклем «У пушчах Палесся» Я.Коласа (рэж. А.Лізункоў). Пастаўлены спектаклі «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні, «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ, «Любоў Яравая» К.Транёва і інш. Паказваў канцэртныя праграмы. З пач.Вял.Айч. вайны дзейнасць спыніў, аднавіў у жн. 1944. У пасляваен. рэпертуары пераважалі актуальныя тагачасныя п’есы. Т-р расфарміраваны.