Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКУТУ́Н, Рэкут, Рокут,
ручай у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 20 км. Вадазбор раўнінны (пл. 112 км²). Пачынаецца за 2 км на У ад в.Ямнае, вусце за 1 км на З ад в. Свержань. Рэчышча на працягу 14 км (200 м ніжэй аўтадарогі Ямнае — Карма да аўтадарогі Рагачоў — Доўск) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІДО́ВІЧ (Аляксандр Ільіч) (2.8.1914, в.Ямнае Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 24.9.1952),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір аддзялення разведкі сяржант Д. вызначыўся 21 6.1944 каля г. Ладзейнае Поле Ленінградскай вобл. пасля пераправы цераз р. Свір, 18.3 і 4.4.1945 у баях на тэр. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЭ́ЕЎ (Мікола) (Мікалай Сымонавіч; н. 25.5.1937, в.Ямнае Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1962). Настаўнічаў, працаваў у прэсе. Друкуецца з 1957. Паэзія К. вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, свабоднай формай верша (зб-кі «Непазбежнасць», 1967; «Правінцыйныя фантазіі», 1995). Распрацоўвае і гіст. тэматыку. Яго трылогія (аповесці «Дзіцячыя гульні пасля вайны», 1995; «Імгненне светлае», 1996; «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам», 1997) — успамін пра трагедыю вайны, цяжкія пасляваен. гады, пошукі светлага, расчараванні героя і грамадства ў 1960—70-я г. Перакладае з укр. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РБУТ (Тэадор) (Фёдар Яўхімавіч; 8.11.1784, в. Шаўры Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 26.11.1864),
гісторык і археолаг. Скончыў Віленскі ун-т (1803). У 1803 прыняты ў Пецярбургскі кадэцкі корпус. Удзельнік руска-пруска-французскай (1806—07) і руска-шведскай (1808—09) войнаў (капітан рас. арміі, ваен. інжынер). Мяркуюць, што ён з’яўляецца аўтарам праекта Бабруйскай крэпасці і ўдзельнікам яе буд-ва. З 1812 у адстаўцы, даследаваў гісторыю ВКЛ. Вёў раскопкі ў Падняпроўі. Першы ў Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам стараж. пахавання. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад Шаўраў (Лідскі пав.). Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в. Лыскава Гродзенскага пав., даследаваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік 16 ст. Аўтар фундаментальнага твора «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1—9, 1835—41). Увёў у навук. ўжытак шэраг крыніц, у т. л.Хроніку Быхаўца (1846). Сабраў багатую калекцыю археал. матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў (пераважна ў «Гродненских губернских ведомостях») пра Ліду, Навагрудак, Індуру і інш. Займаўся пытаннямі стараж. міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.
Літ.:
Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984;
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.