вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 10 км на З ад г. Быхаў, 61 км ад Магілёва, 8 км ад чыг. ст. Быхаў. 386 ж., 162 двары (2003). Лясніцтва. Базавая школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.