КУПРЭ́ЕЎ Мікола

(Мікалай Сымонавіч; н. 25.5.1937, в. Ямнае Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1962). Настаўнічаў, працаваў у прэсе. Друкуецца з 1957. Паэзія К. вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, свабоднай формай верша (зб-кі «Непазбежнасць», 1967; «Правінцыйныя фантазіі», 1995). Распрацоўвае і гіст. тэматыку. Яго трылогія (аповесці «Дзіцячыя гульні пасля вайны», 1995; «Імгненне светлае», 1996; «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам», 1997) — успамін пра трагедыю вайны, цяжкія пасляваен. гады, пошукі светлага, расчараванні героя і грамадства ў 1960—70-я г. Перакладае з укр. мовы.

І.У.Саламевіч.

т. 9, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)