Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЦАТНАЯ ЭСЕ́НЦЫЯ,
гандлёвая назва 80%-нага воднага раствору харч. воцатнай кіслаты. Выкарыстоўваецца для прыгатавання марынадаў, кансерваў і сталовага воцату (3—15%-ны водны раствор харч. воцатнай к-ты). Пры пападанні на скуру выклікае апёкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (н. 23.8.1948, г. Бугульма, Татарстан),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання для харч. прам-сці. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1971). З 1992 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па тэхналогіях і машынах для мукамольна-крупяной вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў г. Маладзечна ў 1960. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): электратэхніка; вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; машыны і апараты харч. вытв-сцей; тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі расліннай сыравіны; тэхналогія харч. вытв-сцей. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГІЕ́НА ХАРЧАВА́ННЯ,
галіна гігіены, якая вывучае праблемы паўнацэннасці ежы, рацыянальнага харчавання і яго ўплыў на здароўе чалавека. Асн. пытанні гігіены харчавання: колькасная і якасная неабходнасць у харчаванні і пажыўных рэчывах, пажыўная каштоўнасць і дабраякаснасць харч. прадуктаў, рэжым харчавання, кантроль за якасцю і бяспекай харчавання, санітарны нагляд за прадпрыемствамі харч. прам-сці, гандлю і грамадскага харчавання з мэтай прадухілення харч. таксікаінфекцый і інтаксікацый, арганізацыя прафілакт. харчавання работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў з прафес. шкоднасцямі, мед. кантроль за станам здароўя работнікаў харчавання і інш. Сувязь харчавання і здароўя адлюстравана ў статусах харчавання: звычайны, аптымальны, залішні і недастатковы. Навук. асновай гігіенічнага нармавання патрэбнасцей насельніцтва ў пажыўных рэчывах і харч. прадуктах з’яўляюцца законы рацыянальнага харчавання (энергетычнай, пластычнай, энзіматычнай і біятычнай або бясшкоднай адэкватнасці) і канцэпцыя збалансаванага харчавання (захаванне колькасных суадносін паміж асобнымі пажыўнымі рэчывамі).
Літ.:
Вретлинд А., Судисян А. Клиническое питание. Стокгольм, М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГО́РНЫ (Мікалай Віктаравіч) (18.2.1903, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 11.1.1983),
украінскі і расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1973). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1931). У 1931—39 на інж. пасадах у цукр. прам-сці Украіны, у 1939—42 і 1944—46 на кіруючых пасадах у наркаматах харч. прам-ці СССР і Украіны (у 1942—44 дырэктар Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці). Пастаянны прадстаўнік урада Украіны пры ўрадзе СССР з 1946. 1-ы сакратар Харкаўскага абкома (1950—53), 2-і (1953—57), 1-ы (1957—63) сакратар ЦК Кампартыі Украіны. Сакратар ЦККПСС (1963—65). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1965—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎНШВА́ЙГ (Braunschweig),
горад у ФРГ, зямля (адм. адзінка) Ніжняя Саксонія. Засн. ў 11 ст. 192,1 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Порт на р. Окер і Сярэднегерманскім канале. Машынабудаванне (у т. л. аўтамабілебудаванне, вытв-сць пішучых машынак, абсталявання для харч. прам-сці, эл.-тэхн.), оптыка-мех., тэкст., харч. (цукр., кансервавая) прам-сць; выраб муз. інструментаў. Ун-т. Музей герцага Антона Ульрыха. Арх. помнікі 12—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЙСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Алтайскім краі. Засн. ў 1707. 232,0 тыс.ж. (1994). Прыстань на р. Бія. Чыг. станцыя. Пач. пункт Чуйскага аўтамаб. тракту да граніцы з Манголіяй. Машынабудаванне (вытв-сць катлоў, прыбораў, абсталявання для харч. прам-сці і інш.), хім. (лакі і фарбы), дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная), харч. (мясная, масласыраробная, малочная, цукр. і інш.) прам-сць. 2 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей імя В.Біянкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУДА́НАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 26.7.1941, в. Варатынь Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне харч. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1968). З 1977 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і стварэнні энергазберагальнага тэхнал. абсталявання для прадпрыемстваў харч. прам-сці.
Тв.:
Совершенствование конструкций машин и аппаратов пищевых производств. Мн., 1996 (разам з Л.Ф.Глушчанка, В.В.Клімовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІЁК, маніёт (Manihot),
род кветкавых раслін сям. малачайных.
Больш за 160 відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў. Стараж. культура М. ядомы, або касава (M. esculenta) — важная харч. расліна.
Травы і кусты, рэдка дрэўцы з млечным сокам. Карані часта клубнепадобна патоўшчаныя, даўж. да 1 м, маса да 15 кг, маюць 20—40% крухмалу, з іх атрымліваюць муку і крупы (тапіёка, ці маніёкавае сага). Харч. і каўчуканосныя расліны.