Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́САВА,
вёска ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад г.Талачын, 87 км ад Віцебска, 25 км ад чыг. ст.Талачын. 244 ж., 108 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЭ́ЛІНА,
вёска ў Беларусі, у Серкавіцкім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр каап. прадпрыемства «Радзіма». За 18 км на ПнУ ад г.Талачын, 122 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст.Талачын. 270 ж., 114 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎКАВІЧЫ,
вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл., на р. Крывая. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г.Талачын, 129 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст.Талачын. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі 3 стараж. могільнікі, у т. л. 1 крывічоў (11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Сцяг Ільіча» (газ., Талачын) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЫСКІ ПАВЕ́Т.
Існаваў у 1777—96, 1802—61 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г.Копысь. Утвораны на частцы тэр. скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22.3.1777. Пл. каля 2,3 тыс.км². Уключаў 115 маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын. У 1794 да К. п. далучана тэр. на З ад р. Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго пл. павета склала каля 3,1 тыс.км². У 1796 К.п. скасаваны, у 1801 адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861, тэр. ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі пав.