ДЭПАРДЗЬЁ ((Depardieu) Жэрар Ксаўе) (н. 27.12.1948, г. Шатару, Францыя),
французскі кінаакцёр. Скончыў курсы драм. мастацтва Ш.Дзюлена і Школу драм. мастацтва Ж.Л.Кашэ. У 1969—73 у аматарскай групе «Кафэ дэ ла гар». З 1968 у т-ры «Шаё». З 1966 у кіно. Пачынаў з роляў праставатых і цынічных хлопцаў, потым праявіў сябе як майстар псіхал. партрэта. У фільмах «Дваццатае стагоддзе», «Жанчына з Ганга», «Суседка», «Апошняе метро», «Дантон», «Пад сонцам Сатаны», «Сірано дэ Бержэрак» і інш. раскрывае складанае ўнутр. жыццё сваіх герояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁВА (Яўгенія Антонаўна) (н. 28.8.1924, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1989). Скончыла студыю Бел.т-ра імя Я.Купалы (1949); працавала ў гэтым тэатры ў 1949—94. Створаныя ёю вобразы адметныя шчырасцю, праўдзівасцю, нар. гумарам. З лепшых роляў: Поля («Характары» паводле В.Шукшына), Дама («Цытадэль славы» К.Губарэвіча), Аксана («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Альжбета, Жанчына («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Акуліна («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Суседка («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.Чарота), Маці Мотэла («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКАЯ (Таццяна Антонаўна) (14.12.1946, Мінск — 9.6.2000),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва ў галіне керамікі. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1975 працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Асн. творы: кампазіцыі «Сад» (1975), «Сінія мроі» (1976), «Кветкі з саду» (1980), «... Быў дзень» (1981), «Палессе» (1982), «Спадчына» (1983); сервізы «Дэсертны» (1975), «Белавежская пушча» (1979); дэкар. скульптура «Ля электрычкі», «У разгар чэрвеня» (абедзве 1990—92), «Канцэрт» (1993), «Суседка» (1995), «Раніца нядзельная», «Незабудкі» (абедзве 1997—98); вазы, блюды, чайнікі, талеркі. Выканала дэкар. рэльефы «Музыка» для Барысаўскага Палаца культуры (1981); пластыку для Палаца культуры і тэхнікі ВА «Хімвалакно» ў Магілёве (1982), для Дома творчасці тэатр. работнікаў у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на (1986—88), для аптэкі (1990) у Барысаве; рэльефы «Стары горад», пластыку і свяцільні для загса Цэнтральнага р-на Мінска (з З.Раўко, 1985—87).
Л.Ф.Салавей.
Т.Пятроўская. Пластыка для загса Цэнтральнага раёна Мінска. 1985—87.