КУСЕ́НКА (Вольга Якаўлеўна) (н. 11.11.1919, г. Канеў Чаркаскай вобл., Украіна),

украінская актрыса. Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Кіеўскі ін-т тэатр. мастацтва (1941). Працавала ва Укр. драм. т-ры імя І.​Франко ў Кіевс. Сярод роляў: Катра («Не суджана» М.​Старыцкага), Алёна («Міраед, ці Павук» М.​Крапіўніцкага), Ганна («Украдзенае шчасце» І.​Франко), Андрамаха («Касандра»Лесі Украінкі), Вольга, Васіліна («Макар Дубрава», «Калінавы гай» А.​Карнейчука), Меланка («Вяселле Свічкі» І.​Качаргі), Вара («Вішнёвы сад» А.​П.​Чэхава), Эўрыдыка («Антыгона» Сафокла), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.​Шэкспіра) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.

т. 9, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)