АБДРАШЫ́ТАЎ Вадзім Юсупавіч (н. 19.1.1945, г. Алматы),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1992). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1974). Фільмам Абдрашытава ўласцівы фабульная пэўнасць, стрыманасць і камерныя інтанацыі, кантрастныя паралелі: «Слова для абароны», «Спыніўся поезд» (Дзярж. прэмія Расіі 1984), «Парад планет», «Слуга» (Дзярж. прэмія СССР 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛ-ДЖАЗ (ад англ. cool jazz халодны джаз),
стыль сучаснага джаза. Склаўся ў ЗША на мяжы 1940—50-х г. у процівагу бібопу. Для яго характэрны эмацыянальная стрыманасць, тэндэнцыя да збліжэння віртуознай імправізатарскай тэхнікі з традыц. сродкамі кампазіцыі, увядзенне інструментаў сімф. аркестра. Найб. значныя прадстаўнікі М.Дэйвіс і Д.Брубек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́КАЎ Алег Пятровіч (1.4.1905, г. Сарапул, Удмурція — 4.5.1988),
рускі акцёр. Нар.арг.СССР (1969). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацтва (1929). З 1925 здымаўся ў кіно. Яго выканальніцкай манеры характэрны знешняя стрыманасць, глыбокі псіхалагізм. Сярод фільмаў: «Сямёра смелых», «Мы з Кранштата», «Нашэсце» (Дзярж. прэмія СССР 1946), «Ля возера» (Дзярж. прэмія СССР 1971), «Фронт без флангаў» і «Фронт за лініяй фронту» (Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гарачае лета ў Кабуле», «Дзяўчына і Гранд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАВА Галіна Барысаўна (н. 31.1.1961, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменніца. Дачка Б.І.Сачанкі. Скончыла БДУ (1983). З 1982 у час. «Мастацтва». Друкуецца з 1978. У кн. прозы «Папяровыя замкі» (1990), «Чалавек без адраса» (1991), «Дом іхняе мары» (1994) распрацоўвае праблемы горада, маст. інтэлігенцыі. Псіхалагізм, увага да духоўнага жыцця чалавека, стрыманасць — асн. рысы яе творчай манеры. Выступае як драматург (містычная феерыя «Рамантычнае падарожжа на той свет», 1994; радыёп’еса «Майстэрня Жучка-Баравічка», паст. 1994), аўтар вершаў для дзяцей, эсэ пра мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТАМО́НАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 31.12.1975, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (2003). Скончыў Бел. харэаграфічны каледж (1994). З 1994 артыст балета, з 2002 вядучы майстар сцэны Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Яго мастацтву ўласціва ўнутр.стрыманасць, пластычная выразнасць, дакладная перадача псіхалагічнага стану персанажа. Сярод партый: Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Дэзірэ, Прынц, Зігфрыд («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Грэнгуар («Эсмеральда» Ц.Пуні), Кален («Марная засцярога» Л.Герольда), Крас («Спартак» А.Хачатурана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУГНІ́Н Мікалай Аляксандравіч (н. 28.11.1946, г. Ноўгарад, Расія),
бел. мастацтвазнавец, педагог, графік. Канд. мастацтвазнаўства (1982). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага ун-та (1970) і выкладае ў ім. Даследуе гісторыю і праблемы развіцця бел. кніжнай графікі. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992), Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Уладзімір Усцінавіч (н. 25.4.1949, в. Мурожніца Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. акварэліст, прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Разнастайныя па пластычнай манеры творы аб’ядноўвае мяккасць жывапісных рашэнняў і стрыманасць колеру. Сярод твораў: пейзажы «Месяц над возерам» (1985), «Край блакітных азёр» (1986), цыкл «Далёкі ўсход» (1990), «Раніца» (1995), «Браслаўшчына» і «Сведка стагоддзяў» (1996); нацюрморты «Вярба» (1986), «Нацюрморт з трубой, ракушкамі і марскімі вожыкамі» і «Кета» (абодва 1990), тэматычныя кампазіцыі «Сталі на смерць» і «Памяць» (абедзве 1985). Яго творам уласцівы адметная логіка пабудовы маст. вобраза, спалучэнне канкрэтыкі вобразных вырашэнняў з узнёсла рамантычнымі і сімвалічнымі прыёмамі яе інтэрпрэтацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́РБАРХ (Terborch, Ter Borch) Герард (канец снеж. 1617, г. Зволе, Нідэрланды — 8.12.1681), галандскі жывапісец. Вучыўся ў П.Малейна ў Харлеме (1633—35), зазнаў уплыў Ф.Халса. Працаваў у Харлеме, Амстэрдаме і інш. гарадах Галандыі. Наведаў краіны Еўропы. У 1630 — пач. 1650-х г. пісаў сцэны з нар. і салдацкага побыту, якія вылучаліся мяккімі святлоценявымі эфектамі («Салдаты гуляюць у карты», «Сям’я тачыльшчыка»), пазней з жыцця багатых бюргераў, выяўляючы нешматлікія фігуры ва ўбраных інтэр’ерах. Лепшым творам уласцівы строгая вытанчанасць і стрыманасць вобразаў, халаднаватая гама, тонкасць святлоценявой мадэліроўкі, віртуозная перадача фактуры шаўкавістых тканін («Бацькоўская парада», «Жанчына піша ліст», «Урок музыкі», «Бакал ліманаду», «Цікаўнасць»). Пісаў таксама невял., вытанчаныя паводле жывапіснай манеры і вобразнага ладу партрэты ў рост («Партрэт дамы», «Мужчынскі партрэт»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧЫ Эдуард Мікалаевіч (н. 19.10.1936, Мінск),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958), працаваў у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача (да 1961), Магілёўскім абл.драм. т-ры (1963—64). З 1965 у Рускім акад.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца лірыка-драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівыя дакладная распрацоўка малюнка ролі, стрыманасць і адначасова эмацыянальнасць, знешняя характарнасць, дасканалае валоданне сцэн. тэхнікай. Сярод лепшых роляў: Лявон («Знак бяды» паводле В.Быкава), Ігнат Крывіч («Соль» А.Петрашкевіча), Фірс («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Конь, Васіль Дасцігаеў, Кастылёў («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага), Іван Афанасьеў («Хрыстос і Антыхрыст» паводле Дз.Меражкоўскага), Хрыстафор Блахін («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Рос, Гарацыо («Макбет», «Гамлет» У.Шэкспіра), Энгстран («Здані» Г.Ібсена).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЁЎ Мікалай Паўлавіч (10.8.1901, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 1.11.1945),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1937). З 1919 у 2-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, з 1924 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры (у 1943—45 маст. кіраўнік). У 1932 арганізаваў Тэатр-студыю пад кіраўніцтвам М.Хмялёва, якая ў 1937 увайшла ў склад Маскоўскага т-ра імя М.Ярмолавай (у 1937—45 маст. кіраўнік). Яго акцёрскую манеру вылучалі стрыманасць і строгасць, імкненне да паглыбленага псіхал. аналізу, завершанасці сцэн. формы: Аляксей Турб ш («Дні Турбіных» М.Булгакава), Карэнін («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава) і інш. Паставіў спектаклі «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (1934, з Л.Целяшовай), «Як вам гэта спадабаецца» У.Шэкспіра (1940), «Дзеці сонца» М.Горкага (1944, абодва з М.Кнебель). З 1920 здымаўся ў кіно: «Саламандра» (сав.-ням.), «Пакаленне пераможцаў», «Чалавек у футарале» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1946.