АРТАМО́НАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 31.12.1975, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (2003). Скончыў Бел. харэаграфічны каледж (1994). З 1994 артыст балета, з 2002 вядучы майстар сцэны Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Яго мастацтву ўласціва ўнутр. стрыманасць, пластычная выразнасць, дакладная перадача псіхалагічнага стану персанажа. Сярод партый: Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Дэзірэ, Прынц, Зігфрыд («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Грэнгуар («Эсмеральда» Ц.Пуні), Кален («Марная засцярога» Л.Герольда), Крас («Спартак» А.Хачатурана) і інш.
т. 18, кн. 1, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)