Сом 7/340; 9/208—209 (укл.), 631; 12/47 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СОМ звычайны

(Silurus glanis),

рыба сям. сомавых атр. карпападобных. Пашыраны ў Еўропе на У ад р. Рэйн (акрамя бас. Паўн. Ледавітага ак. і Балканскага п-ва) і ў Азіі ў бас. Аральскага м., р. Амур. Аселы, жыве ў глыбокіх месцах. На Беларусі рэдкі.

Даўж. да 5 м, маса да 300 кг. Цела верацёнападобнае, без лускі. Спіна чорная, бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, слізкая. Галава вял., пляскатая. Рот шырокі, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй — 2 пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зліваецца з закругленым хваставым. Драпежнік. Аб’ект промыслу.

А.​М.​Петрыкаў.

Сом звычайны.

т. 15, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СОМ Лера (Алена Уладзіміраўна; н. 12:8.1966, г. Полацк Віцебскай вобл.),

бел. паэтэса і бард. Скончыла Віцебскі пед. ін-т (1989), БДУ (1999). Настаўнічае. Друкуецца з 1987. Піша на бел. і рус. мовах. Першая кніга паэзіі — «Блюз каралеўскае кухні» (1994). У паэт. зб-ках «Адзінокая зорка» (1996) і «Там, на небе» (2000) філас. асэнсаванне жыцця і смерці, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Аўтар цыкла фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), фантастычнай аповесці «Суполка Вогнішча» (2001), літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў.

А.​В.​Спрынчан.

т. 15, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СОМАПАДО́БНЫЯ (Siluriformes),

атрад касцістых рыб. Каля 30 сям., 150 родаў, 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з эацэну. Жывуць у прэсных водах. На Беларусі 3 віды: звычайны сом (Silurus glanis), сомік амерыканскі, або карлікавы, завезены ў 1935 у вадаёмы Брэсцкай вобл. і паўночнаамерыканскі канальны, або плямісты сомік (Ictalurus punctatus), акліматызаваны ў воз. Белае Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.

Даўж. да 5 м, маса да 300 кг (звычайны сом). Цела без лускі або ўкрытае касцявымі пласцінкамі. Вакол рота звычайна некалькі пар вусікаў. Ёсць вебераў апарат. 2, 3, 4 пазванкі зрослыя. На сківіцах зубы. Брушныя плаўнікі абдамінальныя. Амаль усе С. — драпежнікі. Многія — аб’екты промыслу, некат. разводзяць у акварыумах.

т. 15, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧА́СЦІКАВЫЯ РЫ́БЫ, часцік,

назва многіх рыб паводле прамысл. класіфікацыі.

Назва ад выкарыстання для лоўлі многіх відаў рыб т.зв. частых (драбнавочкавых) сетак. Ч.р. падзяляюць на буйначасцікавых (лешч, сазан, сом, судак, шчупак і інш.) 1 драбначасцікавых (акунь, верхаводка, гусцяра, карась, лінь, плотка, чахонь, язь і інш.).

т. 17, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎПРАХАДНЫ́Я РЫ́БЫ,

экалагічная група рыб, для якой характэрна размнажэнне ў прэсных водах, кармленне (нагул) — у саланаватых водах перадвусцевых раёнаў мора. П.р. займаюць прамежкавае становішча паміж жылымі і прахаднымі рыбамі. На Беларусі да П.р. патэнцыяльна належаць лешч, сазан, сом, судак, чахонь, некат. сігі і інш., хоць яны пастаянна жывуць у прэснаводных унутр. вадаёмах.

т. 12, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЁРНА-РАЧНЫ́Я РЫ́БЫ,

віды рыб, аднолькава характэрныя для іхтыяфауны азёраў і рэк. Пашыраны па ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі 24 віды: акунь звычайны, аўсянка, бычок-падкаменшчык (гл. Падкаменшчыкі), верхаводка, вугор еўрапейскі, гарчак, гусцяра, джгір звычайны, жэрах, колюшкі (2 віды), карась, лешч, лінь, мянтуз, плотка, пячкур, сом звычайны, судак, уюн, краснапёрка, шчупак, шчыпоўка, язь. Большасць маюць прамысл. значэнне.

т. 1, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЖУХ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 7.3.1953, г. Драгічын Брэсцкай вобл.),

бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1972), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1978). Творчасць адметная кампазіцыйнай завершанасцю, метафарычнасцю мыслення, філасафічнасцю, абагульненасцю вобразаў: серыя «Чарнобыльская хроніка», «Святая зямля», «Сон. Сом», «Снеданне на траве», «Светлыя дні восені», «Купалле», «Флора-пастушка», «Настальгія», «Чорны раяль у экстэр’еры», «Тры грацыі», «Чай з лімонам», «Дама ў чорным на зялёным», «Дзяўчынка і лета» (усе 1990—96).

Г.​А.​Фатыхава.

У.Кожух. Святая зямля. 1990.

т. 8, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«НАДДЗВІ́ННЕ»,

літаратурнае аб’яднанне бел. пісьменнікаў. Засн. ў 1926 у г. Полацк Віцебскай вобл. Выдае аўтарскія і калект. зборнікі паэзіі, праводзіць літ. вечары, друкуе літ. старонку ў газ. «Полацкі веснік». Сярод чл. «Н.» ў розныя часы: П.​Броўка, Г.​Брэская, Г.​Бураўкін, Н.​Гальпяровіч, І.​Дарафейчук, Г.​Кірылаў, З.​Куніцкі, С.​Ліхадзіеўскі, В.​Лукіна, А.​Савіцкі, Н.​Салодкая, Э.​Самуйлёнак, Л.​Сом, Т.​Хадкевіч, П.​Шукайла і інш.

Г.​І.​Кірылаў.

т. 18, кн. 1, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕБАСКРО́Б,

вышынны будынак на некалькі дзесяткаў паверхаў. Можа быць дзелавы, адм., жылы, атэль і інш. Пачалі будаваць у 1880-я г. ў ЗША з вынаходствам стальнога каркаса і пасажырскіх ліфтаў, у сувязі з павелічэннем шчыльнасці гар. забудовы і падаражаннем зямельных участкаў. У 20 ст. ўзводзяць у многіх краінах свету. Сярод самых высокіх Н. Эмпайр стэйт білдынг у Нью-Йорку (102 паверхі, выш. 381 м; 1930—31, арх. фірма «Шрыў, Лэм і Харман»), «Сірс і Робак» у г. Чыкага (ЗША; 109 паверхаў, выш. 442 м; 1970—74, фірма «СОМ») і інш.

Небаскробы ў г. Нью-Йорк.

т. 11, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)