сом, -а, мн. самы́, само́ў, м.

Вялікая прэснаводная рыба сямейства сомавых з вусамі і целам без лускі.

|| прым. со́мавы, -ая, -ае і со́маў, -мава.

Сомавая юшка.

Сомаў вус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Со́м

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Со́м
Р. Со́ма
Д. Со́му
В. Со́м
Т. Со́мам
М. Со́ме

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

со́м

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. со́м самы́
Р. со́ма само́ў
Д. со́му сама́м
В. со́ма само́ў
Т. со́мам сама́мі
М. со́ме сама́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сом (род. со́ма) м., зоол. сом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сом зоол. сом, род. со́ма м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сом, ‑а, м.

Вялікая прэснаводная драпежная рыба сямейства сомавых з вусамі і целам без лускі. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сом 7/340; 9/208—209 (укл.), 631; 12/47 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СОМ звычайны

(Silurus glanis),

рыба сям. сомавых атр. карпападобных. Пашыраны ў Еўропе на У ад р. Рэйн (акрамя бас. Паўн. Ледавітага ак. і Балканскага п-ва) і ў Азіі ў бас. Аральскага м., р. Амур. Аселы, жыве ў глыбокіх месцах. На Беларусі рэдкі.

Даўж. да 5 м, маса да 300 кг. Цела верацёнападобнае, без лускі. Спіна чорная, бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, слізкая. Галава вял., пляскатая. Рот шырокі, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй — 2 пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зліваецца з закругленым хваставым. Драпежнік. Аб’ект промыслу.

А.​М.​Петрыкаў.

Сом звычайны.

т. 15, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СОМ Лера (Алена Уладзіміраўна; н. 12:8.1966, г. Полацк Віцебскай вобл.),

бел. паэтэса і бард. Скончыла Віцебскі пед. ін-т (1989), БДУ (1999). Настаўнічае. Друкуецца з 1987. Піша на бел. і рус. мовах. Першая кніга паэзіі — «Блюз каралеўскае кухні» (1994). У паэт. зб-ках «Адзінокая зорка» (1996) і «Там, на небе» (2000) філас. асэнсаванне жыцця і смерці, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Аўтар цыкла фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), фантастычнай аповесці «Суполка Вогнішча» (2001), літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў.

А.​В.​Спрынчан.

т. 15, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сом м. заал. (рыба) Wels m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)