горны пра ход паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау на З і Барлык на У, у Казахстане, паблізу мяжы з Кітаем. Злучае. Балхаш-Алакольскую катлавіну і Джунгарскую раўніну. Даўж. каля 50 км, шыр. да 10 км, выш. 300—400 м. Пераважае паўпустынны ландшафт. У старажытнасці Дж.в. служылі праходам для качэўнікаў Цэнтр. Азіі і Казахстана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ГА»,
драўляная, парусна-паравая зверабойная шхуна (пабудавана ў 1873; водазмяшчэнне 360 т), на якой рус.-швед.навук. арктычная экспедыцыя Н.А.Э.Нордэншэльда ў 1878—79 упершыню прайшла Паўночна-Усходнім праходам уздоўж паўн. ўзбярэжжа Еўропы і Азіі з З на У з Атлантычнага ак. ў Ціхі ак. Абагнуўшы Еўразію, «Вега» праз Суэцкі канал вярнулася ў Швецыю (з адным зімаваннем за 200 км ад Берынгава м.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙПРЭХТ ((Weyprecht) Карл) (8.9.1838, Кёніг, зямля Гесен, Германія — 28.3.1881),
аўстрыйскі палярны даследчык. У 1872—74 узначаліў разам з Ю.Паерам экспедыцыю на судне «Тэгетгоф», якая павінна была прайсці Паўн.-ўсх.праходам з Баранцава м. Ў Берынгаў праліў. Каля Новай Зямлі карабель быў зацёрты льдамі і 371 сут дрэйфаваў на Пн і ПнУ. У гэты час быў адкрыты архіпелаг, названы Зямлёй Франца-Іосіфа. Падарожнікі прайшлі па архіпелагу да 83°паўн. ш. У час зімоўкі Вайпрэхт правёў геафіз. даследаванні і вывучыў прыроду палярных ільдоў. На Новай Зямлі экспедыцыю падабраў рус. карабель.
Літ.:
Пайер Ю. 725 дней во льдах Арктики: Пер. с нем. Л., 1935.
шведскі географ і геолаг, даследчык Арктыкі. Чл. Стакгольмскай АН (1858). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1879). Скончыў Хельсінкскі ун-т. У 1856 і 1861 удзельнічаў у экспедыцыях на Шпіцберген пад кіраўніцтвам О.М.Торэля. У 1864—73 кіраваў экспедыцыяй на гэты архіпелаг, у 1870—83 — у Грэнландыю, дзе даследаваў яе ледавіты шчыт. У 1878—79 на судне «Вега» праплыў Паўн.-Усх.праходам з Атлантычнага ў Ціхі ак. з зімоўкай на Чукоцкім п-ве. Імем Н. наз. архіпелаг у Карскім м., заліў і мыс на Новай Зямлі, мыс і ледавік у Грэнландыі, рака ў Канадзе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МУНДСЕН ((Amundsen) Руаль) (16.7.1872, г. Борг, Нарвегія — 1928),
нарвежскі палярны падарожнік і даследчык. У 1903—06 упершыню праплыў Паўн.-Зах.праходам з У на З ад Грэнландыі да Аляскі. На судне «Фрам» адправіўся ў Антарктыку, 14.12.1911 на сабаках дасягнуў Паўд. полюса. Спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса дрэйфам на судне «Мод» (1918—21) і самалётам (1925). У 1926 узначаліў 1-ы трансарктычны пералёт праз Паўн. полюс на дырыжаблі «Нарвегія». Загінуў у Баранцавым м., шукаючы экспедыцыю У.Нобіле. Імем Амундсена названы заліў і катлавіна ў Арктыцы, гара, ледавік, мора, заліў і навук. станцыя ЗША у Антарктыдзе.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—5. Л., 1936—39;
Перелёт через Ледовитый океан. М.; Л., 1927 (разам з Л.Эльсвартам);
На корабле «Мод»: Экспедиция вдоль северного побережья Азии. М.; Л., 1929;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЁРНЫ СПОРТ,
палёты і спаборніцтвы на планёрах; від. авіяц. спорту, адзін з тэхнічных відаў спорту. У праграмы спаборніцтваў уваходзяць палёты: скарасныя па трохвугольных маршрутах на адлегласць 100, 200, 300 і 500 км; на далёкасць да намечанага пункта з вяртаннем на старт; на далёкасць з пасадкай у канечным пункце; на т.зв. адкрытую далёкасць па прамой і на далёкасць з праходам 1 ці 2 паваротных пунктаў; дасягненне абс. вышыні палёту. Спаборніцтвы праводзяцца на планёрах стандартнага (крыло даўж. да 15 м) і адкрытага (больш за 15 м) класаў.
П.с. узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. Заснавальнік О.Ліліенталь. У Расіі першыя гурткі планерыстаў узніклі ў 1900-х г. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1948, раз у 2 гады. Планёрная камісія створана пры Міжнар.авіяц. федэрацыі ў 1950. Найб. развіты П.с. у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі.
На Беларусі П.с. развіваецца з канца 1930-х г. Сярод бел. спартсменаў А.Белякоў, чэмпіён СССР і 6-й Спартакіяды народаў СССР (1975); І.Баркоўская, чэмпіёнка СССР (1978); А.Дзятлаў, чэмпіён свету (1994); А.Каўшырка, рэкардсмен свету і СССР па скорасці палёту для 2-месных планёраў (1963).