ФІТАХАРЫ́Я (ад фіта... + грэч. chareō прасоўваюся),
працэс перадачы ўзбуджальнікаў хвароб раслінамі. Напр., фітапатагенныя вірусы перадаюцца па сцёблах павітухі, якія перакідваюцца з аднаго дрэва на другое і прысоскамі ўкараняюцца ў луб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ,
другое сярэднеплейстацэнавае зледзяненне на тэр. еўрапейскай ч. Расіі. Адбывалася ўслед за дняпроўскім зледзяненнем. На тэр.зах. і сярэдняй Еўропы адпавядае стадыі заальскага зледзянення, на тэр. Беларусі — сожскаму зледзяненню (па іншых меркаваннях — сожскай стадыі дняпроўскага зледзянення).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРО́Н (Huron),
возера ў Паўн. Амерыцы, у ЗША і Канадзе, другоепа велічыні ў сістэме Вялікіх азёр. Пл. 59,6 тыс.км². Даўж. 330 км, шыр. каля 293 км, глыб. да 208 м. Злучаецца р. Сент-Мэрыс і каналам Су-Сент-Мары з Верхнім воз., пралівам Макіна — з воз. Мічыган; сцёк пар. Сент-Клэр у воз. Эры. Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. парты — Сарнія і Мідленд (Канада), Алпіна (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІ́ПАЎ Абрам Яфімавіч (другое прозвішча Спірыкаў; 27.8.1862, в. Ягорава Разанскай вобл. — 25.9.1930),
рускі жывапісец. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1916). Нар. мастак Рэспублікі (1927). У 1884—86 вучыўся ў Пецярбургскай АМ. Перасоўнік (з 1891), чл. Саюза рус. мастакоў (з 1904), Асацыяцыі мастакоў Расіі (з 1924). З 1894 выкладаў у навуч. установах Масквы. Аўтар карцін: «Па этапах» (1893), «Прачка» (1890-я г.), партрэтаў (пераважна сялян; «Маладая сялянка ў чырвоным», 1925), пейзажаў «Па рацэ Ацэ» (1890), «Лёд прайшоў» (1895) і інш.
А.Архіпаў. Маладая сялянка ў чырвоным. 1925. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́ДЗІ ЦУСІ́Н,
інфарм. агенцтва Японіі, другое (пасля Кіода Цусін) па велічыні і значэнні. Засн. ў 1945 у Токіо на акцыянерных пачатках. Распаўсюджвае ўнутр. (эканам., паліт., спарт.) і міжнар. інфармацыю ўласных карэспандэнтаў і замежных агенцтваў. Абменьваецца інфармацыяй з Рэйтэр, ЮПІ, АФП, ІТАР—ТАСС, Сіньхуа і інш. агенцтвамі. Абслугоўвае 124 японскія і 28 замежных газетных выдавецтваў, радыё- і тэлестанцый (1992). Выдае 2 штотыднёвікі, інфарм. бюлетэні на спец. тэмы. Мае 80 аддзяленняў у краіне і 25 за яе межамі (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНГАНЬІ́КА (Tanganyika),
возера ў Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга, Танзаніі, Замбіі і Бурундзі. Пл. 34 тыс.км². Размешчана ў тэктанічнай упадзіне Усх.-Афрыканскай зоны разломаў на выш. 773 м. Даўж. каля 650 км, шыр. да 80 км, глыб. да 1470 м (другоепа глыбіні пасля воз. Байкал). Берагі прамалінейныя, месцамі высокія і стромкія. У Т. ўпадаюць рэкі Малагарасі і Рузізі. Сцёк пар. Лукуга ў р. Луалаба (бас.р. Конга). Багатая фауна; сярод рыб, крэветак, весланогіх і інш.вял. колькасць эндэмікаў. Водзяцца бегемоты, кракадзілы, шмат вадаплаўных птушак. Па берагах — нац. паркі: Сумбу (Замбія), Гомбе-Стрым (Танзанія); рэзерват Убвары (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Рыбалоўства. Суднаходства. Парты: Кігома (Танзанія), Бужумбура (Бурундзі), Калеміе (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Адкрыта англ. даследчыкамі Р.Бёртанам і Дж.Спікам у 1858.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЕ́ЙНІКАЎ Трыфан (? — пасля 1594),
маскоўскі купец, пазней дзяк. У 1582 па даручэнні Івана IV Грознага ездзіў на святую гару Афон (Грэцыя) з міласцінай на супакаенне душы забітага бацькам царэвіча Івана. У час другога падарожжа (1593—94) наведаў Канстанцінопаль і Палесціну, прывёз у Маскву мадэль труны Гасподняй. Пра другое падарожжа напісаў «Хаджэнне Трыфана Карабейнікава...» (было распаўсюджана больш чым у 200 спісах), у якім падрабязна апісаны гарады Беларусі, праз якія ён праязджаў на шляху з Масквы ў Канстанцінопаль (Орша, Бобр, Крупкі, Нача, Барысаў, Мінск, Слуцк, Лістапады, Хвастова, Тураў), дадзены цікавыя характарыстыкі Слуцка і Турава. К. належаць «Апісанне шляху ад Масквы да Царграда» (1594) і «Справаздача маскоўскаму ўраду аб раздадзеных грашах у час другога пасольства ў Канстанцінопаль разам з дзякам Агаркавым па даручэнні цара Фёдара» (1594).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́СЕНКА,
археалагічныя помнікі каля в. Сосенка Вілейскага р-на Мінскай вобл.: 3 паселішчы і курганны могільнік. Паселішчы адносяцца да эпохі мезаліту і ранняга неаліту (першае, 7—5-е тыс. да н.э.), неаліту (другое і трэцяе, 4-е — канец 3-га тыс. да н.э.). Знойдзены крамянёвыя мікралітычныя ўкладышы, наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, праколкі, нажы, сякеры, абломкі глінянага ляпнога посуду. Курганны могільнік налічваў 23 насыпы (17 круглых і 6 прадаўгаватых), датуецца 8 — пач. 10 ст. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка (1—3 спаленні ў кожным кургане). Знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, жал. нажы, рыбалоўныя кручкі, матыка, крэсіва, гліняныя прасліцы, шкляныя пацеркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНА́ЦІЙ (? — каля 1640),
расійскі праваслаўны царкоўны дзеяч. Грэк па паходжанні, быў архіепіскапам Кіпра. Пасля захопу вострава туркамі (1571) уцёк у Рым. У 1593 прыбыў у Маскву. З 1603 епіскап разанскі. У 1605—06 патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі. Узведзены 4.7.1605 на патрыяршы прастол духавенствам па патрабаванні Лжэдзмітрыя I (гл.Ілжэдзмітрый I), якога І. урачыста сустрэў у Туле. Здзейсніў абрад вянчання Лжэдзмітрыя на царства і абвянчаў яго з Марынай Мнішак. Пасля звяржэння самазванца пазбаўлены сану ‘і накіраваны звычайным манахам у Чудаў манастыр (у Маскве). У 1611 у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 вызвалены баярамі — прыхільнікамі каралевіча Уладзіслава і зноў пастаўлены патрыярхам замест Гермагена. Аднак другое прызначэнне не было кананічным. У тым жа годзе выехаў у ВКЛ, прыняў унію, жыў і памёр у Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЕРСІМЕТРЫ́Я, Фермі—Бозе сіметрыя,
сіметрыя, што звязвае палі, кванты якіх маюць цэлалікавы спін (базоны), з палямі, кванты якіх маюць паўцэлы спін (ферміёны). Палі, што пераўтвараюцца пры пераўтварэннях С. адно праз другое, утвараюць супермультыплеты, якія аб’ядноўваюць у адну сям’ю часціцы з рознай статыстыкай — базоны і ферміёны.
Адно з найб. важных дастасаванняў С. — суперсіметрычнае абагульненне калібровачнай палявой тэорыі фундаментальных узаемадзеянняў — супергравітацыя. Яна мае пераўтварэнні С. з параметрамі, залежнымі ад каардынат (лакальныя пераўтварэнні С.). Інварыянтнасць адносна лакальных пераўтварэнняў С. патрабуе існавання партнёраў па супермультыплету, якія маюць спіны, што адрозніваюцца адзін ад аднаго на 1/2 (эксперыментальна не выяўлены; 2002). Напр., прадказваюцца слептон, скварк, фатына, глюіна, як суперпартнёры адпаведных элементарных часціц: лептонаў, кваркаў, фатонаў і глюонаў.