СУРАГА́Т (ад лац. surrogatus пастаўлены замест іншага),

1) заменнік натуральнага прадмета, прадукту, які мае некат. яго ўласцівасці. Напр., С. натуральнай кавы — ячмень, жалуды.

2) Падробка; падроблены, фальсіфікаваны прадукт.

т. 15, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБЛЕ́Т (франц. doublet ад double двайны),

1) адзін з 2 аднолькавых прадметаў; другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, б-цы і інш. 2) Падроблены каштоўны камень, склеены з 2 частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца сапраўднай.

3) 2 выстралы запар па адной цэлі з двухствольнага ружжа.

4) У музыцы — падвойны рэгістр у аргане.

т. 6, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)