гумавы шар, напоўнены вадародам, з прымацаваным да яго метэарографам. Запускаецца ў атмасферу для вымярэння ціску, т-ры і вільготнасці паветра. На пэўнай вышыні шар лопаецца або аддзяляецца ад метэарографа, які на парашуце спускаецца на зямлю. Вышыня пад’ёму Ш.-з. да 40 км. Выкарыстоўваўся да вынаходства радыёзонда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́БАР,
у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобны да ражкі, але большых памераў (ёмістасць 25—30 л, дно крыху вузейшае; былі і прамыя Ц.). У іх замешвалі сечку, рабілі «паранку» (сечка, залітая кіпнем) карове, каню. Ц. меншых памераў выкарыстоўвалі для прыгатавання пойла цялятам, ягнятам. Пусты Ц. пераносіў за «вушкі» (процілеглыя клёпкі з адтулінай) адзін чалавек, а напоўнены неслі ўдваіх, узяўшыся за канцы прасунутай палкі. У наш час амаль выйшаў з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎКО́МІЯ (Eucommia),
род кветкавых раслін сям. эўкоміевых. 1 від — Э. вязалістая, або кітайскае гутаперчавае дрэва (E. ulmoides). Пашырана пераважна ў горных субтрапічных лясах Кітая. Культывуецца ў краінах з умерана цёплым кліматам (у Кітаі з ранняга сярэдневякоўя).
Лістападнае двухдомнае дрэва выш. да 20 м. Лісце чаргаванае, зубчастае, падобнае да лісця вяза. Кветкі ў суквеццях. Плод аднанасенны, крылаты. Усе ч. Э., акрамя драўніны і насення, пранізаныя млечнікамі, якія напоўнены гугай — асн. кампанентам гутаперчы. Цвёрдая, жаўтаватая драўніна выкарыстоўваецца для вырабаў. Тэхн., лек., дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́НІ Фёдар (сапр.Фідэліо) Антонавіч (10.6.1799, г. Мілан, Італія — 11.9.1875),
рускі мастак. Італьянец па паходжанні. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1809—18) у А.Іванава, А.Ягорава, В.Шабуева. У 1818—36 працаваў у Італіі. Праф. (з 1836) і рэктар (1855—71) Пецярбургскай АМ. Яго раннія творы напоўненыграмадз. пафасам («Смерць Камілы, сястры Гарацыя», 1824) і рамант. эмацыянальнасцю («Партрэт З.Валконскай у касцюме Танкрэда», 1820). З 1830-х г. у творчасці Бруні з’яўляюцца рэліг.-містычныя тэндэнцыі рус.рамантызму («Медны змій», 1827—41). З канца 1840-х г. Бруні — на чале рус.Акадэмізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́Ж (франц. passage літар. праход, пераход),
1)у музыцы — паслядоўнасць гукаў у хуткім тэмпе (з 16 ст.), характэрная для віртуознай музыкі і цяжкая для выканання. Бываюць гамападобныя, акордавыя і мяшаныя. У віртуозных творах буйнейшых кампазітараў напоўнены значным меладычным зместам (фп. эцюды Ф.Ліста, Ф.Шапэна).
2) У архітэктуры — тып гандл. ці дзелавога будынка, у якім магазіны, канторскія памяшканні размешчаны ярусамі па баках шырокага праходу з зашклёным пакрыццем. Будавалі ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Еўропе.
3) Адзін з відаў верхавой язды — высокая рытмічная рысь.
4) У пераносным сэнсе — нечаканае здарэнне, дзіўны паварот справы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУ́ЛІН Анатоль Уладзіміравіч (н. 1.1.1930, г. Варонеж, Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў Варонежскі лесатэхн. ін-т (1960). Друкуецца з 1949. У 1949—54 рэпрэсіраваны. Тэмы чалавечай стойкасці, лагерных выпрабаванняў у зб-ках «Рэйкі» (1963), «Памяць» (1964), «Палярныя кветкі» (1966), «Лятучыя дні» (1989). У аўтабіягр. аповесці «Чорныя камяні» (1988) — спроба моладзі супрацьстаяць ідэалогіі сталінскага рэжыму. Філас. роздумам, лірыкай напоўненыпаэт.зб-кі «Салавецкая чайка» (1979), «Жыццё, неспадзяваная радасць» (1980), «У надзеі вечнай» (1983) і інш.
Тв.:
Из разных лет, из разных далей. М., 1986;
Стихотворения. М., 1987;
Черные камни. М., 1990.
Літ.:
Лапщиков А.П. Анатолий Жигулин: «Уроки гнева и любви...» М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕРМАТАФО́РЫ (ад сперма + phoros які нясе),
капсулы ў некат. жывёл, запоўненыя сперматазоідамі. Выконваюць функцыю іх пераносу і захоўваюць ад высыхання. Могуць доўга знаходзіцца ў арганізме да наступлення апладнення. Асемяненне з удзелам С. — прамежкавае паміж асемяненнем у вадзе і капуляцыяй на сушы — характэрнае для п’явак, галаваногіх і некат. бруханогіх малюскаў, шэрагу членістаногіх, для паганафор і некат. земнаводных.
Форма, памеры і спосабы пападання С. ў палавую сістэму самкі розныя. У ракападобных, павукападобных і насякомых у пераносе С. удзельнічаюць канечнасці; у галаваногіх малюскаў адной з «рук», т.зв. гектакотылем, С. пераносяцца ў мантыйную поласць самкі; у некат. васьміногаў гектакотыль, напоўнены С., аддзяляецца ад цела самца, плавае і, калі знаходзіць самку, запаўзае ў яе мантыйную поласць. Самцы трытонаў і саламандраў прыклейваюць С. да якога-н. прадмета, а самка ўцягвае іх клаачнай адтулінай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДРУГА́Я ПРАМО́ВА РУСІ́НА АБ НАРАДЖЭ́ННІ ХРЫСТА́»
[«Ulia Concio Ruthena pro Nativitate Oni (Domini)»],
ананімны сатыр. твор бел. л-ры 1-й пал. 18 ст. Уваходзіць у рукапісны зб. твораў на бел., лац. і польск. мовах (нап. 1711—41, часткова апубл. 1965). Напісана на бел. мове лацінкай, цытаты з рэліг. л-ры на лац. мове, трапляецца польская і рус. лексіка. Пабудавана па канонах царк.казання, у аснове якога традыц.рэліг. сюжэт (пастыры—авечкі—ваўкі), напоўнены актуальным зместам. У творы выявіліся асветніцкія ідэі і парадаксальнасць, барочная квяцістасць стылю. Належыць, відаць, таму ж аўтару, што і «Прамова Русіна».
Публ.:
Прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста // Полымя. 1965. № 9.
Літ.:
Міско С. Невядомыя беларускія творы першай паловы XVIII ст. // Полымя. 1965. № 9;
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С. 412—414;
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 295—297.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛЕР (Keller) Готфрыд (19.7.1819, г. Цюрых, Швейцарыя — 15.7.1890),
швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1840—42), у Гайдэльбергскім ун-це. Літ. дзейнасць пачаў у 1846 як паэт (зб. «Вершы»). Вядомасць прынёс раман «выхавання» «Зялёны Генрых» (1855, 2-я рэд. 1879—80), напоўненыфілас. роздумам пра лёс чалавека ў грамадстве, прызначэнне мастацтва. Аўтар рамана «Марцін Заландэр» (1886), зб-каў навел «Людзі з Зельдвілы» (т. 1—2, 1856—74), «Сем легенд» (1872), «Цюрыхскія навелы» (1878), «Выслоўе» (1881), літ.-крытычных эсэ, публіцыст. твораў. Маст. манеры К. ўласцівы мяккі гумар і сатыра, пластычнасць і яркасць вобразаў, павучальнасць і філасафічнасць.
Тв.:
Рус.пер. — Новеллы. Л., 1970;
Зеленый Генрих. М., 1972;
Избранное. Л., 1988.
Літ.:
Павлова Н.С., Седельник В.Д. Швейцарские варианты: Лит. портреты. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСКО́ЎСКІ Юльян (псеўд.БандурыстКарабіч, Ю. Карабіч, Марцін Мізэра; 1826, в. Новая Жосна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — пасля 1888),
польскі і бел. пісьменнік, журналіст. Паходзіў са шляхты герба «Кораб», адсюль адзін з псеўданімаў Карабіч. Адукацыю атрымаў у бернардзінскай школе (відаць, у Будславе). Працаваў канцылярыстам у Вільні. Удзельнічаў у вызв. руху. У 1849 эмігрыраваў. Жыў у Лондане, дзе ў 1855 напісаў рамант. паэму «У чужой старане», у якой паэтызаваў родны край. З 1860 у Вільні. Выдаў зб. «Беларускі бандурыст» (1861), прасякнуты патрыят. пачуццямі, пратэстам супраць сац. прыгнёту (верш «Сірата»), напоўнены беларусізмамі. Аповесць «У Амерыку па золата» (1888) пра цяжкое жыццё эмігрантаў з Польшчы і Беларусі. У арт. «Слова пра песню» (1882) выявіў добрае веданне бел. мовы і фальклору, змясціў тэксты бел. вершаў «Зямелька мая» і «Пад дуду» (відаць, аўтарскія).
Літ.:
Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994. С. 148—161.