ШАР-ЗОНД,
гумавы шар, напоўнены вадародам, з прымацаваным да яго метэарографам. Запускаецца ў атмасферу для вымярэння ціску, т-ры і вільготнасці паветра. На пэўнай вышыні шар лопаецца або аддзяляецца ад метэарографа, які на парашуце спускаецца на зямлю. Вышыня пад’ёму Ш.-з. да 40
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)