Уйгур Манон

т. 16, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУ́ЦЫО ((Muzio) Клаўдзія) (7.2.1889, г. Павія, Італія — 24.5.1936),

італьянская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Вучылася напачатку ў маці, потым у А.​Казалоні ў Турыне. Выступала з 1910 у буйнейшых т-рах Італіі і інш. краін, у т. л. ў ЗША. Мела яскравае трагедыйнае дараванне. Найб. блізкія для яе індывідуальнасці былі партыі ў операх Дж.​Вердзі і верыстаў: Джарджэта, Тоска, Мімі, Манон («Плашч», «Тоска», «Багема», «Манон Леско» Дж.​Пучыні), Віялета, Дэздэмона («Травіята», «Атэла» Вердзі), Сантуца («Сельскі гонар» П.​Масканьі) і інш.

т. 11, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАБАЛЬЕ́ ((Caballe) Мантсерат) (н. 12.4.1933, г. Барселона, Іспанія),

іспанская спявачка (сапрана); буйнейшая прадстаўніца мастацтва бельканта. Вучылася ў Барселонскай кансерваторыі ў Э.​Кемені. З 1956 салістка оперных т-раў у Базелі, Брэмене, з 1965 у т-ры «Метраполітэн-опера». Спявае таксама ў т-рах «Ла Скала», «Ковент-Гардэн», «Гранд-Апера», Венскай дзярж. оперы і інш. Валодае моцным прыгожым голасам вял. дыяпазону. Выкананне адметнае экспрэсіяй, багаццем тэмбравай і дынамічнай нюансіроўкі. Сярод партый: Норма («Норма» В.​Беліні), Марыя Сцюарт (аднайм. опера Г.​Даніцэці), МанонМанон Леско» Дж.​Пучыні) і інш. З яе імем звязана адраджэнне шэрагу опер Даніцэці, Беліні, Дж.​Расіні. Выступае ў канцэртах. У 1997 гастраліравала ў Мінску.

М.Кабалье.

т. 7, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ЛІС-ГА́РА ((Žylis-Gára) Тэрэса) (н. 23.1.1930, Вільня),

польская спявачка (сапрана). Вучылася ў Вышэйшай муз. школе ў Лодзі (1952—57). З 1957 у Оперным т-ры ў Кракаве. З 1960 у ФРГ: салістка оперных т-раў у гарадах Обергаўзен, Дортмунд, Дзюсельдорф. Выступае ў буйнейшых т-рах свету. Валодае моцным рухомым голасам прыгожага тэмбру, вял. муз. культурай, акцёрскім майстэрствам. Адна з лепшых сучасных выканальніц партый у операх В.​А.​Моцарта. Сярод інш. партый: Дэздэмона, Леанора, Віялета («Атэла», «Трубадур», «Травіята» Дж.​Вердзі), Чыо-Чыо-сан, Тоска (аднайм. оперы Дж.​Пучыні), МанонМанон» Ж.​Маснэ), Ліза («Пікавая дама» П.​Чайкоўскага). Мае вял. камерны рэпертуар.

т. 6, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІРАШНІЧЭ́НКА (Яўгенія Сямёнаўна) (н. 12.6.1931, с. Радзянскае Валчанскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна),

украінская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1965). Скончыла. Кіеўскую кансерваторыю (1957). З 1957 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. Валодае лёгкім рухомым голасам вял. дыяпазону, дасканалай тэхнікай, яскравым артыстызмам. Сярод лепшых партый: Венера («Энеіда» М.​Лысенкі), Іалан («Мілана» Г.​Майбарады), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.​Даніцэці), МанонМанон» Ж.​Маснэ), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Мюзета («Багема» Дж.​Пучыні), Шамаханская царыца, Марфа («Залаты пеўнік», «Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава). 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе вакалістаў (г. Тулуза, Францыя, 1958). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1972. Дзярж. прэмія СССР 1981.

т. 10, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКЕ́ЕВА (Нона Сяргееўна) (н. 19.4.1925, г. Смаленск, Расія),

бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Вільнюскую кансерваторыю (1950). З 1950 артыстка Літ. філармоніі. З 1953 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1971 педагог Рэсп. вучэбнага комплексу гімназія-каледж пры Бел. акадэміі музыкі. Яе майстэрства вызначалі добрая вак. школа, голас прыгожага тэмбру, высокая муз. культура. Сярод партый: у нац. операх — Марфачка («Дзяўчына з Палесся» Я.​Цікоцкага), Марынка («Марынка» Р.​Пукста), Святлана («Калючая ружа» Ю.​Семянякі); з інш. партый — Марфа, Валхава ( «Царская нявеста», «Садко» М.​Рымскага-Корсакава), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.​Чайкоўскага), Неда («Паяцы» Р.​Леанкавала), Чыо-Чыо-сан, Мімі («Чыо-Чыо-сан», «Багема» Дж.​Пучыні), МанонМанон» Ж.​Маснэ), Маргарыта («Фауст» Ш.​Гуно), Лейла («Шукальнікі жэмчугу» Ж.​Бізэ).

Б.​С.​Смольскі.

т. 11, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЛЕ́ГІНА (Марыя Агасаўна) (н. 9.8.1959, г. Адэса, Украіна),

спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1983). З 1983 салістка Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Валодае гнуткім прыгожым голасам шырокага дыяпазону, высокай каларатурнай тэхнікай. Ёй уласцівы яркая эмацыянальнасць, моцны тэмперамент. Сярод партый на бел. сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Таццяна («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Дж.​Вердзі), саліруючае сапрана ў вак.-харэаграфічным прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз. К.​Орфа. З 1990 працуе па кантрактах у буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Метраполітэн-опера», Гамбургская і Венская оперы). Партыі: Тоска, Манон («Тоска», «Манон Леско» Дж.​Пучыні), Амелія («Баль-маскарад»), гал. партыі ў операх «Два Фаскары» і «Сімон Баканегра» Вердзі і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.​Глінкі (1984, Ерэван), Міжнар. конкурсу спевакоў (1985, Рыо-дэ-Жанейра), міжнар. конкурсу вакалістаў імя П.​Чайкоўскага (1986, Масква).

М.Гулегіна ў ролі Разіны.

т. 5, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭЛЬ МО́НАКА ((Del Monaco) Марыо) (27.7.1915, г. Фларэнцыя, Італія — 16.10.1982),

італьянскі спявак (драм. тэнар); буйнейшы прадстаўнік мастацтва бельканта сярэдзіны 20 ст. Вучыўся ў Пезарскай кансерваторыі. У 1943—73 на опернай сцэне, спяваў у лепшых т-рах свету («Ла Скала», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», Парыжская опера; у 1959 у спектаклях «Кармэн» Ж.​Бізэ і «Паяцы» Р.​Леанкавала ў Вял. т-ры ў Маскве). Валодаў голасам вял. дыяпазону з унікальным па насычанасці барытанальным тэмбрам, дакладным адчуваннем муз. стылю і фактуры вобраза, дарам свабоднага пераўвасаблення. Найб. вядомасць набыў у трагічных і героіка-драм. партыях: Атэла, Радамес, Манрыка, Эрнані, Альвара («Атэла», «Аіда», «Трубадур», «Эрнані», «Сіла лёсу» Дж.​Вердзі), Каварадосі («Тоска» Дж.​Пучыні), дэ Грые («Манон Леско» Пучыні і «Манон» Ж.​Маснэ), Турыду («Сельскі гонар» П.​Масканьі), Паліён («Норма» В.​Беліні). Здымаўся ў муз. фільмах («Джузепе Вердзі», 1953, і інш.).

Літ. тв.: Рус. пер. — Моя жизнь, мои успехи. М., 1987.

М.Дэль Монака ў ролі Атэла.

т. 6, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНТА́Н (Montand) Іў [сапр. Ліві

(Livi) Іва; 13.10.1921, г. Мансумана-Тэрме, Італія — 1991], французскі кінаакцёр і шансанье. У кіно з 1945. Стварыў драм. характары моцных і мужных герояў у фільмах «Плата за страх» (1953),

«Дзета» (1969), «Усё добра» (1972), «І... як Ікар» (1979), «Выбар зброі» (1981), «Жан Фларэт», «Манон з крыніцы» (абодва 1986), «Тры месцы на 26-е» (1988) і інш. Як шансанье звяртаўся да паэзіі Л.​Арагона, Г.​Апалінэра, Ж.​Прэвера, П.​Элюара, да актуальных паліт. тэм.

т. 10, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАВА (Наталія Раманаўна) (н. 21.11.1940, С.-Пецярбург),

артыстка балета. Засл. арт. Расіі (1969). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1959). З 1959 у Ленінградскім т-ры оперы і балета імя Кірава. З 1970 у трупе «Амерыканскі тэатр балета» (Нью-Йорк), у 1972—89 адначасова ў Каралеўскім балеце Вялікабрытаніі і інш. Для яе творчасці характэрны унікальная пластычнасць, дасканалае майстэрства, вонкавая вытанчанасць і ўнутр. тэмперамент. Сярод партый: Адэта—Адылія, прынцэса Фларына і Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.​Глазунова), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Крыўляка і Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Жар-птушка («Жар-птушка» І.​Стравінскага), МанонМанон Леско» на муз. Ж.​Маснэ), Таццяна («Анегін» на муз. Чайкоўскага), у мініяцюры «Святло Месяца» на муз. К.​Дэбюсі. Выступае як балетмайстар, драм. актрыса, у т. л. ў спектаклі «Двое на арэлях» У.​Гібсана ў Т-ры Р.​Вікцюка. Ёй прысвечаны тэлефільмы «Асалюта» (1978), «Наташа» (1985), «Вяртанне Макаравай», «Ленінградская легенда» (абодва 1989; усе Вялікабрытанія). 1-я прэмія Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Варна, 1965), прэмія імя Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Аўтар прац па праблемах харэаграфічнага мастацтва, аўтабіяграфіі (1979).

Літ.:

Красовская В. Н.​Макарова // Ленинградский балет сегодня. Л.;

М., 1967. Вып. 1;

Н.​Макарова: Восемнадцать лет спустя. М., 1993;

Clarke M., Crisp C. Ballerina: The art of women in classical ballet. London, 1987.

Н.Макарава ў мініяцюры «Святло Месяца» на музыку Дэбюсі.

т. 9, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)